размежава́ць, ‑мяжую, ‑мяжуеш, ‑мяжуе; зак., каго-што.

1. Раздзяліць, правёўшы межы, граніцы. Размежаваць поле. □ Старыя сябры і прыяцелі, Турсевіч і Лабановіч, размясціліся ў кватэры найлепшым чынам. Усё падзялілі, размежавалі, і ніводзін ні ў чым не замінаў другому. Колас.

2. перан. Аддзяліць, адмежаваць адно (аднаго) ад другога. Адкрыла [Стэфа] вочы, але не адразу размежавала тое, што перажыла, і тое, што ўбачыла. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Наодлукі ’абы-як (рабіць)’ (беласт., Ніва, 5 жніўня 1979 г.), параўн. укр. наодлуці ’аддзяліўшыся’. Семантычна цяжка звязаць беларускае і ўкраінскае словы; магчыма, да адлучыцьаддзяліць’ (гл. лучыць) у сэнсе ’адвязацца, адчапіцца’, тады першапачатковае значэнне прыслоўя было б ’абы адвязацца (рабіць)’. Фармальна суадноснае серб.-харв. ддлука ’рашэнне’ дэманструе процілеглую семантыку як вытворнае ад дзеяслова одлучити ’скончыць, падвесці вынікі і пад.’ Іншая версія: да лука ’выгін, крывізна’, *на‑од‑лукі адпавядала б семантычна рус. ’вкривь и вкось’, параўн. улукаткі ’зігзагамі (бегчы)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Како́хнуць ’цяжка ўздыхнуць’: «Не какохня няродная маці па чужому дзіцяці» (Косіч, 2, 26). Бел. слова нельга аддзяліць ад рус. бран. какохнуць ’стагнаць ад болю’, смал. кохнуть ’для перадачы стогнаў хворага’ і інш. Мясцовая інавацыя на базе гукапераймальнага слова. Пры гэтым бел. слова з бран. адпаведнікам, відаць, яшчэ больш абмежаванае па геаграфіі. Па структуры гэта лексема — утварэнне з рэдуплікацыяй першага складу, не выключана, што пад уплывам канструкцыі кох‑кох або наогул на яе базе. Магчыма, бел. кохлік ’кашаль’ (гл).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адпя́ць, адапну, адапнеш, адапне; адапнём, адапняце; пр. адпяў, ‑пяла; заг. адапні; зак., каго-што.

1. Аддзяліць, адгарадзіць, павесіўшы што‑н. (штору, занавеску і пад.). [Юрканс] адпяў свой ложак у кутку тоўстай коўдрай і займеў нешта накшталт асобнага пакоя. Броўка.

2. Адвязаць пасак (падпінак). Боганчык успомніў, што жарабок не кормлены з начы. Вярнуўшыся раніцай з Карчаватак, ён кінуў яго пад асверам на двары нераспрэжанага. Не адпяў нават, забыўся. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абцерушы́ць, ‑церушу, ‑цярушыш, ‑цярушыць; зак., што.

1. Абтрэсці, абабіць (снег, пыл і пад.) з чаго‑н. Мацей Кулеш.. ля парога абцерушыў з шапкі і з каўняра мокры снег. Шамякін. Хлопцы падняліся бледныя, разгубленыя, моўчкі абцерушылі пясок са штаноў і кашуляў і гэтак жа моўчкі рушылі далей. Якімовіч.

2. Памяўшы, аддзяліць (пра зерне, колас). [Пятро] працягнуў руку, сарваў пару каласоў і, абцерушыўшы іх, пяшчотна перасыпаў буйныя залатыя зерні. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абчаса́ць, ‑чашу, ‑чэшаш, ‑чэша; зак., што.

Чэшучы сякерай, цяслою, зрабіць што‑н. роўным, гладкім. Абчасаць бервяно. □ Мала таго, [дзед] нават памог змайстраваць [калоды]: дзе трэба, абчасаў сякерай, пагабляваў, вычысціў круглай стамескай дупло... Рылько. // Аддзяліць што‑н. ад чаго‑н. чэшучы. Лявон нагнуўся, абчасаў каля пня кару. Ядвігін Ш. / у перан. ужыв. — Нас тут [у астрозе] так прапясочылі і абчасалі, такую палітграмату далі, што ні адзін універсітэт не дакажа. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

удзялі́ць, удзялю, удзеліш, удзеліць; зак., што.

Выдзеліць, аддзяліць частку, долю чаго‑н. для каго‑н. [Туравец:] — Я на цябе, Рыгор, вельмі спадзяюся. Таму і месца даў пагарачэй. — Бачу. Па знаёмству ўдзялілі. Мележ. // перан. Прысвяціць, аддаць у распараджэнне каму‑н. (пра час, увагу і пад.). [Марына Паўлаўна:] «Трэба разабрацца ў сваім часе, сабе і сыну крыху ўдзяліць яго»... Васілевіч. Мартын удзеліць .. [Аўгіні] столькі ўвагі, колькі патрабуюць дачыненні чалавека да чалавека. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Казачы́на ’святочная світка’ (Гарэц., рэч., Маш.; Мат. Гом., Федар.), ’кажух’ (Мат. Гом.). Нельга аддзяліць ад укр. усх.-палес. козачіна, козачына, якое можа ўзыходзіць або да формы козакін (казакін) з ад’ідэацыяй да козак, што тлумачыць фанетыку і адаптацыю залежнага суфікса да слав. формы, або з вядомай некалькім мовам формы козак, казак ’адзенне’ з афармленнем па тыпу кажушына. На такую версію ўказвае ўкр. усх.-палес. козачка ў тым жа значэнні, бел. усх.-палес. казачок — памянш. да казак ’адзенне’, зах.-бран. казачка. Аб этымалогіі гл. казак, казакін.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адня́ць, -німу́, -німеш, -німе; -ня́ў, -няла́, -ло́; -німі́; адня́ты; зак.

1. што. Аддзяліць ад чаго-н., адвесці ўбок.

А. драбіны ад сцяны.

2. што. Тое, што і ампутаваць.

А. хвораму нагу.

3. што. Паменшыць лік на некалькі адзінак.

Ад пяці а. два.

4. што. Прымусіць патраціць час, сілы і пад.

Нарада адняла цэлы дзень.

5. безас., што. Паралізаваць, пазбавіць здольнасці гаварыць, хадзіць і пад.

Адняло мову.

Адняло ногі.

|| незак. адніма́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і адыма́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. адніма́нне, -я, н. і адыма́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адсячы́ і адсе́кчы, -сяку́, -сячэ́ш, -сячэ́; -сячо́м, -сечаце́, -сяку́ць; -се́к, -кла; -сячы́; -се́чаны; зак.

1. што. Аддзяліць, ударыўшы чым-н. вострым.

А. сухую галіну.

2. перан., каго-што. Рашуча пазбавіцца чаго-н., парваць сувязь з кім-, чым-н.

А. ранейшыя прывычкі.

3. Сказаць, адказаць у рэзкай, катэгарычнай форме.

Не сказаў, а адсек: не буду!

|| незак. адсяка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; наз. адсяка́нне, -я, н.

|| наз. адсячэ́нне, -я, н.

А. артылерыйскі агонь.

Даць галаву на адсячэнне — запэўніць у праўдзівасці чаго-н. (разм.).

|| прым. адсе́чны, -ая, -ае (спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)