Засло́н1 ’атрад для аховы галоўнай часткі войска’. Рус. засло́н, укр. заслі́н, засло́н ’тс’, славен. zaslòn ’тое, што засланяе, заслона’, серб.-харв. за́слон ’тс’, балг. засло̀н ’сховішча’. Ст.-рус. заслонъ ’заслонка’ (XVI ст.). Сучаснае бел. заслон ’атрад’, відаць, з рус., дзе адбылася спецыялізацыя значэння слова, утворанага як бязафіксны назоўнік ад заслоняти ’закрываць, прыкрываць’. Шанскі, 2, З, 62. Гл. заслона.

Засло́н2 ’лаўка’. Гл. аслон, услон.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зіхаце́ць ’блішчаць, пералівацца’ (ТСБМ), зехаце́ць ’часта дыхаць, раскрываючы пашчу’ (Сл. паўн.-зах.). Відаць, тут адбываецца далейшае сумяшчэнне каранёў, прадстаўленых у ззяць2 ’блішчаць’ і ззяць1 ’быць адкрытым’ (адкуль зяваць). З ззяць1 суадносіцца зяхаць (гл.) і зіхаць (гл.). Ад дзеяслова з суф. ‑ot‑ утвараецца назоўнік (параўн. рогат) zěxot‑, ад якога з суф. ‑ě‑ti — дзеяслоў zěxoteti > зехацець, які ўжываецца ў абодвух значэннях. Параўн. жухацець ’гарэць, свяціць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сабарно́ ’вялізны сабака’ (ТС, Скарбы), сабо́рно ’сабака’ (Мат. Гом.). Укр. соба́рний ’сабачы’; сюды ж, відаць, рус. пск. соба́рник ’буян, грубіян’, соба́рничать ’буяніць’. Нейкі складаны словаўтваральны варыянт ад сабака1. Магчыма, першапачаткова частка ‑ака ў гэтым слове была заменена экспрэсіўным суфіксам ‑ара (‑ор) (аб суф. гл. SP, 21 і наст.), адкуль быў утвораны прым. з суф. ‑н‑, гл. украінскі прыклад. Прыметнік быў субстантываны суф. ‑о. Няпэўна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сале́тра ’назва азотнакіслых салей калія, натрыя, амонія, кальцыя і пад., якія выкарыстоўваюцца ў вытворчасці выбуховых рэчываў, для ўгнаенняў, пры засолцы мяса і пад.’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Сцяшк. МГ, Сл. ПЗБ), ’штучныя ўгнаенні’ (Жд., 1). Ст.-бел. салетра (салітра, селетра, селитра, солетра; 1503 г.) < ст.-польск. saletra < лац. sal nitrum (Булыка, Лекс. запазыч., 141). Сучаснае слова, відаць, працягвае ст.-бел. Аб польск. saletra гл. Брукнер, 479.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Свізік ‘кадушка для вады’ (віц., Шн. 3), ‘невялікая бочка’ (Касп.), све́зік ‘пасудзіна з роўнымі бакамі, вушкамі і векам для салення мяса і сала’ (Нік. Очерки). Няясна. Магчыма, сюды ж польск. дыял. swiąz, swioz, świoz ‘круглая драўляная пасуда на масла для работнікаў, якія працуюць у полі’. Тады, відаць, да vęzati ‘вязаць’; ‑і‑ у корані пад уплывам віць; гэта магла быць драўляная кадушка з паяскамі з плеценых дубцоў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Смаго́ль ‘галавешка ад смольнага палена’ (Шат.), сюды ж, відаць, смагалі́ ‘грыбы белага колеру з крэмавым адценнем’ (смаляв., Весці АН БССР, 1972, 1, 83), смуго́ль ‘загарэлы на сонцы’ (Барад.). Рус. зах. смо́голь ‘смоль’, пск. смо́гарье ‘дровы для начной лоўлі рыбы’, польск. smogorz ‘торф’, н.-луж. smogor ‘тс’, ст.-чэш. smogor. З прычыны наяўнасці ў іншаславянскіх формах каранёвага ‑o‑ лічыцца звязаным чаргаваннем галосных з смага, гл. (Фасмер, 3, 689).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Смарга́нец, смаргане́ц ‘расліна Holcus L.’ (Байк. і Некр., Кіс.), ‘метлюжок, Poa pratensis L.’ (Кіс.). Няясна, магчыма, да смо́ргаць ‘ірваць’ (гл.), параўн. смарга́ць ‘тузаць’, смарга́ны ‘пацёрты’ (Байк. і Некр.), аднак матывацыя застаецца няяснай. Відаць, звязана нейкім чынам з сморг ‘гарачая пара, прыпар’ (гл.), смарго́вы (гл. наступнае слова), што суадносяць слова з іншай назвай расліны — пажарніца (гл.), параўн. смарганец росце на погорэлом полі (лельч., Арх. ГУ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сто́лец ‘крэсла’ (Нас., Ласт., Байк. і Некр., Гарэц., ПСл), стале́ц ‘столак, услон’ (Нар. Гом.), ‘зэдлік’ (Ласт.). Ст.-бел. столецъ ‘трон, прастол; сталіца’ (1434 г.) з ст.-польск. stolec (Булыка, Лекс. запазыч., 35). Гл. таксама Кохман, Stosunki, 129. Значэнне ‘крэсла’ развілося ўжо, відаць, у беларускай пад уплывам сто́лак (гл.) або было паўторна запазычана з польск. дыял. stołec ‘крэсла (са спінкай)’; параўн. яшчэ укр. стіле́ць ‘крэсла’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стру́шня ‘страва з розных агародных карэнняў’ (Нас.), ‘сумесь двух або трох частак сена з саломай’ (бых., Яшк. Мясц.); сюды ж, відаць, і ‘закалот, неразбярыха’ (Арх. Федар., Стан.), стру́шні ‘руіны’ (Ласт.). Аналагічна да папярэдняга слова, гл. Да семантыкі параўн. рус. стру́шня ‘турботы, трывогі, калатнеча’, струшни́ться ‘трывожыцца, мітусіцца, клапаціцца’, якія Куркіна (Этимология–1994–1996, 49–50) збліжае з струхну́ть ‘збаяцца’ (< *trux‑), суадносным з стру́шня ‘трывога’ (Ласт.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тру́біца1 ‘калодка ў коле’ (беш., Нар. сл.; кругл., Яшк. Мясц.), тру́быца ‘тс’ (пін., ЛА, 2). Узніклі ў выніку кантамінацыі слоў тру́бка з тым жа значэннем (гл. труба1) і ступі́ца (для віцебскага арэала), аналагічна трубка і зах.-палес. калодзіца (для пінскага арэала). Параўн. з тым жа этымонам фармальна ідэнтычнае рус. дыял. тру́бица ‘колас, які наліваецца’.

Тру́біца2 ‘рыбалоўная прылада’ (воран., Сл. ПЗБ). Відаць, дэфармаванае трыгу́біца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)