ма́заць¹, ма́жу, ма́жаш, ма́жа; маж; ма́заны; незак.

1. што. Пакрываць тонкім слоем чаго-н. тлустага або вадкага.

М. хлеб маслам.

М. калёсы дзёгцем.

2. Тое, што і пэцкаць (у 1 знач.; разм.).

М. сшытак.

М. рукі фарбай.

3. што. Няўмела маляваць або пісаць (разм.).

|| зак. зама́заць, -ма́жу, -ма́жаш, -ма́жа; -ма́ж; -ма́заны (да 2 знач.), зма́заць, -ма́жу, -ма́жаш, -ма́жа; -ма́ж; -ма́заны (да 1 і 2 знач.), нама́заць, -ма́жу, -ма́жаш, -ма́жа; -ма́ж; -ма́заны і пама́заць, -ма́жу, -ма́жаш, -ма́жа; -ма́ж; -ма́заны (да 1 знач.).

|| аднакр. мазну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́ (да 1 і 2 знач.).

|| наз. ма́занне, -я, н. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Варзе́каць ’размазваць што-небудзь густое’ (Бяльк.). Параўн. рус. варза́кать ’рабіць што-небудзь наспех, сяк-так; пагана, неахайна пісаць’, ва́рза́ть ’пэцкаць’. Словы няяснага паходжання (як часта наогул экспрэсіўныя). Шахматаў (ИОРЯС, 7, 2, 333) меркаваў пра сувязь з рус. во́рзать ’паспешліва хлябаць’. Ільінскі (ИОРЯС, 16, 4, 20) параўноўвае з рус. вара́згать ’тс’. Але ўсё гэта не робіць паходжанне слова ясным. Параўн. Фасмер, 1, 275. Але параўн. таксама і ўкр. варзя́кати, верзя́кати ’балбатаць, вярзці’ (да семантыкі параўн. рус. вара́кать ’дрэнна рабіць, пэцкаць; балбатаць абы-што, вярзці’) — бясспрэчнае ўтварэнне ад верзти́ ’вярзці’ (да *vьrz‑ ’плесці’). Да іран. сувязей рус. слоў гл. Абаеў, Этимология, 1966, 246.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кавярза́ць ’няўмела рабіць (плесці, шыць)’ (Юрч.), къвірзацьпісаць абы-як, неразборліва, абы-што’ (Нар. лекс.), кывярзыць ’няўмела плесці лапці’ (Бяльк.). Бел. словы (паўн. і ўсх.) утвараюць адзін арэал з рус. смал., пск. каверзать ’рабіць што-н. нядбайна, абы-як’, якое ад коверзати ’плесці (лапці) і да т. п.’ Пераноснае значэнне ’рабіць абы-як’ абумоўлена, па-першае, характарам самой работы (плесці лапці), а па-другое, больш новай і дыфузнай семантыкай экспрэсіўных дзеясловаў коверзати/каверзити, параўн: на той жа тэрыторыі: ’блытаць’, ’гарэзіць’, ’займацца чым-н. ад няма чаго рабіць і да т. п.’ Адносна этымалогіі апошніх слоў гл. кавярзень.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

піса́цца несов.

1. в разн. знач. писа́ться;

мне сёння не пі́шаццабезл. мне сего́дня не пи́шется;

ён піса́ўся дварані́нам — он писа́лся дворяни́ном;

2. разг. запи́сываться; вступа́ть;

п. ў калга́с — запи́сываться (вступа́ть) в колхо́з;

3. страд. писа́ться; см. піса́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пастая́лец, ‑льца, м.

Уст. Той, хто часова наймае ў каго‑н. жылое памяшканне, кватэру; кватарант. [Альбіне] няблага дапамагалі сыны і дочкі, усю гародніну сваю ебывала на рынку, пастаяльцы плацілі за кватэру. Ракітны. Сваё нежаданне пусціць у хату пастаяльца, якому толькі і трэба, што стол ды цішыня, яна вытлумачыла тым, што чалавек — не муха, яму і паесці трэба, а не толькі сядзець за сталом і пісаць. Навуменка. Невялікі радыёпрыёмнік, які прынёс быў Астап свайму вымушанаму пастаяльцу [камісару], зусім ажывіў хату. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пі́сар, ‑а, м.

1. Канцылярскі служачы, які займаецца перапіскай, складаннем і рэгістрацыяй канцылярскіх папер. Ротны пісар. □ Група байцоў на чале з пісарам Аляксандрам Жыгуновым узяла пад абстрэл тых, што плылі на лодках. Кухараў.

