Сядло́ ’сядзенне для конніка’ (ТСБМ, Ласт., Некр. і Байк., Стан.), ’частка прасніцы, на якой сядзяць’ (Жд. 2, Шатал., Сл. ПЗБ; круп., Нар. сл.), ’задняя частка штаноў’ (Серб. Вічын), седло́ ’частка прасніцы’ (Уладз.), сюды ж сядла́ць ’накладаць сядло’ (ТСБМ, Ласт., Некр. і Байк., Стан.). Укр. сідло́, рус. седло́, стараж.-рус. седьло, польск. siodło, в.-луж. sedło, н.-луж. sodło, палаб. sedlü, чэш., славац. sedlo, серб.-харв. сѐдло, славен. sédlọ, балг. седло́, макед. седло, ст.-слав. оседълати. Прасл. *sedъlo/*sedъlo роднаснае гоц. sitls ’сядзенне’, ст.-в.-ням. seʒʒalкрэсла’, лац. sella ’сядзенне’, грэч. έλλά ’кафедра’; з іншай ступенню агаласоўкі: англ.-сакс. sadol, ст.-в.-ням. satul, satal ’сядло’, супраць апошніх супастаўленняў Бязлай (3, 223), які, спасылаючыся на Клюге (626), заўважае, што германцы ў часы Цэзара яшчэ не ведалі сядла. Паводле Мартынава (Лекс. взаим., 108 і наст.; Язык, 25 і наст.), славянскае пранікненне, што дало прагерм. sadula ’тс’. Далей да сядзець, прасл. *sěděti, да і.-е. *sed‑. Супраць рэканструкцыі *sedlo і меркавання аб калькаванні ст.-в.-ням. satal (Ваян (RÉS, 12, 235) Фасмер, (3, 589–590), параўн. укр. і ст.-слав. формы. Гл. яшчэ Мее, 419; Траўтман, 259; Брукнер, 491; Махэк₂, 539; Шустар-Шэўц, 1279–1279; Скок, 3, 213; ЕСУМ, 5, 250–251; ESJSt, 13, 809.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыляпі́цца, ‑ляплюся, ‑лепішся, ‑лепіцца; зак.

1. Прыстаць да чаго‑н., прыліпнуць, прыклеіцца (пра што‑н. ліпкае, клейкае і пад.). Пластыр прыляпіўся. Камяк гліны прыляпіўся. □ Да фартуха прыляпіліся шматочкі белай тканіны і нітак — відаць, жанчына нешта шыла. Савіцкі. // перан. Разм. Замацавацца за кім‑н. (пра мянушку, прозвішча). А калі мянушка прылепіцца — аж да самай смерці можаш хадзіць з ёю... Гамолка. // перан. Разм. Змясціцца, размясціцца вельмі блізка да чаго‑н. Нейкаю сотняю саламяных стрэх прыляпілася гэтая вёска да спаду гары. Брыль. // перан. Разм. Прымасціцца дзе‑н. (звычайна нязручна). — Едуць, бывала, у школу, у раён, — мой на веласіпедзе, а Федзька — ззаду ў яго, на багажніку. Прылепіцца, як верабей, і едуць, быццам бацька з сынам. Ракітны. Бургамістр прыляпіўся на самы край крэсла і ледзьве не саскаўзнуў. Новікаў.

2. перан. Разм. Адчуць прывязанасць да каго‑, чаго‑н. У Шукевіча я браў Тагора і надоўга прыляпіўся да яго душою. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыткну́ць, ‑ткну, ‑ткнеш, ‑ткне; ‑ткнём, ‑ткняце; зак., каго-што.

1. Злёгку дакрануцца, даткнуцца чым‑н. да каго‑, чаго‑н., прыкласці на момант. Дануся праз вочка металічнай сеткі прыткнула губы да маёй шчакі. Карпюк.

2. Разм. Наблізіць што‑н. да чаго‑н., размясціць што‑н. упрытык з чым‑н. Акаловіч пераскочыў цераз .. [Паліводскага] і рынуўся ў акно, але адразу [ў]скочыць на падаконнік не мог, а паспеў яшчэ прыткнуць да сцяны крэсла. Чорны.

3. Змясціць, размясціць, пакласці што‑н. Аўтамат.. [баец] прыткнуў між калень. Быкаў. «Няма дзе чалавеку спаць, — падумаў Андрэй. — Хоць бяры ды яшчэ адзін ложак стаў у хаце... А куды яго прыткнуць!..» Чарнышэвіч. Ты ідзі, цябе не зачэпяць, — зашаптаў Сіла Прохаравіч. — Прыткні іх [магнітныя міны] дзе-небудзь у кар’еры. Навуменка.

