Касе́та ’касета’ (ТСБМ). Рус. кассе́та, укр. касе́та. Запазычанне, мабыць, праз рус. кассе́та, з еўрапейскіх моў. Крыніцай для рус. слова з’яўляецца, як можна меркаваць, англ. cassette ’касета’, ’шкатулка’ < франц. cassette < італ. cassetta. Гэта апошняе з’яўляецца памяншальнай формай ад cassa ’скрынка, скрыня’. Паводле Шанскага, 2, К, 85, упершыню слова кассета фіксуецца ў рус. мове ў канцы XIX ст. Яно шырока вядома і ў іншых еўрапейскіх мовах. Параўн. укр. касе́та, польск. kaseta, чэш. kaseta, славац. kazeta, балг. касетка, серб.-харв. касета, славен. kaséta.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кастру́ля ’каструля’ (ТСБМ, БРС, Сл. паўн.-зах.). Параўн. рус. кастрю́ля (дыял. кастру́ля), укр. кастру́ля (у Фасмера, 2, 208: укр. костру́ля). Запазычанне з еўрапейскіх моў. Паводле Фасмера, там жа, відавочна, узята з ням. мовы (Kastrol, Kasserolle). Першакрыніцай з’яўляецца франц. casserolle ’каструля’ (Фасмер сумняваецца, што першакрыніцай можа быць гал. kastrol або н.-ням. kastroll). Шанскі (2, К, 88) усё ж мяркуе, што хутчэй за ўсё крыніцай рус. слова з’яўляецца гал. мова (у Пятроўскую эпоху гэта слова было ў марской лексіцы); ням. крыніца здаецца менш верагоднай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гардзе́ль1 ’глотка, горла’ (Сл. паўн.-зах.), ’горла’ (Сцяшк.). Запазычанне з польск. gardziel ’тс’ (ужо ў ст.-бел. мове ў XVII ст. было ўзята з польск. гардель; гл. Булыка, Запазыч., 79). Да паходжання польск. слова гл. Слаўскі, 1, 258 (< зах.-слав. *gr̥t‑ělь).

Гардзе́ль2 ’ліна’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. гарде́ль, карде́ль ’ліна для падымання ветразя’. У рус. мове з гал. kardeel, kordêl ’ліна’ (а гэта з франц. cordelle). Гл. Фасмер, 1, 393. У бел. мову слова пранікла, відаць, з рус. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Даліка́тнасць ’далікатнасць’ (БРС). Кюнэ (Poln., 50) лічыць, што гэта запазычанне з польск. delikatność ’тс’ (польск. слова зыходзіць да лац.). Таксама можна лічыць, што польск. паходжання і бел. даліка́тны ’далікатны’ (БРС) польск. delikatny. У ст.-бел. мове засведчана толькі деликатъ ’пястун’ (< франц. délicat < лац. delicatus; гл. Булыка, Запазыч., 90). Параўн. яшчэ Фасмер, 1, 496. Гл. таксама падрабязна аб сітуацыі з словам делика́тный у рус. мове ў Шанскага, 1, Д, Е, Ж, 60 (што мае значэнне і для ўдакладнення этымалогіі бел. слова і яго гісторыі).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Буя́к ’непакладзены бык’ (ДАБМ, 883); ужо ст.-бел. (Булыка, Запазыч.). Булыка (Запазыч., 54) лічыць ст.-бел. слова запазычаннем з польск. bujak ’тс’ (ад bujać; але параўн. і славац. bujak ’бык’, якое Махэк₁ (50) лічыць вытворным, метатэзай, з *buhaj, з ад’ідэацыяй да bujný). Слова гэта, аднак, ёсць у зах.-рус. гаворках і ў зах.-украінскіх. Таму не выключаецца, што яно ўтворана ад буя́ць (гл.) ’рыкаць, гудзець’ або буя́ніць ’шалець’. Параўн. буя́н ’бык’. Гл. яшчэ Лабкоў Бел.-польск. ізал., 70–72 (і карту 1).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ву́згал ’узгалоўе пасцелі’ (Касп.). Ад узгалоўе ’тс’ (прасл. vъz‑golvьje) шляхам адсячэння канцавой часткі слова, успрынятай як паказчык зборнасці, параўн. кусткустоўе зборн. ’кусты’, параўн. таксама іншыя назвы ўзгалоўя — гало́вы, галава́шкі і пад.; дээтымалагізацыяй у выніку дэкампазіцыі, відаць, тлумачыцца і перацяжка націску на пачатак слова, а таксама наяўнасць пратэзы перад націскным прыставачным уз‑, паколькі звычайна пратэза з’яўляецца перад націскным каранёвым у (Нарысы, 139); параўн., аднак, рус. узг ’вугал, край’, узгол ’вугал’, польск. wązg ’пала’, этымалогія якіх няпэўная (Фасмер, 4, 153).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вэ́длік ’сноп’ (Сцяшк. МГ). Слова не зусім яснае па паходжанню. У іншых крыніцах яго няма, няма і ў суседніх мовах (рус., укр., польск.). Можна толькі прывесці некаторыя меркаванні наконт магчымасці этымалагізавання. У бел. мове ёсць слова мэ́длік (з шматлікімі фанетычнымі і марфалагічнымі варыянтамі; гл. ДАБМ, 874–877, № 286), якое азначае ’малая ўкладка снапоў у полі’. Можна думаць, што вэ́длік узнікла дысіміляцыяй з мэ́длік (м — л > в — л), а значэнне ’сноп’ (калі сапраўды такое ёсць) развілося з ’малой укладкі снапоў’ (’малая ўкладка снапоў > сноп’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бедронка ’божая кароўка’ (Інстр. лекс.). Паколькі такі тып утварэння (на ‑онка) не характэрны для ўсх.-слав. моў (дакладней, для бел. і ўкр.), дзе выступае бедрык (гл.), то трэба меркаваць, што гэта запазычанне з польскай мовы (параўн. польск. biedronka, таксама biedrunka, параўн. і чэш. bedruňka). Польск. слова звязана з назвамі кароў biedrona, biedrawa, biedrula, гл. Слаўскі, 1, 32; Саднік-Айцэтмюлер, 4, 262–263 (параўн. бо́жая каро́ўка, ням. Herrgottkühlein і г. д.). Іначай аб паходжанні польск. слова Лант, Language, 29, 128–133. Гл. бедрык.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тру́песок ‘друз, трэск і інш.’ (ТС), тру̀пасок ‘труха, пацяруха’ (Альп.). Параўн. укр. палес. тру́песок ‘сухія трэскі’, якое ў ЕСУМ (5, 657) лічаць відазмененым тру́сок (гл. труск), што малаверагодна. Хутчэй утворана ад асновы трупех‑ (гл. наступнае слова) у выніку чаргавання х // с і збліжэння канца слова з пясок, параўн. ілюстрацыі: така земля, трупесок, не песок і не глей (ТС). Зыходная аснова прадстаўлена ў польск. дыял. trupa ‘парахно’ (MSGP), рус. трупи́ть ‘драбніць, крышыць’, тру́пья ‘старое, парванае адзенне’, трупъ ‘луска, перхаць’, в тре́пес ‘ушчэнт’ (СРНГ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кукаве́ркі ’галушкі’ (Жд. 2). Складанае слова. Першая аснова ўзыходзіць да кука2 (гл.), якая формай нагадвае галушку. Другая аснова не выклікае пэўных асацыяцый. Ці не да вавёркі (гл.)? Магчыма, таксама кантамінацыя.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)