2. Уст. Асоба, якая займалася перапіскай чаго‑н. Каля аднаго століка, дзе сядзеў нейкі пісар ці можа і сакратар, .. збілася цэлая грамада моладзі. Колас. // Разм. жарт. Той, хто піша, хто ўмее пісаць. — Прачытай, што там накрэмзаў, пісар ты мой, — не выцерпеў дзед. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уце́шыцца, ‑шуся, ‑шышся, ‑шыцца; зак.

Перастаць гараваць, супакоіцца. Сэрца Лёнькі крыху ўцешылася.., бо.. [сабака] з’явіўся ў той момант, калі ён, пакрыўджаны Целякоўскім, збіраўся ў прочкі. Грамовіч. // Знайсці ў кім‑, чым‑н. для сябе ўцеху, задавальненне; абрадавацца. Учытаўся ў тыя байкі я і ўцешыўся вялікім адкрыццём: ага, можна пісаць пра ўсё тое, што акружае цябе. Бялевіч. Вестка аб тым, што прыйшоў новы старшыня з рабочых, з завода, мігам абляцела ўсе камунарскія кватэры і прымусіла занепакоіцца адных і ўцешыцца другіх. Барашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крыча́ць, -чу́, -чы́ш, -чы́ць; -чы́м, -чыце́, -ча́ць; -чы́; незак.

1. Абзывацца крыкам (у 1 знач.); паднімаць крык.

К. ад болю.

Крычаць, што аж у Крычаве чуваць!

2. Гучна гаварыць.

Не трэба к., гавары спакойна.

3. на каго (што). Гаварыць з кім-н. рэзкім тонам, лаяць каго-н.

К. на дзяцей.

4. перан. Шмат гаварыць пра каго-, што-н., многа пісаць у друку, прыцягваючы агульную ўвагу.

Так і крычаць газеты аб перамогах.

Аб такой падзеі нельга многа к.

Крычма крычаць (разм.) — вельмі моцна крычаць (ад страху, крыўды і пад.).

Хоць гвалт (каравул) крычы (разм.) — пра цяжкае бязвыхаднае становішча.

|| аднакр. кры́кнуць, -ну, -неш, -не; -ні (да 1 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Вары́згацца ’займацца пустымі размовамі; доўга з чым-небудзь вазіцца’ (Мядзв.), вораскаться ’тс’ (Мядзв.), вары́згаць ’гаварыць бязглузда і недарэчна’ (КЭС). Параўн. рус. дыял. вары́згать ’паспешна, неакуратна есці’, вара́згаться ’рабіць што-небудзь няўмела, доўга вазіцца’. Параўн. далей бел. варзе́каць ’размазваць што-небудзь густое’, рус. варза́кать ’рабіць што-небудзь наспех, сяк-так; дрэнна, неахайна пісаць’, укр. варзя́кати, верзя́кати ’балбатаць, вярзці’. Паколькі ў адным слове часта аб’яднаны значэнні ’пагана рабіць’ — ’балбатаць, гаварыць пустое, вярзці’ (параўн., напр., рус. вара́кать ’дрэнна рабіць, пэцкаць; гаварыць абы-што, вярзці’), то можна зыходзіць з *vьrz‑ti (вярзці́, укр. верзти́), да слав. *vьrz‑ ’плесці’. Форма вары́згацца (< варазгацца; параўн. варыхацца < варахацца) — гэта нібы экспрэсіўнае «паўнагалоссе» (vьrz‑ > верз‑ > вараз‑).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

на́нава, прысл.

1. Не так, як раней, іначай, па-новаму. Пасля зімы чалавек пазнае зямлю нанава. Пташнікаў. Трэба было папраўляць літаральна ўсё.. — іначай кажучы, пісаць аповесць нанава, зусім другой танальнасці. Скрыган.

2. Яшчэ раз; зноў, спачатку. Песня непасрэдна абуджае пачуцці, змушае быццам нанава перажываць радасць, крыўду, нянавісць. Шырма. Гендарсан ціхенька ўстаў, адзеўся, пайшоў у кухню, памыўся халоднай вадой і адчуў сябе так бадзёра, нібы нанава нарадзіўся на свет. Чарнышэвіч. І ўсё-такі пачынаць жыццё нанава Максім Сцяпанавіч не мог. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)