неотрази́мый

1. неадхі́льны; (непреодолимый) неадо́льны; (непобедимый) неперамо́жны; (убедительный) перакана́ўчы; (непоколебимый) непахі́сны;

неотрази́мый уда́р неадхі́льны ўдар;

неотрази́мый на́тиск неадо́льны на́ціск;

неотрази́мая си́ла неадо́льная (неперамо́жная) сі́ла;

неотрази́мые до́воды непахі́сныя (перакана́ўчыя) до́вады;

2. (восхитительный) чаро́ўны; (захватывающий) захапля́ючы; (обаятельный) прыва́бны; абая́льны, надзвыча́йны;

неотрази́мый го́лос чаро́ўны го́лас;

неотрази́мое впечатле́ние надзвыча́йнае ўра́жанне.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хапі́ць сов.

1. хвати́ть, схвати́ть, ухвати́ть;

х. за нагу́ — хвати́ть (схвати́ть, ухвати́ть) за́ ногу;

х. ка́мень — хвати́ть (схвати́ть, ухвати́ть) ка́мень;

2. (внезапно поразить) хвати́ть;

яго́ хапі́ў уда́р — его́ хвати́л уда́р;

3. (быть достаточным) хвати́ть;

сіл не хапі́ла — сил не хвати́ло;

гэ́тага хо́піць надо́ўгаэ́того хва́тит надо́лго;

4. (о неприятностях) хвати́ть, доста́ться;

матро́сам хапі́ла ў час што́рму — матро́сам хвати́ло (доста́лось) во вре́мя што́рма;

5. разг. (выпить) хвати́ть;

х. ча́рку — хвати́ть рю́мку;

х. це́раз край — хвати́ть че́рез край;

хапі́ла па го́рла — сыт по го́рло;

х. лі́шняга — хлебну́ть ли́шнего;

х. шы́лам па́такі — ухвати́ть ши́лом па́токи;

хапі́ла сумле́ння — хвати́ло со́вести;

хапі́ў з дзе́жкі, што не ба́чыць сце́жкіпосл. хлебну́л ли́шнего

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уда́рыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны; зак.

1. каго (што) па чым, у што і без дап. Нанесці ўдар (у 1 знач.) каму-н., зрабіць удар аб што-н.

У. палкай.

Ударыла токам (перан.; безас.). У. кулаком па стале.

У. у грудзі.

2. каго-што. Пашкодзіць, прычыніць боль ударам.

У. калена.

3. што і ў што. Ударамі апавясціць, адзначыць што-н., а таксама ўвогуле раздацца (пра рэзкі гук).

У. трывогу.

Ударыў гром.

4. па кім-чым. Нанесці ўдар (у 3 знач.).

У. знянацку па ворагу.

5. перан., па кім-чым. Спыніць чые-н. адмоўныя дзеянні, знішчыць што-н. адмоўнае.

У. па бюракратах.

У. па недахопах.

6. што, чым і без дап. Пачаць энергічна рабіць што-н., энергічна дзейнічаць чым-н. (разм.).

Музыканты ўдарылі вальс.

Матросы ўдарылі вёсламі.

7. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Раптоўна, з сілай наступіць.

Ударыла засуха.

Ударылі маразы.

8. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан., у што. Моцна падзейнічаць на што-н.

Віно ўдарыла ў галаву.

|| незак. удара́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 1, 2, 3 і 8 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сту́каць несов.

1. (производить звук ударом) сту́кать, ударя́ть, хло́пать;

2. (наносить удар) сту́кать, ударя́ть;

3. (заставлять удариться) ста́лкивать;

1-3 см. сту́кнуць 1-3;

4. (производить стук) стуча́ть;

у ку́зні ~каў мо́лат — в ку́знице стуча́л мо́лот;

~кае ў скро́няхбезл. стучи́т в виска́х;

5. стуча́ть, стуча́ться;

с. у акно́ — стуча́ть (стуча́ться) в окно́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уда́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.

1. у што і аб што. Сутыкнуцца з чым‑н., папасці ў што‑н. у час імклівага руху; стукнуцца. А на раніцу за вільгатнаватым заходнім ветрам прыляцела і ўдарылася ў шыбы зімовая птушка. Лужанін. Не дачакаўшыся, пакуль човен ударыцца ў бераг, .. [Акім Загорскі] скочыў амаль па калена ў ваду і размераным лёгкім крокам пачаў падымацца па спадзістым адхоне да .. карэты [імператрыцы]. Караткевіч. / Пра гукі. Гулкі пошчак ударыўся аб сцены, замёр недзе пад купалам столі. Асіпенка.

