даўноміну́лы, -ая, -ае.
Які існаваў, адбыўся ў далёкім мінулым.
Даўномінулыя падзеі.
○
Даўномінулы час — у граматыцы: асобая форма дзеяслова прошлага часу ў некаторых мовах, што абазначае дзеянне, якое папярэднічала другому дзеянню мінулага часу.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дафеада́льны, -ая, -ае.
Які адносіцца да эпохі, што папярэднічала феадалізму.
Д. перыяд гісторыі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дах, -у, мн. -і, -аў, м.
1. Верхняя частка будынка, якая засцерагае яго ад дажджу, снегу.
Чарапічны д.
2. Пра дом, жыллё, прытулак.
◊
Пад адным дахам (разм.) — у адным доме з кім-н.
|| прым. да́хавы, -ая, -ае.
Дахавае жалеза.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
даха́, ДМ дасе́, мн. до́хі і (з ліч. 2, 3, 4) дахі́, дох, ж.
Шуба з футравым верхам і футравай падкладкай.
Мядзведжая д.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
даха́ты, прысл.
Дадому, да сваёй сям’і; у родныя мясціны.
Ісці д.
На канікулы ехаць д.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дахаўшчы́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.
Рабочы, спецыяліст, які крые дах.
Для работы нанялі дахаўшчыка.
|| прым. дахаўшчы́цкі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дахо́д, -у, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.
Грошы ці матэрыяльныя каштоўнасці, якія атрымліваюць у выніку якой-н. дзейнасці.
Мільённыя даходы.
Нацыянальны д.
Непрацоўныя даходы.
|| прым. дахо́дны, -ая, -ае.
Даходная частка бюджэту.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дахо́длівы, -ая, -ае.
Даступны для разумення.
Даклад быў напісаны даходлівай мовай.
|| наз. дахо́длівасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дахо́дны, -ая, -ае.
1. гл. даход.
2. Прыбытковы, які прыносіць даход.
Даходнае прадпрыемства.
|| наз. дахо́днасць, -і, ж.