це́рціся, тру́ся, трэ́шся, трэ́цца; тро́мся, траце́ся, тру́цца; цёрся, це́рлася; тры́ся; незак.

1. Церці сябе чым-н.

Ц. ручніком.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Рухацца, дакранаючыся да паверхні іншага прадмета.

Крыгі церліся адна аб адну.

Змазаць дэталі машыны, каб не церліся.

3. перан. Знаходзіцца дзе-н., каля каго-н. без пэўнага занятку, ацірацца (разм.).

Хлапчукі церліся каля машыны.

|| зак. паце́рціся, патру́ся, патрэ́шся, патрэ́цца; патро́мся, патраце́ся, патру́цца; патры́ся.

|| аднакр. цярну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, церняце́ся, -ну́цца; -ні́ся (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Снава́ць ‘рабіць аснову тканіны’ (ТСБМ, Гарэц., Шат., Байк. і Некр., Касп.; ашм. Стан.; Нар. сл., Жыв. сл., Сл. ПЗБ, ЛА, 1), снова́ць ‘тс’ (ТС, Уладз.), снува́ць ‘тс’ (Нас., Бяльк., в.-дзв., Сл. ПЗБ), снава́цьрухацца ў розных кірунках, туды і сюды’ (ТСБМ), ‘хадзіць без работы’ (Жд. 3), снава́цца ‘снавацца; ледзь рухацца’ (Касп., Пятк. 2), ‘хадзіць без работы, справы’ (Жд. 3, Шатал., Нар. лекс.). Параўн. укр. снува́ць, рус. снова́ть, ст.-рус. сновати, рус.-ц.-слав. сноути, польск. snuć (się), snować (się), в.-луж. snować, н.-луж. snowaś, чэш. snouti, snovati ‘снаваць’, перан. ‘рыхтаваць, задумваць нешта’, славац. snovať ‘матаць, наматваць’, серб.-харв. сно̀вати, славен. snováti, балг. снова́, макед. снове. Прасл. *(o)snovati роднаснае лат. snaujis ‘пятля’, гоц. sniwan ‘спяшацца , ст.-ісл. snúa ‘вярцець, матаць, плесці’, да і.-е. кораня *sneu‑ ‘вярцець, паварочваць’; гл. Покарны, 1, 977; Фасмер, 3, 699; Чарных, 2, 182; Скок, 3, 298; Трубачоў, Ремесл. терм., 122; Шустар-Шэўц, 1329; Бязлай, 3, 280–281; Борысь, 565; ЕСУМ, 5, 338. Пераноснае значэнне ‘хадзіць туды і сюды; хадзіць без справы Махэк₂ (564) тлумачыць старым спосабам снавання пры дапамозе калкоў у сцяне або ў зямлі, калі той, хто снуе, мусіў рухацца туды і сюды, папераменна ў абодвух напрамках. Варыянт снуваць пад уплывам формы цяп. часу сную; гл. Варбат, Морфон., 115.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мата́цца 1, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Рухацца з аднаго боку ў другі, знаходзячыся ў вісячым становішчы. У руках абедзвюх жанчын маталіся белыя хустачкі. Гартны.

2. Разм. Праводзіць час у раз’ездах, клапоцячыся аб чым‑н. [Муж] усё прападаў у камандзіроўках. Матаўся па ўсёй Мурманскай вобласці. Кудравец.

3. Зал. да матаць ​1 (у 1 знач.).

мата́цца 2, ‑аецца; незак.

Зал. да матаць ​2.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адсяка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Незак. да адсячы (у 1 знач.), адсекчы.

2. Аддзяляць чым‑н. (рыскай, палоскай і пад.) частку чаго‑н. Верх высокай тэлемачты адсякала ў небе барвовая палоска. Пташнікаў. // Спец. Аддзяляць частку геаметрычнай плоскасці, адрэзка прамой.

3. Пазбавіць магчымасці рухацца ў пэўным напрамку. На захад, адсякаючы адыход у Турэц, імчаліся коннікі. Брыль.

4. Незак. да адсячы, адсекчы (у 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стая́цца, стаіцца; безас. незак., каму (пераважна з адмоўем).

Пра жаданне або магчымасць стаяць, спыніцца на месцы, не рухацца. — Пойдзем на нашу паляну, пагаворым, — прапанаваў Кастусь, бачачы, што Зіне не стаіцца па месцы. Ваданосаў. Затрымайлаў, грузны, чырванашчокі і шыракаплечы чалавек гадоў пад сорак, ужо сядзеў у акаваным вазку і ледзь стрымліваў за лейцы маладую, бы паглянцаваную кабылу, якой ні хвіліначкі не стаялася ў аглоблях. Чыгрынаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узбудара́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак., каго-што.

