Бары́ш ’магарыч; прыбытак’ (Касп., Шат., Нас., Выг. дыс., Бір. Дзярж., Федар., 4, Інстр. III, барышы́Гарэц.). Ст.-бел. барыш (з XVI ст., Гіст. лекс., 139; Булыка, Запазыч.). Рус. бары́ш, укр. бари́ш. Запазычанне з цюрк. моў (параўн. тур., крым.-тат. baryš ’мір, прымірэнне’. Бернекер, 45; Праабражэнскі, 1, 18; Фасмер, 1, 129). Ёсць і іншая версія: запазычанне іменна з тат. мовы, гл. Шанскі, 1, Б, 50, там і літ-ра). Няяснае ўтварэнне бары́шнае ’агародніна’ (Касп.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мні́цельны ’недаверлівы, беспрычынна падазроны’ (ТСБМ). Да рус. мнительный ’тс’, якое з рус. мнить, ст.-рус. мьнѣти, ст.-слав. мьнѣти і г. д. Прасл. mьněti, роднаснае да літ. minė́ti ’ўспамінаць’, ст.-прус. minisnan ’памяць’, ст.-інд. mányatē, manutḗ ’думае’, ст.-грэч. μέμονα, лац. meminī ’ўспамінаю’. Ст.-слав. мѣнити ’згадваць, успамінаць’, славен. méniti, ст.-чэш. mieniti, польск. mienić, аднак, з’яўляюцца роднаснымі да ст.-в.-ням., с.-в.-ням. meinen ’думаць, меркаваць’ (Фасмер, 2, 633).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Моняла, мо́няло ’марудны чалавек’ (драг., стол., Нар. лекс.), монятысь ’павольна рабіць’ (драг., Лучыц-Федарэц), укр. монятися ’мяцца, марудзіць, кешкацца’, рус. алан. моньжа ’вялы, хілы, хворы’, ’маруда’, ’п’яны чалавек’, арх. моня ’непаваротлівая, ціхая дзяўчына’. Няясна. Фасмер (2, 651) дапускае, што, магчыма, слова паходзіць ад імя Моня < Митрофан. Непераканаўча. Магчыма, што лексема моня паходзіць з народных вераванняў. Параўн. літ. mõnas ’лясун’, mõnai ’чары’ і іншыя слав.: польск. zmora, паўд.-слав. mora, бел. мана́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мяжы́перніца, межыперсніца, мяжыперсціц(а) ’міжперсніца, нарывы рук (ног) паміж пальцамі’ (Некр., Касп., Бяльк.), ’высыпка, асабліва пры каросце’ (Нас., Бяльк.), міжыпірніца ’глыбокае загнаенне далоней ад цвёрдай работы’ (КЭС, лаг.). Рус. валаг. междупёрст(н)ица ’хвароба паміж пальцамі ад забруджвання’, с.-урал. ’кароста’, смал. межепарщица ’тс’. Фармальна да меж- (між‑) і перст ’палец’ (< прасл. pьrstъ). Аднак, улічваючы пашырэнне лексемы ва ўсх.-слав. гаворках, можна меркаваць, што гэта калька з балт. моў; параўн. літ. tarpupirščiai ’прамежкі паміж пальцамі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Накашалі́ць ’нагаварыць недарэчнага’ (трак., Сл. ПЗБ), ’нарабіць беспарадак’ (свісл., Сцяшк. Сл.). Параўнанне з літ. kašelėti ’пашкодзіць па глупству’ не здаецца пераканаўчым, тым больш што і само літоўскае слова вельмі падобна на запазычанне са славянскіх моў, напрыклад, можа апірацца на фразеалагізм кашалы́ гарадзі́ць ’гаварыць недарэчнае’ (Сл. ПЗБ). Гэта датычыць і беларускага слова, для якога зыходным мог стаць шырока вядомы фразеалагізм пле́сці кашалі́ — гаварыць недарэчнае, прамое ж значэнне прыведзенага спалучэння магло быць падставай для значэння ’нарабіць беспарадак’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кры́нджалы ’сані, прызначаныя для перавозкі бярвення’ (Япк., Мат., Мат. Гом., Ян., ТС), ’прывалы, прылада для калее, каб вазіць бярвенні’ (Бяльк.), ’козлы з трох кійкоў’ (ТС). Укр. кринджола ’санкі’, рус. кринджолы ’тс’, польск. gryndżoły ’нізкія сані для саломы’. Лічыцца балтызмам. Параўн. літ. gri̯žulas, gri̯zulge, grezalas ’дышаль’. Гіпотэза аб запазычанні з польск. grządzil, grądziel ’дышаль сахі’ (Фасмер, 2, 377) неверагодная, бо ў гэтым выпадку мы б чакалі дыфтонг ‑on‑, а не ‑in‑, ‑yn‑ (Лаўчутэ, Балтизмы, 11).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ку́зла1 ’чараўніцтва’ (полацк., Суднік, вусн. паведамл.). Параўн. чэш. kouzle, славац. kuzio, в.-луж. kuzio ’тс’. Да *kuzlo ’коўка’ (< zkovali) (Фасмер, 2, 402). Суфіксацыя на ‑slo (SP, 1, 103–104). Параўн., аднак, кузла2.