4. перан. Разм. Прыстроіць, прыладзіць каго‑н. куды‑н. (на якую‑н. пасаду, месца). Дзеда Піліпа абыходзіла балюча пытанне адносна лёсу старых у калгасе. Куды ты іх там прыткнеш? Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адвалі́цца, ‑валюся, ‑валішся, ‑валіцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Аддзяліўшыся, адарваўшыся, адпасці. Са сцяны, пад акном, адваліўся карычневы абломак тынку, упаў на стол. Мележ. // перан. Знікнуць, прайсці (пра адчуванні, пачуцці). Патапчык крочыў на Алеся, потым стаў і крута павярнуў убок. Калі ён знік у гушчарніку, Алесь падняўся. Уся нуда, здаецца, раптам адвалілася ад яго. Чарнышэвіч.

2. Адхіліцца тулавам назад, адкінуцца. Лаўніцкі сеў, адваліўся на спінку крэсла, падрыхтаваўшыся да размовы. Шахавец.

3. Разм. Пад’еўшы, здаволіўшыся, пакінуць есці. [Пракоп:] — От толькі што адваліўся ад сваёй бульбы, дык ваша, мабыць, не ўлезе. Сабаленка.

4. перан. Стаць меншым, паменшаць (пра мароз, спёку і пад.). Мароз адваліўся, і з неба, нізка павісшага над вёскай, церушыў драбнюткі сняжок. Дуброўскі. Пад вечар, калі трохі адвалілася гарачыня, на вялікі брукаваны двор казармы другога бабруйскага батальёна ўвайшоў невысокі дзядок з берасцянай вярэнькаю за плячыма. Грахоўскі.

•••

Рукі адваліліся гл. рука.

Рукі не адваляцца гл. рука.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

успы́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

1. Раптоўна і хутка загарэцца. Успыхнула запалка. Успыхнуў порах. □ Вось успыхнуў другі танк, сэрца капітана Каржыцкага радуецца. Гурскі. // Ярка засвяціцца. Гусцей паплыў дым, і скора вясёлы агеньчык успыхнуў полымем. Колас. Уперадзе, недзе на шашы, успыхнулі агні фар і, нібы спалохаўшыся цемнаты, адразу згаслі. Пташнікаў. // Пачаць ярка блішчаць, ззяць. Ледзь зара ўспыхне над зямлёю, На заводы йдуць працаўнікі. Калачынскі. // Раптоўна пачырванець, расчырванецца. Пані рухава ўсхапілася з крэсла, жоўты твар яе ўспыхнуў. Якімовіч. Твар жанчыны ўспыхнуў чырванню, відаць было, што ёй не да спадобы прыйшлося сказанае Сяргеем Іванавічам. Марціновіч.

2. Раптоўна ўзнікнуць, пачацца. На досвітку ўспыхнуў бой на Нёмане. Брыль. — Ну добра, добра, не бубні, я ўжо чула, абедай во, — сказала Лізавета, не жадаючы, каб у час яды ўспыхнула сварка. Ермаловіч.

3. Нечакана расхвалявацца, раззлавацца. Бачачы маю разгубленасць, жонка яшчэ больш успыхнула: — Думаеш, што я дурная, глухая і нічога не бачу, не чую?.. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сашчапі́цца, ‑шчаплюся, ‑шчэпішся, ‑шчэпіцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Змацавацца, злучыцца пры дапамозе чаго‑н. // чым і без дап. Закрануўшы што‑н., зачапіцца. Корч не стукнуўся аб човен, але затое яны сашчапіліся і далей паплылі ўжо абодва разам. Маўр. Вось.. [быкі] сышліся галовамі, сашчапіліся рагамі! Колас. // Сплёўшыся, злучыцца разам (пра пальцы, рукі і пад.). Гэлька не магла, глядзець у вароты хлява, яна адвярнулася ў другі бок. Сашчапіліся пальцы ў кулакі, сцяліся зубы. Сташэўскі. // З сілай сціснуцца (пра зубы і пад.). Іван у апошняе імгненне паспеў схапіць ваўкадава за ашыйнік і ў амаль нечалавечым напружанні рук не даў сашчапіцца на сабе ягоным зубам. Быкаў.

