Касы́ ’косы’. Агульнае значэнне ў гэтага прасл. слова ’косы, крывы і да т. п.’ Прасл. *kosъ: параўн. рус. косо́й, укр. ко́сий, бел. касы́, ко́сы, польск. kosy, чэш. kosý, славац. kosý, серб.-харв. ко̏с і г. д. Прасл. *kosъ ’косы. крывы’ таго ж кораня, што і ў слове *kosa ’прылада для касьбы і да т. п.: параўн. бел. каса́, рус. коса́, укр. коса́, польск. kosa, чэш. kosa, серб.-харв. ко̀са, славен. kósa, в.-луж., н.-луж. kosa і г. д. (< прасл. *kosa). Паводле Трубачова, Эт. сл., 11, 177–179 (асабліва 179), складаная праблематыка гісторыі прыметніка *kosъ можа быць высветлена, калі прыняць самастойнае развіццё і ўтварэнне прыметніка *kosъ ад дзеяслоўнага кораня *kes‑, які ляжыць у аснове *česati. Гл. яшчэ Слаўскі, 2, 535; Шанскі, 2, К, 351–352.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жы́жа 1, жы́жка ’цякучая сумесь вадкіх і цвёрдых рэчываў’. Рус. жи́жа. Ц.-слав. жижда ’вадкасць’. Ст.-рус. жижа (1705 г.) ’жыжа’. Ад кораня *žid‑ з суфіксам *ja: *židja, адкуль заканамернае ўсх.-слав. жижа, ст.-слав. (> ц.-слав.) жижда.
Жы́жа 2 дзіцяч. ’агонь’. Рус., укр. дзіцяч. жи́жа. Польск. дыял. żyża ’агонь’, славац. дзіцяч. žiža, žiž(i) ’агонь, святло’, серб.-харв. дзіцяч. жи̏ж, жи́жа ’агонь, горача’, жи̏жа, жи̏жа ’фокус, цэнтр (фіз. пункт)’, ’свяцільнік, кадзіла’. Параўн. балг. жижѝ ’іскры’, жѝжка ’іскра’, макед. жеже ’апякаць, пячы’. З кораня *žig‑ (гл. жыгаць, жгаць) з дапамогай суфікса *‑ja таго ж, што ў свяча, ежа: *žigja > *žiža. Улічваючы дзіцячы характар слова, можна дапусціць і другасны паўтор ж, аднак наўрад ці гэта патрэбна ў свеце папярэдняга словаўтваральнага тлумачэння.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Зары́ць, зоры́ты ’спаліць (на сонцы збожжа)’ (кобр., Жыв. сл.), зоры́тысь ’даспяваць’, ’загараць’ (драг., Клім.). Рус. дыял. зо́рить ’пакідаць на корані для даспявання, даспяваць’. Славен. zoríti ’рабіць спелым’, серб.-харв. зо̀рити ’стаць спелым’. Ц.-слав. зорити ’даць даспець’. Таго ж кораня, што рус. зреть ’спець’ з іншай ступенню чаргавання галоснага: *zьr‑/*zor‑ з і.-е. *gʼer‑ ’спець, старэць, церці’: грэч. γέρων ’стары’, ням. Kerl уст. ’стары чалавек’, да гэтага ж кораня зерне. Старое значэнне захавалася ў зоры́тысь ’даспяваць’, адкуль ’спаліць (тое, што раскладзена на сонцы для даспявання)’. Фасмер, 2, 104–105; Траўтман, 371–372; Покарны, 1, 390–391; БЕР, 1, 656. А. Ф. Жураўлёў (пісьм. паведамл.), указваючы на абрад выстаўлення зерня для даспявання пад свет зорак, дапускае магчымасць сувязі з зорка, зорыць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Клу́бень ’патоўшчаная мясістая частка сцябла, кораня’ (ТСБМ). Да клуб 2 (гл.). Словаўтварэнне з дапамогай суфікса ‑ьnь, які складаецца з ‑ьnъ (суфіксацыя прыметнікаў) і ‑jь. У гэтай камбінацыі ўтвараюцца назоўнікі ад прыметнікаў яшчэ ў балта-славянскі перыяд (параўн. літ. ‑in‑is, ‑in‑ys) (Атрэмбскі, Gramatyka, 2, 193; SP, 1, 138; Мартынаў, Дерив., 38).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
