Надвор ’падворак’: cèły nadwór (Пятк. 2). Узнікла ў выніку пераасэнсавання і зліцця прыназоўнікавай канструкцыі на двор: ’вонкі, за межы хаты’ > ’прастора па-за хатай’ > ’месца каля хаты, абмежаванае гаспадарчымі пабудовамі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

На́мачы займ. ’нам’: Дарога к намачы нялёхкая была (узд., Жд. 2). Афармленне займенніка прыслоўным суфіксам ‑чы, параўн. цяпе́рачы, сё́ннячы, надоечы, відаць, у сувязі з сінтаксічнай функцыяй акалічнасці месца (к на́мачы).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ляме́ньдзіць, лімяньдзі́ць ’гаварыць шмат, не да месца, надаедліва’ (міёр., Нар. лекс.). Балтызм. Параўн. літ. leménti ’балбатаць, мармытаць, няясна вымаўляць’. Аднак бел. словы былі ўтвораны з лімінда́ (гл.), якое да leménti.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ляновішчамесца, дзе расце лён’ (б.-каш., Мат. Гом.), н.-луж. lanowišćo ’тс’. Да лён (гл.). Суфікс ‑ov‑ сустракаецца таксама ў палес. льновіско ’тс’ і славац. ľanovisko ’поле, засеянае льном’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лагво ’логава, месца, дзе знаходзіцца воўчы вывадак’ (Сцяшк., Яўс., Мат. Гом., Др.-Падб., Бяльк., Янк. II; браг., Шатал.), укр. ло́гво, лі́гво, рус. ло́гво ’тс’ (Даль). Усходнеславянскі варыянт лексемы логава (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лажок ’лагчына’ (Сл. паўн.-зах.), ’лужок, упадзістае месца сярод поля’ (Нас., ТСБМ), ’лужок з вадою’ (Рам., 8). Памяншальнае да лог (гл.). Сюды ж жлоб. лажок ’паз у бервяне’ (Мат. Гом.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Туды́ліча ‘ў той старане’ (Сл. рэг. лекс.). Да туды́ (гл.), ускладненага часціцай ‑лі‑ (гл. ль), параўн. адсю́ліка, адсю́ль ‘з гэтага месца’ (Касп.), і часціцай ‑ча, варыянт ‑чы (параўн. тутачы, гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перала́з, пэрэла́зы ’ход цераз паркан, плот’ (Нас., ТСБМ, Гарэц., Янк. 3., Бес., Федар., Касп., Растарг.), ’лавачка ў плоце ў тым месцы, дзе пералазяць праз яго’ (зах.-палес., Нар. сл.; ТС), ’плот з жэрдак’ (ц.-палес., Нар. сл.; драг., Сл. Брэс.; Ян.; пін., іван., ЛА, 4); ’месца ў плоце, дзе пералазяць’ (усх.-палес., Нар. сл.); ’нізкая агароджа вакол пчальніка’ (Нас.); перала́зы ’варотны ў двор’ (Сцяшк. Сл.). Укр. перела́змесца, дзе пералазяць праз пляцень’; рус. перела́з ’лавачка ў плоце, дзе пералазяць’; польск. prełazмесца, дзе пералазяць; лавачка, сходцы для пералазання на другі бок’, н.-луж. pśelězk, чэш. přelez, přílazek, славац. prielaz ’тс’, славен. prelàz ’горны праход, перавал’, серб.-харв. пре́лаз ’пераход, пераезд; брод’, макед. прелез ’лаз, пралаз’, балг. пре́лез ’пералаз, пераезд, пераход’. Прасл. *per‑lazъ/per‑lězъ. Да пера- і ле́зці, ла́зіць, ла́заць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лагчы́на, лахчы́на, лахчы́начка, лагчы́нка, лагчы́начка ’даліна, нізіна, яр, прадаўгаватае, нізкае месца сярод адхонных схілаў’ (ТСБМ, Нас., Шат., Яруш., Гарэц., КЭС, лаг.; міёр., Нар. словатв.; навагр., КЭС), лахчы́на ’тс’, лашчына ’тс’, ’нізкае месца на полі’ (Сл. паўн.-зах., Выг., Сцяшк., Бяльк., Касп.; паўд.-усх., КЭС), ельск. ’колішняе рэчышча ракі’ (ЛАПП), укр. лощи́на, рус. лощи́на ’нізіна, лагчына’, балг. лъхчина ’нізкае, роўнае месца, акружанае з усіх бакоў узгоркамі’, ’горная седлавіна’, ’нізкая мясціна ля дарогі’, ’нізіна’, ’паглыбленне ў зямлі’. Апошняя лексема — вынік змешвання ў слав. дыялектах з луг, балг. лъг (< lǫgъ); павінна было б быць лохчина, як і балг., макед. логор, логур. Усходнеславянска-балгарскае ўтварэнне ад памяншальнай формы (лексемы lǫgъ) logъkъ і logьkъ і пеяратыўнага суф. ‑ina > logъkъ + ina > logъčina > лагчына; logьkъ + ina > ložъčina > лашчына. Да лог (гл.). Сюды ж ложчына ’нізіна’ (ТС), лажчына ’лагчына’ (Мат. Гом.), лагчыністы, лагчынны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плошча ’вялікая незабудаваная тэрыторыя ў горадзе ці вёсцы’, ’месца, памяшканне, прызначаныя для якой-н. мэты’ (ТСБМ; Гарэц.; Др.-Падб.; Бяльк.; пух., Сл. ПЗБ). Укр. площа, площи́на ’плоскасць, раўніна’, ’плошча’, ’паляна’, рус. алан. площа, площи́ца ’плошча’, ’пляцоўка каля дома, на двары’; славен. plȍsk, plóska ’паверхня’, ’раўніна’, ’поле’, plọ́šča ’пліта, дошка’, ’плітка’. Да прасл. *plosk‑ja, больш падрабязна гл. плоскі; у літаратурнай мове пашырылася за кошт лексемы пляц у значэнні ’роўнае незабудаванае месца ў горадзе’ пад уплывам рус. площадь ’тс’ (Германовіч, Аб некат. асабл., 13).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)