2. аб што і чым. Сутыкнуўшыся з чым‑н., атрымаць удар. Ударыцца галавой аб вушак. □ Падаючы,.. [Міколка] моцна ўдарыўся аб ламачыну. Лынькоў. // без дап. Выцяцца. Бяда спаткала Домнінага сына. Катаўся на каньках І ўдарыўся ён так, Што ледзьве дыхае, Бядак. Корбан.

3. перан.; у што. Аддацца чаму‑н. з захапленнем, пачаць займацца чым‑н. — Здорава ты, Генка, ударыўся ў навуку. Прокша. // Прыйсці ў які‑н. стан. Ударыцца ў слёзы. Ударыцца ў адчай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хвати́тьI сов.

1. (схватить) разг. хапі́ць, хваці́ць; ухапі́ць;

хвати́ть за рука́в хапі́ць за рука́ў; см. хвата́тьI;

2. (испытать) разг. набра́цца, зазна́ць;

хвати́ть го́ря, стра́ху набра́цца го́ра, стра́ху;

3. (ударить) разг. сту́кнуць, уда́рыць; (бросить) бра́знуць, ля́снуць;

хвати́ть кулако́м по столу́ сту́кнуць (уда́рыць) кулако́м па стале́;

хвати́ть об пол бра́знуць (ля́снуць) аб падло́гу;

4. (поразить) хапі́ць; (повредить) пабі́ць; (прихватить) прыхапі́ць;

его́ хвати́л уда́р яго́ спаралізава́ла, яго́ хапі́ў уда́р;

моро́зом хвати́ло посе́вы маро́зам пабі́ла (прыхапі́ла) пасе́вы;

5. (выпить) прост. хапі́ць; ця́пнуць;

хвати́ть рю́мку хапі́ць (ця́пнуць) ча́рку;

6. (сделать что-л.) прост. урэ́заць, адпалі́ць;

хвати́ть плясову́ю пусці́цца ў ско́кі;

хвати́ть че́рез край перабра́ць ме́ру (ме́рку) (далёка хапі́ць).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пла́каць, пла́каці, пла́катэ, пла́кыць, пла́кацца ’праліваць слёзы ад болю, гора і пад.’, ’завываць, скуголіць, жаліцца’ (ТСБМ, Яруш., Др.-Падб., Сл. ПЗБ, ТС; ашм., Стан.; міёр., Нар. лекс.), ’аплакваць’ (ашм., Стан.), ’галасіць па нябожчыку’ (Сцяшк. Сл.), ’пацець (пра шкло)’ (ветк., Мат. Гом.). Укр. пла́кати, рус. пла́кать, польск. płakać, płakać (kogoś) ’аплакваць’, палаб. plokăt, н.-луж. płakaś, в.-луж. płakać, чэш. plakati, славац. plakať, славен. plákati, серб.-харв. пла̏кати, макед. плаче, балг. пла́ча, ст.-слав. плакати сѧ ’аплакваць, плакаць’. Прасл. *plakati sę ’біць сябе ў грудзі ў знак раскайвання або смутку ці жалю’ < і.-е. *plāk‑/*plōk‑: літ. plàkti ’біць, сячы, лупцаваць, хвастаць’, plõkisудар палкай, розгай’, лат. placinât ’тачыць’, ’плюшчыць’, ’адбіваць’, ст.-грэч. πλήσσω ’таўчы’, ’біць’, дарычн. πλαγά ’ўдар’, лац. plango ’біць сябе ў грудзі, моцна наракаючы’, гоц. flokan, перфект faíflōkun ’аплаквалі’, ст.-в.-ням. fluohhôn ’праклінаць, ганіць’ (Фасмер, 3, 272; Махэк₂, 453; Бязлай, 3, 46; Банькоўскі, 2, 616). Сюды ж: плакам плачучы, плачо́м плакаць ’слёзна, плачучы, наракаючы са скаргай’, плаклі́вы ’плаксівы’, ’жаласны’ (Нас.; Жд. 3).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Туз1 ‘старшая ў сваёй масці ігральная карта’ (ТСБМ, Нас., Пятк. 3, Бяльк., Янк. БП, Вруб.), перан. ‘таўсцяк; багаты чалавек, уплывовая асоба’ (ТСБМ, Нас., Некр. і Байк.): наеўся, як туз (рэч., Ліцв.). З польск. tuz, якое з с.-в.-ням. tûs, dûs ‘туз’; мяркуецца, што першапачаткова з ням. Daus ‘двойка’ ў гульні ў косці з двума вочкамі, параўн. ід. tejz, tojz ‘туз’, потым назва перайшла на гульню ў карты < ст.-франц. daus, франц. deux < нар.-лац. duōs ‘два’, ‘двойка’ (Брукнер, 585; Фасмер, 4, 115; Арол, 4, 114; ЕСУМ, 5, 669).

