Трамані́ць (трымані́ць) ’гаварыць абы-што, хлусіць’ (Мат. Гом.). З прамані́ць, праману́ць ’прыдумаць, надумацца’, якое з літ. pra(si)manýti ’выдумляць, выдумваць’ (Лаўчутэ, Балтизмы, 71).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пу́канка ’груша, яблык, які сам зваліўся з дрэва, паданка’ (Янк. 2; ветк., Мат. Гом.; Растарг.). Ад пу́каць ’падаць’, параўн. у Насовіча: “падать, издавая звук”.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Разве́заць ’размазаць’, ’расквэцаць’ (Янк. 1, Мат. Гом.). Прыставачнае ўтварэнне ад *ве́заць з няяснай этымалогіяй. Магчыма яно з’яўляецца фанетычным варыянтам вэ́зґаць, вэ́дзгаць ’размазваць’, ’брудзіць’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рачка́ты ’вірлавокі’ (Мат. Гом.), сюды рачкова́ты, рачкове́нь ’зіркаты, з вялікімі вачыма’ (ТС). Да рак 1 (гл.) з-за выпучаных вачэй, параўн. вырачыць, вырачка (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пруме́няц ’прыбудоўка да хаты, у якой захоўваецца збожжа, мука, апрацаваны лён, соль’ (лях., Янк. Мат.). З *пругмен(ец), гл. пругмень, або да прымен (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пры́сцень ’рамка, прымацаваная да сцяны для снавання кроснаў’ (Мат. Гом.). Рус. смал. присте́нь ’мера даўжыні саматканага палатна’. Конфікснае ўтварэнне (пры‑ + ‑ь) ад сцяна (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Напрасты́ ’прамой дарогай, напрамік’ (Бір. дыс.), напрасці ’тс’ (ТС), напрасцяк ’тс’ (Янк. 1), напрасці}d ’проста, бліжэйшай дарогай’ (Некр., Мат. Гом.). Да просты ’прамы’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Наўме́це, наўмеці ’на прыкмеце’: Была наўмеці добрая сасонка — нехта забраў ужо (бялын., Янк. Мат.). Да ме́та ’прыкмета’, меціць ’пазначаць’; структурная паралель наўве́це ’тс’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лопухі ’нераўнамерна адцягнутае ў час кляпання вастрыё касы’ (лун., Мат. ЛАБНГ). Да лопух (гл.). Гэта лексема пацвярджае меркаванне аб паходжанні лапату́ха, лопаўка, лопацень (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Ляле́зік, браг. леле́зік ’ласун’ (Мат. Гом.). З ⁺лялеза (ці ⁺леляза), якія ад лялеяць ’пялегаваць’ (гл.). Аб суфіксе ‑з‑а гл. Сцяцко, Афікс. наз., 41.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)