Абіча́йка ’вобад з лубу ў рэшаце і мельнічным камені’ (Нас., Касп., ДАБМ, Бір. дыс., КЭС, Смул.), абечайка ’каркас бубна’ (КСТ), ’абадка з лубу ў рэшаце’, обечка ’абічайка ў веку да дзяжы’ (КСТ) < аб‑веч‑айка, гл. века (прасл. věko ’пакрышка’). Так Краўчук, УМШ, 1960, 6, 61. Яго ж Бел.-укр. ізал. 39. Параўн. рус. обечайка, укр. обичайка. Менш надзейна да віць (Праабражэнскі, 1, 626).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)