Ку́зла2 ’закрутка з каласоў на ніве жыта, зробленая з мэтай чараўніцтва’ (Сл. паўн.-зах.). Рус.« кузло ’ніжні канец снапа’. Параўн. літ. kužulas ’сноп з рэштак сена’ (Фрэнкель, 324). Далейшыя сувязі праблематычныя. Значэнне бел. слова, магчыма, узнікла пад уплывам кузла 1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кулі́к ’невялікая балотная птушка’ (ТСБМ, Мат. Гом., Сл. паўн.-зах., Сцяшк., Маш., Касп.). Укр. кулик, рус. кулик ’тс’, польск. kulik, kulig, ст.-чэш. kulih, kulik ’тс’. У мовах паўднёвых славян адпаведнікаў няма. Балтыйскія паралелі: літ. kúolinga, kuolìnge ’тс’. Іншыя паралелі ненадзейныя. Назва птушкі гукапераймальная, таму аналіз словаўтваральнай структуры наўрад ці дазволіць рэканструяваць балта-славянскую форму (параўн. Слаўскі, 3, 351–352).

Ку́лік ’адзін з саламяных снапкоў, якімі пакрываецца страха’ (Нар. сл.). Гл. куль1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ку́рта1 ’куртаты, бясхвосты (ці з кароткім хвастом)’ (Сцяц., Др.-Падб., Мал., Шн., Яруш.), ’маларослы’ (Мал.), ’кепскі, горшы’ (Сцяц.). Запазычанне з польск. kurta (Кюнэ, Poln., 70; Слаўскі, 3, 414–415). Параўн. куртаты (гл.).

Ку́рта2 ’сучка’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. літ. kùrtas ’паляўнічы сабака’ (Сл. паўн.-зах., 2, 584). Балтызм.

Ку́рта3 ’куртка’ (Шат., Бяльк., Серб., Нас., Сержп., Ск., Мат. Маг., Тарнацкі, Studia). Запазычанне з польск. kurta ’тс’ (Слаўскі, 3, 413; Кюнэ, Poln., 70).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ку́таці, ку́таць ’мыць (пра бялізну)’ (Сл. паўн.-зах., Шатал.). Цяжка семантычна суаднесці з кутаць 1 або кутаць2 (параўн. Тапароў, K–L, 286–287). Больш верагодным, здаецца, лексічнае пранікненне з балтыйскіх моў: літ. kutinėti ’скрэбці’. Параўн. рус. стирать ’сціраць’ і ’мыць’.

Ку́таць1 ’укрываць’ (Нас.). Да кут (гл.). Гл. хутаць.

Ку́таць2 ’гарадзіць (плот)’ (Сл. паўн.-зах., Мат. Гом., Ян., Шатал., Жыв. сл., Нар. сл.). Да кут (гл.) і куни2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)