Аме́цце (БРС), амеці ’аўсяная мякіна, дробныя кускі саломы, асцё’ (Янк., Шат., Некр., Булг., Смул.), амёты, амеціны ’тс’ (Выг. дыс.), рус. омёт, макед. омете ’дрэнная мука, якую скормліваюць свінням’, славен. ometi ’мучныя адходы’. Усе гэтыя паралелі даюць падставу для рэканструкцыі прасл. ometъ, якое паходзіць ад mesti (< met‑ti), гл. месці (Выгонная, Лекс. Палесся, 83).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пухо́вы1 ’зроблены з пуху’ (ТСБМ, Бяльк.). Ад пух ’падшэрстак, ворс, дробнае пер’е’.

Пухо́вы2 ’неправеяны, неачышчаны, з мякінай’: пуховая мука, хлеб пуховы (Арх. Федар., Жд. 2), ст.-бел. пуховый ’тс’, рус. пухо́вый ’перамолаты разам з мякінай (пра муку); пышны, рыхлы і лёгкі (пра хлеб)’. Ад пух ’мякіна, адходы пры веянні, паланні’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

збо́жжа, ‑а, н.

1. Агульная назва хлебных злакавых раслін, з зерня якіх вырабляецца мука і крупы. Пасеяць збожжа. □ У збожжа ўсякая ніва прыбралася, — Хараства там якога няма! Купала. Збожжа прагна лавіла ўзнятымі каласамі сонечнае праменне. Гартны.

2. зб. Зерне, насенне гэтых раслін. Ссыпаць збожжа ў засекі. Змалоць збожжа. □ Я па вуліцы крочу. Калгаснік-сусед Воз вязе, поўна збожжам нагружаны. Расчыняйце вароты, гатуйце засек, Сустракайце вясёлымі ружамі! Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сачы́ўка ’сачавіца’ (ТСБМ, Касп., Некр., Гарэц., Др.-Падб., Дэмб., 1, Кіс., Сл. ПЗБ, Сл. Брэс., Клім., Шатал., Жд. 1, Выг.), ’мука з бобу’ (Мат. Гом.), сачэ́ўка (Шат., Бяльк., Сцяшк., Кіс., Мат. АС, Скарбы), сачо́ўка, сачу́ўка (Сцяшк., Сл. ПЗБ), сачу́ўка (Сл. Брэс.) ’тс’. Гл. сачавіца. Даны суф. варыянт можа быць запазычаннем з польск. soczewka ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дыл, дыло́к ’самая мяккая мука пры сеянні, парашок’. Паводле Трубачова (Эт. сл., 5, 200–201), як і рус. дыл ’пыл, якое-н. расцёртае ў парашок рэчыва’, дыль ’мучное, хлебнае, крухмальнае рэчыва ў збожжы’, роднаснае літ. dūlis ’туман, пара’, dùlkė ’пылінка’: да і.-е. *dhū̆‑l‑ (Трубачоў, там жа, не згаджаецца з тлумачэннем Абаева: параўнанне з асец. формамі).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мел1 ’мяккі белы вапняк, які ўжываецца для пабелкі, чысткі, пісання’ (ТСБМ, Бяльк., ТС, Ян.; слаўг., Яшк.), слаўг. ме́ла ’тс’ (Яшк., Бяльк.)., мел ’гліна’ (Ян.). Рус. мел, ст.-рус. мѣлъ ’мел’, ’пыл, пясок’; польск. miał ’тс’, miałki ’плыткі’, ’дробны’, н.-луж. měł ’крухмал’, в.-луж. mjeł, měł, н.-луж. rěcny mił ’плывун у рацэ’, mělny ’тонкі, дробны’, ст.-чэш. měl ’прыбярэжны пясок’, валаш. měľ ’дробная мука, соль’, ст.-серб. мѣль, істрыйск. melj ’дробны пясок’, ’урадлівая зямля’, славен. mȇl, mil ’пясок, рачны пясок’, ’друз’, балг. мел ’сыпкая скала, пясчаная глеба’, мель ’роў’, ст.-слав. мѣлъ ’вапна, вапняк’. Прасл. mělъ доўгая ступень чаргавання галоснай ад mělti ’малоць’. Генетычна блізкімі з’яўляюцца літ. smėlỹs, smiltìs ’пясок’, лат. smẽlis ’тс’ і літ. smilỹnė ’пяскі’, ’меліна’, гоц. smals ’дробны’, нарв. smola ’пакрышаны, раздроблены’, ірл. smal ’пыл’ (Бернекер, 2, 48; Мес, MSL, 14, 373, Брукнер; 329; Фасмер, 2, 594; Бязлай, 2, 176; Шустар-Шэўц, 12, 896–897; 921 і 922; БЕР, 3, 724–725). Паводле Скока (2, 403), няясна, адкуль з’явілася ě ў аснове: прымаючы да ўвагі значэнне ’дробны’, прасл. mělъ можна вывесці і з і.-е. *mei‑ (> ст.-слав. мьньи, лац. minus). Параўн., аднак, Махэк₂ (349), які тлумачыць гэта другаснай даўжынёй галоснай і параўноўвае з malъ.