Разм. Прывесці ў стан непакою, трывогі; заставіць рухацца, дзейнічаць; устрывожыць. Стральба ўзбударажыла вёску. Узбударажыць асіны рой. □ Вестка аб тым, што да крымскага берага падыходзяць судны, узбударажыла ўвесь шпіталь. С. Александровіч. Жарты, відаць, цягнуліся б і далей, каб раптоўны бразгат шархотак на двары не ўзбударажыў усіх. Броўка. Навошта ж тады ўзбударажылі Ганну, навошта ўзбаламуцілі спакойнае жыццё яе, разверадзілі душэўную рану? Хадановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Намарска́цца ’напрацавацца’ (Янк. 1). Да марска́ць, марсану́ць (гл.); згодна з Мяркулавай, значэнне ’хутка рухацца’ (у тым ліку ў працы) развілося на базе супольнага для беларускага і чэшскага дзеясловаў значэння ’махаць, біць’, параўн. чэш. mrsknouti sebou (pri praci) ’хутка павярнуцца’ і пад., якія ўзыходзяць да прасл. *mьrskati, што разглядаецца як утварэнне з інтэнсіўным суфіксам ‑sk‑ ад прасл. *merti ’біць’ (Этимология–1974, 60–61).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мжыць ’заплюшчыць вочы’, мжы́цца ’змыкацца, заплюшчвацца’, ’мроіцца, здавацца’ (Нас., Яруш.). Укр. мига́тися, мигну́тися ’мроіцца, здавацца’, ’здацца’, ’мільгаць’, польск. mżyć, mżeć ’міргаць (вачыма)’, ’драмаць’, ’склейвацца (пра вочы)’, ’глядзець, нібы праз туман’, mżonki ’паўсон’. Да прасл. migati > міга́ць (гл.) (Брукнер, 351) ’хутка рухацца туды-сюды’ > ’міргаць вачыма, калі надыходзіць сон’ (параўн. літ. miegóti ’спаць’) > ’бачыць праз сон нешта час-ад-часу’ > ’здавацца, мроіцца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Запрэ́нткі ’вельмі хуткі’ (Сл. паўн.-зах.). З польск. za ’надта’ + prędki ’хуткі’ (Сл. паўн.-зах., 2, 243). Відаць, да гэтага ж кораня і запрэ́ндзіцца ’уздумаць’, але прыклад «Як яму завэндзіцца, дык і заґізуя» (Сл. паўн.-зах.) можна тлумачыць іначай ’як яму заспяшаецца, дык і рване’: ад pręd‑ утворана prędzič ’хутка рухацца, спяшацца’, а потым дадаецца ‑ца < się і за‑ < za‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́ршань ’дэталь рухавіка, помпы, кампрэсара’ (ТСБМ). Як тэхнічны тэрмін, імаверна, з рус. поршень ’тс’. Праабражэнскі (2, 111) звязвае з семантычным гняздом рус. по́рхать (гл. таксама КЭСРЯ, 357), можа, у сувязі з функцыяй помпы ці распыляльніка, што, аднак, няпэўна. Трубачоў у Фасмера (3, 337) не бачыць падстаў аддзяляць ад по́ршень ’сялянскі абутак з аднаго кавалка скуры’, гл. поршні. Можна выказаць здагадку пра зыходнае *порушень, што ад рухаць, рухацца, параўн. варыянтныя назвы абутку рус. дыял. поршень/порушень/порошень. Адсюль варыянт поршань як дэталь рухавіка, звязаны з рухам, а не з распырскваннем. Параўн. бел. пару́ханы ’ўзняты, патурбаваны’, пару́хлівы ’рухлівы, хуткі’, паруша́ццарухацца з месца’, пару́шыць крануць, зрушыць, пасунуць’ (Байк. і Некр.), славен. porušenje ’тачэнне’ і ’тачылка’. Тады *po‑rux‑ěnь ’тое, што рухаецца, соўгаецца, хутка працуе’, параўн. літ. rušus/ruošus дзейны’, raũsti ’рыць, капацца’, лат. rušinât ’тс’, rùoss ’рухлівы, спраўны’, нова-в.-ням. дыял. ruscheln ’хутка працаваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)