На́варня ’бервяно, якое кладзецца над вокнамі і дзвярыма’ (столін., Нар. сл.). Хутчэй за ўсё з на́варатня ’тс’ (гл.), аднак не выключана, што гэта самастойнае ўтварэнне ад кораня вор‑, прасл. ver‑/vor‑ са значэннем ’замыкаць, закрываць’; зыходным, магчыма, быў прыметнік тыпу *наборны, параўн. наварысты ’пахілы’, г. зн. ’накрываючы, закрываючы, замыкаючы’, што адпавядае прызначэнню рэаліі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Аплаві́чнік ’сушаніца балотная (багнавая) Gnophalium ulginosum’ (Крывіч, 4, 1923). Утворана ад кораня лексемы плаў ’багна’ (Талстой, Геогр., 171 і наст.) пры дапамозе прэфікса о‑, які ўказваў на тое, што расліна гэта расце каля багны; суфікс сведчыць аб магчымасці прамежкавай формы тыпу *плавіца. Параўн. таксама поплавіца трава, якая расце ў вадзе’ (Талстой, Геогр., 172).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ільго́та, льго́та ’палёгка ў выкананні якіх-н. абавязкаў’ (ТСБМ). Рус. льго́та ’тс’, дыял. ильго́та, лего́та ’лёгкасць’, ’ільгота’, ’вызваленне, свабода’, укр. вільгота ’прыволле, ільгота’, ст.-рус. льгота ’аблягчэнне, вызваленне’, ’зручнасць, здаволенне’, ’ільгота’. Пратэтычнае і‑. Утворана ад кораня льг‑ з суф. ‑ота ў ст.-рус. Фасмер, 2, 543; КЭСРЯ, 250. Гл. лёгкі, ільга, вільгота 2.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ву́шлы ’растаропны’ (Мат. Гом.); ’знаходлівы, хітры’ (Цых.). Хутчэй за ўсё запазычана з рус. ушлый ’пранырлівы’, дзеепрыметнік ад уйти ’пайсці’, раней таксама ’пазбегнуць’; параўн. утвораныя ад таго ж кораня по́шлы ’моцны, дужы’, няпо́шлы ’нямоглы’ (Панюціч, Лексіка, 81), нядо́шлы ’тс’ і пад. Сюды ж, відаць, і ву́жлы ’праворны, спрытны’ (Яўс.) праз народна-этымалагічнае збліжэнне з вуж.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ніцава́ць ’пераварочваць, перашываць адзежу ўсярэдзіну добрым бокам’ (Нас., Гарэц., Грыг.). Да ніц 2 (гл.); паводле Цвяткова (Працы кл. філал., 1, 75), «ц у гэтым слове не з’яўляецца заходнеславянскай асаблівасцю: беларускае і расійскае ниц паходзяць з кораня ник»; насуперак Кюнэ, 81 (< польск. nicować ’тс’), Баханькоў, Весці АН БССР, 1981, 1, 120 (недакладная калька з рус. лицевать).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Жвары́га, жворы́га ’надакучлівы чалавек’ (іван., Нар. лекс., 195). Суфікс ‑ыга быццам бы ўказвае на аснову жвар‑, аднак яна выразна не суадносіцца з іншымі словамі. Калі дапускаць суаднясенне з жв‑ у шэрагу слоў, маючых значэнне балбатання, надакучлівай размовы (жвіндзіць, жвянькаць), застаецца няясным ‑n‑ і цвёрдасць ‑в‑. Не выключана іншае тлумачэнне кораня (параўн. жывы, жабрак). Няясна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)