Мел2 ’вадкі раствор з аўсянай мукі, з якога варыцца кісель’ (стол., Вешт.). Да мел1. Параўн. н.-луж. měł, měłk ’крухмал’, в.-луж. měłk, woměłk, womjełk ’канцэнтраваны корм для кароў’, н.-луж. mił ’бульбяная мука’, miel ’змесціва зярнят, мука’, рус. вяц., кастр. мел ’закваска для хлебнага цеста’, паўн. ’дрожджы’.

Мел3 ’млын’ (паўн.-усх., КЭС). Няясна. Магчыма, з ням. Mehlмука’ ў выніку пераносу значэння.

Мел4 (м. род) ’мель’ (ТС). Да мель1 (гл.). Мена канчатка (і роду), як у бел. пылрус. пыль.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

арэ́хавы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да арэха. Арэхавая шкарлупіна. Арэхавы куст. Арэхавае дрэва. // Прыгатаваны з арэхамі, з арэхаў. Арэхавая мука. Арэхавы торт.

2. Зроблены з драўніны арэха. Арэхавая мэбля. □ Маёр і Жарыкаў трапілі ў невялікую залу: пасярэдзіне стаяў круглы стол, накрыты белай сурвэткай, арэхавы стары буфет займаў ледзь не палову пакоя. Асіпенка.

3. у знач. наз. арэ́хавыя, ‑ых. Сямейства раслін, да якога адносяцца ляшчына, грэцкі арэх, пекан і інш.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прэ́лы, ‑ая, ‑ае.

1. Які сатлеў, збуцвеў пад уздзеяннем вільгаці і цяпла. Прабіўшыся праз траву і прэлае лісце, на высокай ножцы красаваўся падасінавік. Шахавец. Стаяў духмяны пах прэлай ігліцы, багуну і разагрэтай смалы. С. Александровіч. Ад вярбы патыхае гніллю і прэлай карою. Бажко. // Які, сапрэўшы, сапсаваўся. Прэлае збожжа. Прэлая мука. Прэлая скура.

2. Прасякнуты, насычаны сырасцю, гніллю. Густы вецер даносіў з лесу цёплы прэлы пах лісця і грыбоў. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Малоць, моло́тэ, муло́ты ’раздрабняць, размолваць зерне ці што-небудзь іншае’, ’церці, раздрабняць мак, мяса’, ’балбатаць’, ’ілгаць’ (ТСБМ, Шат., Бяльк., Яруш., Сцяшк., Сл. ПЗБ; Совещ. ОЛА (Гомель, 270)), міёр. ’хутка есці’ (Нар. лекс.). Укр. моло́ти, рус. моло́ть, польск. mleć, н.-луж. mlaś, в.-луж. mlěć, чэш. mlíti, славац. mlieť, славен. mléti, серб.-харв. мле̏ти ’размінаць, давіць’, ’пэцкаць’, ’малоць’, макед. меле, балг. ме́ля, ст.-слав. млѣти. Прасл. melti ’расціраць зерне рукамі на камені’ роднаснае да літ. málti, лат. mal̃t, літ. malū̃nas, ст.-прус. malunis ’млын’, літ. mìltai, лат. milti, ст.-прус. meltanмука’; лац. molere, гоц., ст.-в.-ням., ст.-н.-ням. malan, ст.-ірл. meltim ’мялю’, ст.-грэч. μυλών ’млын’, μύλλω, арм. malem ’таўку, расціраю’, хецк. malanzi ’раздрабняюць’, алб. mieliмука’ (Міклашыч, 186; Бернекер, 2, 35; Траўтман, 168; Фасмер, 2, 597; Фрэнкель, 403; Махэк₂, 368–369; Скок, 2, 444; Бязлай, 2, 189).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Наказа́нне ’пакаранне’ (уздз., Жд. 1). Відаць, запазычана з рус. наказание ’тс’ або праз ц.-слав., дзе са ст.-слав. наказание ’настаўленне, павучанне, пабуджэнне, выпрабаванне’ (Саднік, Айцэтмюлер, Handwörterbuch, 60), на аснове чаго развілося значэнне ’распараджэнне, пакаранне’, ’загад’. Усё да *kazati, гл. казаць, наказаць, параўн.: Прыедзь, накажы, каб хлеб прывязлі (= загадай, Сл. ПЗБ, 150) і балг. радоп. наказмука, наказание, напружаная праца да зморы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)