це́рціся, тру́ся, трэ́шся, трэ́цца; тро́мся, траце́ся, тру́цца; цёрся, цёрлася; тры́ся; незак.

1. Церці сябе чым-н.

Ц. ручніком.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Рухацца, дакранаючыся да паверхні іншага прадмета.

Крыгі церліся адна аб адну.

Змазаць дэталі машыны, каб не церліся.

3. перан. Знаходзіцца дзе-н., каля каго-н. без пэўнага занятку, ацірацца (разм.).

Хлапчукі церліся каля машыны.

|| зак. паце́рціся, патру́ся, патрэ́шся, патрэ́цца; патро́мся, патраце́ся, патру́цца; патры́ся.

|| аднакр. цярну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, церняце́ся, -ну́цца; -ні́ся (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)