2. Сысціся ў бойцы. Праціўнікі ўжо сашчапіліся загрудкі, ужо адзін, хапаючыся за пісталет, паляцеў потырч праз крэсла. Лынькоў. Відаць, што тут [каля клуба] была снежная бойка .. Адзін хлапчук, увесь аблеплены снегам, сашчапіўся з другім. Сташэўскі. // Пачаць спрэчку, сварку. [Анэта:] — Дальбог, хутка аглухну ад іх лёскату на [лічыльніках]. То адзін, то другі, гэтак кожненькі вечар. А то мала гэтага, дык яшчэ сашчэпяцца сварыцца. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неудо́бный

1. нязру́чны;

неудо́бный моме́нт нязру́чны мо́мант;

2. (лишённый удобств) невыго́дны, нязру́чны;

неудо́бная кварти́ра невыго́дная кватэ́ра;

неудо́бное кре́сло невыго́днае (нязру́чнае) крэ́сла;

неудо́бное сообще́ние с при́городом невыго́дныя (нязру́чныя) зно́сіны з пры́гарадам;

3. (неловкий) няёмкі, нязру́чны; (неприятный) непрые́мны;

поста́вить кого́-л. в неудо́бное положе́ние паста́віць каго́е́будзь у няёмкае (нязру́чнае, непрые́мнае) стано́вішча;

неудо́бный гость непрые́мны госць;

4. (неприличный) непрысто́йны, няёмкі;

неудо́бное выраже́ние непрысто́йны (няёмкі) вы́раз;

5. (непригодный — о земле) с.-х. няўдо́бны, няўдо́біца, -цы ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дабра́ць сов.

1. в разн. знач. добра́ть;

д. не́калькі чалаве́к да по́ўнага шта́ту — добра́ть не́сколько челове́к до по́лного шта́та;

д. матэ́рыі на пла́цце — добра́ть мате́рии на пла́тье;

д. а́ркушполигр. добра́ть лист;

2. (што да чаго) подобра́ть (что по чему; что к чему);

д. што-не́будзь да гу́сту — подобра́ть что́-л. по вку́су;

д. крэ́сла да гарніту́ра — подобра́ть стул к гарниту́ру;

ла́ду не д. — то́лку не доби́ться;

ро́зуму не д. — ума́ не приложи́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

раскла́сці 1, ‑кладу, ‑кладзеш, ‑кладзе; ‑кладзём, ‑кладзяце; зак., што.

1. Пакласці асобна адно ад другога, размясціць па розных месцах. Раскласці яблыкі па кішэнях. □ [Балерын] сам расклаў яешню на тры мелкія талеркі, накроіў хлеба. Якімовіч. [Віктар і Мірон].. расклалі на сонцы і ўсю іншую маёмасць, асабліва запалкі. Маўр. // Пакласці ў пэўным парадку. Раскласці пасьянс. Раскласці бібліяграфічныя карткі па алфавіту.

2. Разгарнуўшы, расправіўшы, палажыць на што‑н. Раскласці падручнік. Раскласці карту. // Разгарнуць што‑н. складное, раскладное. Раскласці крэсла. □ Планшэтку можна было раскласці, як сшытак, а потым скласці назад і зашпіліць на раменьчык. Кудравец.

3. Склаўшы гаручы матэрыял, запаліць; развесці (агонь). Назбіраўшы яшчэ сушняку, Міколка з дзедам расклалі невялікі агонь. Лынькоў. Любіць яшчэ пісьменнік вечарамі раскласці на двары вогнішча, прысесці ля яго пакурыць... С. Александровіч.

4. Размеркаваць паміж кім‑, чым‑н. Пачалося з таго, што ўстаўныя граматы прывезлі ў Браніборшчыну. Перавялі ў грошы аброк, расклалі ўстаўную суму на ўсе двары, палічылі, колькі пойдзе на кожную наступную дзесяціну зямлі. Караткевіч.

раскла́сці 2, ‑кладу, ‑кладзеш, ‑кладзе; зак., што.

Раздзяліць на састаўныя часткі, элементы. Раскласці ваду на кісларод і вадарод. Раскласці вокіс ртуці. Раскласці лік на множнікі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разлажы́ць I сов.

1. в разн. знач. разложи́ть; (костёр — ещё) развести́;

р. тава́р — разложи́ть това́р;

р. крэ́слао́жак — разложи́ть кре́сло-крова́ть;

р. стра́ту памі́ж усі́мі ўдзе́льнікамі — разложи́ть убы́ток ме́жду все́ми уча́стниками;

р. аго́нь — разложи́ть (развести́) ого́нь;

2. прост. (разбить, критикуя) расчихво́стить;

3. (на составные части, элементы) разложи́ть;

р. ваду́ на кісларо́д і вадаро́д — разложи́ть во́ду на кислоро́д и водоро́д;

р. лік на мно́жнікі — разложи́ть число́ на мно́жители

разлажы́ць II сов. (дезорганизовать) разложи́ть;

р. а́рмію праці́ўніка — разложи́ть а́рмию проти́вника

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)