абагульня́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. абагульня́ю абагульня́ем
2-я ас. абагульня́еш абагульня́еце
3-я ас. абагульня́е абагульня́юць
Прошлы час
м. абагульня́ў абагульня́лі
ж. абагульня́ла
н. абагульня́ла
Загадны лад
2-я ас. абагульня́й абагульня́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час абагульня́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

абагульня́ць несов. обобща́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абагульня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак., што.

1. Знаходзіць агульнае ў розных думках, фактах, выказваннях і на падставе гэтага рабіць вывад. Трэба вучыць маладога аўтара абагульняць факты і рабіць з іх пэўныя філасофскіх вывады. Чорны. // Знаходзіць што‑н. вернае пераймання ў дзейнасці розных людзей, прадпрыемстваў, устаноў і рабіць гэта здабыткам усіх. Абагульняць вытворчы вопыт. // Пераносіць рысы адной з’явы на ўсе падобныя ёй. Навошта абагульняць.

2. Назіраючы за пэўнай катэгорыяй людзей, знаходзіць характэрнае і на падставе гэтага ствараць мастацкі вобраз; тыпізаваць. Пісьменніку трэба ўмець абагульняць жыццёвыя з’явы і факты ў мастацкіх вобразах і іх узаемаадносінах.

3. Аб’ядноўваць, злучаць у нешта адзінае. Абагульняць напевы адзінай мелодыяй.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абагу́льніць, -ню, -ні́ш, -ні́ць; -нены; зак., што.

Знайсці агульнае ў розных думках, крыніцах, фактах і на падставе гэтага зрабіць агульны вывад; аб’яднаць, злучыць у нешта адзінае.

А. назіранні пісьменніка.

А. творчы вопыт даследчыкаў.

|| незак. абагульня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. абагульне́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

обобща́ть несов. абагульня́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абагульні́ць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць.

Зак. да абагульняць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абагульня́цца, ‑яецца; незак.

1. Незак. да абагульніцца.

2. Зал. да абагульняць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

універсалізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., што (кніжн.).

Абагульніць (абагульняць), зрабіць (рабіць) агульным, універсальным; распаўсюдзіць (распаўсюджваць) на многае, многіх.

У. падрыхтоўку спецыялістаў.

|| наз. універсаліза́цыя, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абагу́льніць, абагульня́ць гл. абагуліць, абагульваць 2.

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

сінтэзава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., што.

1. Зрабіць (рабіць) сінтэз (у 1 знач.); абагульніць (абагульняць), злучыць (злучаць).

2. Атрымаць (атрымліваць) шляхам сінтэзу (у 2 знач.).

С. вадкае паліва.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)