Туз2 ‘вымова, спагнанне з бойкай’ (Нас.): даць туза́ ‘моцна пабіць, адлупцаваць’ (Некр. і Байк.), параўн. укр. тузудар, штуршок’, рус. валаг. туз ‘моцны ўдар’ (СРНГ), польск. tuzy ‘удары’, ‘бойка, лупцоўка’, ‘шышка’, poszedł z nim w tuzy ‘ўзяліся за ілбы’. Дэвербатыў ад ту́заць (гл.), магчыма, другасна набліжаны да папярэдняга слова (‘ход тузом’?). Сюды ж туза́нікі ‘частыя спагнанні’, туза́нка ‘лаянка з бойкай’, туза́ла, туза́н ‘строгі чалавек, які любіць спаганяць’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ух межд.

1. (при выражении восхищения, удивления) ух;

2. (при выражении чувства зла, сожаления, недовольства и т.п.) ох;

ух, і зану́да гэ́ты стары́ — ох, и зану́да э́тот стари́к;

3. (при выражении чувства усталости и других чувств) ух, уф;

ух, як го́рача — ух (уф), как жа́рко;

4. (при выражении резкого низкого звука от удара, выстрела) ух;

ух! — разда́ўся глухі́ ўдар — ух! — разда́лся глухо́й уда́р

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спі́на, ‑ы, ж.

1. Задняя (у жывёл — верхняя) частка тулава ад шыі да крыжа. Рыбак, які нёс сеці, выпрастаў нарэшце спіну і паварушыў плячыма. В. Вольскі. Гуз паморшчыўся — ён абдзёр спіну і плячо, калі лез пад нары. Шашкоў. Заклаўшы рукі за спіну, .. [Булай] задаволена пазіраў на квяцісты графік. Шыцік. Я схапіў сачок, ускочыў у ваду .. і ўбачыў побач з сабою доўгую цёмную спіну шчупака. Якімовіч. / у перан. ужыв. Рыбак зморана шпарыў па шырокай спіне пагорка, пакутна цямячы, што галоўнае цяпер — адбегчыся як мага далей. Быкаў. Хвалі паўзуць няўмольна, Калматыя спіны іх гнуцца. Свірка. Сонца аглядае развітальным позіркам [в]острыя спіны стрэх. Крапіва.

2. Тое, што і спінка (у 3 знач.). Старая выцягнула са свайго падгалоўя брудную, працёртую на спіне кашулю. Брыль.

•••

Вецер у спіну каму гл. вецер.

Вывезці на спіне гл. вывезці.

Выехаць на чужой спіне гл. выехаць.

Гнуць спіну гл. гнуць.

Ездзіць на чыёй спіне гл. ездзіць.

За спінай — а) каго, чыёй, у каго таемна, без ведама каго‑н. [Джвучка:] — Вы мне тут сёння ўвесь вечар чаўплі, што за маім старшынствам жыццё было. Каму? Вам! Вы нажываліся за маёй спінай. Пташнікаў; б) каго, чыёй, у каго на чые‑н. сродкі; пад апекай каго‑н. [Якуб] жа робіць вялікую справу — адвучвае такіх лайдакоў, як ты, жыць за чужой спінай. Васілёнак; в) у мінулым. У Куляшова ўзлятаюць да зорак людзі, якія маюць за спінай вялікі, вопыт барацьбы за зямлю. Бярозкін; г) за сабой, ззаду. За спінаю ў мяне апынуўся горад, а наперадзе поле. Кавалёў. [Да салдат] дайшла вестка аб тым, што непадалёку, можна сказаць, за іх спінаю, размясціліся танкавая брыгада і полк «кацюш». Сіўцоў.

За спінай каго; з-за спіны каго — ззаду каго‑н., з-за каго‑н. Стоячы за спінай свайго незнаёмага таварыша, Сцёпка то ўсміхаўся, то паціскаў плячыма, калі чуў няправільныя адказы. Колас. Уся Падвалока паказалася Івану з-за спіны старога і паплыла, паплыла, паплыла ўправа. Брыль.

Мароз па спіне ідзе (прайшоў, прабег) гл. мароз.

Мурашкі забегалі (бегаюць, пабеглі, пайшлі) па спіне гл. мурашка.

Не разгінаючы спіны гл. разгінаць.

Нож у спіну гл. нож.

Павярнуцца спінай да каго-чаго гл. павярнуцца.

Стаяць за спінай чыёй, у каго гл. стаяць.

Удар у спіну гл. удар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)