генералізава́ць

‘абагульніць (абагульняць) што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. генералізу́ю генералізу́ем
2-я ас. генералізу́еш генералізу́еце
3-я ас. генералізу́е генералізу́юць
Прошлы час
м. генералізава́ў генералізава́лі
ж. генералізава́ла
н. генералізава́ла
Загадны лад
2-я ас. генералізу́й генералізу́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час генералізу́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

генералізава́ць

‘абагульніць (абагульняць) што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. генералізу́ю генералізу́ем
2-я ас. генералізу́еш генералізу́еце
3-я ас. генералізу́е генералізу́юць
Прошлы час
м. генералізава́ў генералізава́лі
ж. генералізава́ла
н. генералізава́ла
Загадны лад
2-я ас. генералізу́й генералізу́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час генералізава́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

абагу́льніць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. абагу́льню абагу́льнім
2-я ас. абагу́льніш абагу́льніце
3-я ас. абагу́льніць абагу́льняць
Прошлы час
м. абагу́льніў абагу́льнілі
ж. абагу́льніла
н. абагу́льніла
Загадны лад
2-я ас. абагу́льні абагу́льніце
Дзеепрыслоўе
прош. час абагу́льніўшы

Іншыя варыянты: абагульні́ць.

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

абагульне́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абагульняць — абагульніць.

2. Агульны вывад, правіла, заснаваныя на вывучэнні асобных фактаў, з’яў. Шырокія абагульненні. Схільнасць да абагульненняў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сінтэзава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., што.

1. Зрабіць (рабіць) сінтэз (у 1 знач.); злучыць (злучаць), абагульніць (абагульняць). Як ні адзін з сучаснікаў, Купала сінтэзаваў набыткі літаратуры мінулага стагоддзя. Ярош.

2. Атрымаць (атрымліваць), утварыць (утвараць) шляхам сінтэзу (у 2 знач.). Сінтэзаваць фарбавальнікі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узмацні́ць, ‑мацню, ‑моцніш, ‑моцніць; зак., што.

1. Павялічыць трываласць чаго‑н., умацаваць што‑н. [Алесь:] — Мы ўзмоцнім перамычку на канале, які злучае азярцо .. з возерам Доўгім. Броўка.

2. Зрабіць больш моцным па ступені праяўлення, павялічыць. Узмацніць гук, Узмацніць уражанне. □ Стары алень узмацніў націск. Яшчэ хвіліна, і малады алень адскочыў убок, потым павярнуўся і кінуўся раптам наўцёкі. В. Вольскі. / Пра думкі, пачуцці і пад. Тая акалічнасць, што Цётка, Янка Купала, Якуб Колас самі былі сведкамі і ўдзельнікамі рэвалюцыйных падзей, узмацніла іх веру ў народ. Каваленка. // Надаць большую выразнасць, яркасць чаму‑н. (мастацкаму вобразу і пад.). Той жа мэце — паўней рэалізаваць задуму, узмацніць эмацыянальную дзейнасць твора — служыць і інтанацыйнае багацце верша. Гіст. бел. сав. літ.

3. Зрабіць больш моцным, дзейсным, эфектыўным (пра ваенныя дзеянні). Артылерыя ўзмацніла агонь. □ У тыле ворага беларускія партызаны ўзмацнілі ўдары па ворагу. «Маладосць».

4. Павысіць баяздольнасць чаго‑н. Узмацніць гарнізон. □ Ліда прынесла нярадасную вестку: ахову лагера, дзе знаходзіўся Мікола, узмацнілі. Федасеенка. — Падняць усіх, узмацніць пасты, — загадаў начальнік заставы. Пальчэўскі. // Зрабіць больш магутным, больш уплывовым (у эканамічных, палітычных і іншых адносінах). Узмацніць сацыялістычную дзяржаву. □ [Серафім:] — Аднак гэта [арышты членаў КПЗБ] не пахіснула рады партыі, а, наадварот, узмацніла. Машара.

5. Актывізаваць (чыю‑, якую‑н. дзейнасць, работу і пад.); палепшыць. Узмацніць выхаваўчую работу. □ Каб узняць узровень лекцыйнай прапаганды, патрэбна ўзмацніць дапамогу лектарам, праводзіць з імі семінары, .. абагульняць вопыт лепшых. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ро́зум, -у, М -е, м.

1. Здольнасць чалавека лагічна і творча мысліць, абагульняць вынікі пазнання.

Чалавек вялікага розуму.

Яна адрозніваецца і розумам, і прыгажосцю.

Прыродны р.

2. Разумовае развіццё, інтэлект.

Р. дыктаваў ёй зрабіць так.

Што галава, то р. (прыказка). Каб не твой р. ды не наша хітрасць, прапалі б усе на свеце (прымаўка). Па адзенні сустракаюць, а па розуму праводзяць (прыказка).

3. перан. Пра чалавека як носьбіта інтэлекту.

Лепшыя розумы чалавецтва (вялікія мысліцелі, вучоныя; высок.).

Ад (з) вялікага розуму (разм., іран.) — здуру, па дурасці.

Давесці да розуму каго (разм.) — тое, што і на розум наставіць.

Дайсці да розуму (разм.) — паразумнець, разабрацца ў чым-н.

Дайсці сваім розумам (разм.) — самастойна разабрацца ў чым-н.

Жыць сваім розумам (разм.) — прытрымлівацца сваіх поглядаў, быць самастойным ва ўсім.

Жыць чужым розумам (разм.) — прытрымлівацца чужых поглядаў, не маючы самастойнай думкі.

Звесці з розуму каго (разм.) —

1) давесці да страты розуму;

2) захапіць, зачараваць.

Яе прыгажосць звяла з розуму хлопца.

З розумам або з галавой (рабіць што-н.; разм.) — разумна, з веданнем справы.

З розуму сышло (разм.) — зусім забыў.

На розум наставіць (навесці) каго (разм.) — даць разумную параду, навучыць чаму-н. добраму.

Не пры сваім розуме хто (разм.) — не зусім нармальны псіхічна.

Прыйсці да розуму (разм.) — стаць разважлівым.

Пры сваім розуме хто (разм.) — у нармальным псіхічным стане.

Розум за розум заходзіць у каго (разм.) — не ў стане разумна разважаць, дзейнічаць з-за разгубленасці, мноства спраў.

Розуму не дабяру (разм.) — не магу зразумець, здагадацца.

Траціць розум

1) дурнець;

2) ад каго-чаго, надта захапляцца кім-, чым-н. (разм.).

Ці маеш ты розум? (разм.) — ці разумееш ты, што робіш?

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)