перака́т, ‑у, М ‑наце, м.

1. Працяжны перарывісты гул. Перакаты грому. □ Гул даносіўся перакатамі, то заціхаў, то ўзмацняўся. Краўчанка. І зноў рэха перакатамі, як гром, пакацілася па наваколлю. Мележ.

2. Валападобны пагорак на паверхні чаго‑н., які плаўна пераходзіць у паглыбленне. Дарога слалася перакатамі. □ Па снегавых перакатах Водгулле громам ішло. А. Александровіч.

3. Мелкаводны ўчастак рэчышча ракі. Дно Прыпяці часта мяняецца: у самых нечаканых месцах плынь наганяе пяску, робіць перакаты. Ракітны. Невялікая рака, вузкая і мелкая, яна мела шмат перакатаў і крутых паваротаў. Чарнышэвіч.

4. У спорце — паступовае перамяшчэнне цяжару цела з аднаго пункта на другі. Скачок з перакатам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узабра́цца, узбяруся, узбярэшся, узбярэцца; узбяромся, узберацеся; зак.

Намагаючыся, узысці, падняцца на што‑н., узлезці куды‑н., на верх чаго‑н.; ускарабкацца. Хто б ні прыехаў у горад, ён абавязкова ўзбярэцца на вал — адсюль відаць большая частка горада. Хадкевіч. Вось і дно яра, вось і яго правы адхон. Узабрацца на гэты адхон, і — адразу лес. Курто. Машына Сяргея ўзабралася на цвёрдую камяністую градку. Весялей запрацавалі колы. Астрэйка. / у перан. ужыв. Бывала, як выйдзе [Патапавіч] з хаты на досвітку, не снедаўшы, дык сонейка на поўдзень узбярэцца, пакуль прыйдзе. Кулакоўскі. // Абвіваючыся вакол чаго‑н., узняцца (пра расліны). І на сцяну Ужо ўзабраўся дзікі хмель. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

золото́й

1. прил., в разн. знач. залаты́;

золотые ро́ссыпи залаты́я ро́ссыпы;

золото́е кольцо́ залаты́ пярсцёнак;

золото́й запа́с залаты́ запа́с;

золота́я ро́зга бот. залаці́сты су́мнік;

золото́й станда́рт залаты́ станда́рт;

золото́й фонд залаты́ фонд;

золоты́х дел ма́стер уст. залата́р, (ювелир) ювелі́р;

2. сущ. (монета) уст. залаты́, -то́га м., чырво́нец, -нца м.;

золота́я середи́на залата́я сярэ́дзіна;

золото́е сече́ние мат. залато́е сячэ́нне;

золото́й век залаты́ век;

золоты́е ру́ки залаты́я ру́кі;

золоты́е слова́ залаты́я сло́вы;

золота́я о́сень залата́я во́сень;

золота́я молодёжь залата́я мо́ладзь;

золота́я сва́дьба залато́е вясе́лле;

золота́я жи́ла залата́я жы́ла;

золото́е вре́мя (упуска́ть) марнава́ць (ма́рна тра́ціць), упуска́ць (залаты́) час;

сули́ть (обеща́ть) золоты́е го́ры абяца́ць залаты́я го́ры;

золото́е дно залато́е дно.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

са́мы, -ая, -ае, займ. азнач.

1. Ужыв. пры ўказальных займенніках «той», «гэты» для ўдакладнення, а таксама пры асабовых займенніках у знач. менавіта.

Гэта той с. дом.

Дык гэта і ёсць твая сяброўка? — Яна самая.

2. Ужыв. для ўдакладнення месца і часу ў знач. прама, як раз, непасрэдна.

Ля самага лесу.

На самае дно. 3 самай поўначы.

С. час касіць.

Самая пара гнаць кароў у поле.

3. У спалучэнні з якаснымі прыметнікамі служыць для ўтварэння найвышэйшай ступені, а пры назоўніках указвае на крайнюю ступень колькасці або якасці.

С. новы.

С. добры.

С. смак.

Самая бездараж.

С. накал падзей.

4. Тое, што і сам (у 1 і 2 знач.).

Парвала с. канверт, дастаючы са скрынкі.

На самай справе — фактычна, у сапраўднасці.

Самы-самы (самая-самая, самае-самае і г.д.) (разм., жарт.) — добры.

Самы раз; у самы раз (разм.) — тады, калі трэба, у патрэбны момант.

Самы той! (іран.) — азначае: не на таго напалі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Бук1 ’дрэва Fagus’. Рус. бук, укр. бук, польск. buk, чэш. buk, балг. бук, серб.-харв. бӳк. Параўн. таксама ц.-слав. боукы, серб.-харв. бӳква, славен. búkev, bȗkva, ст.-чэш. bukev ’бук’ і г. д. Старое славянскае запазычанне з германскіх моў. Параўн. гоц. bōka, ст.-ісл. bók, ст.-в.-ням. buohha, якія роднасныя лац. fāgus, грэч. φηγός (гл. пад бузіна́). Падрабязней гл. Фасмер, 1, 234–235 (там і літ-ра).

Бук2 ’месца, куды падае вада з млынавая кола, ад чаго дно робіцца глыбокім’ (Яшкін), ’назва шырокіх і глыбокіх месцаў на рацэ, глыбокае месца на возеры, яма’ (КЭС), бу́ка ’глыбокае месца ў рацэ’ (Яшкін). Параўн. рус. дыял. бук ’глыбокае месца пад колам млына; глыбокае месца ў рацэ, вір’, бу́ко́ви́ще ’тс’, бу́ковище ’абвал, абрыў’. Бясспрэчна, ад гукапераймальнага дзеяслова *bukati. Параўн. бу́кта, бу́хта2, буко́та2, бу́чаё.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ка́дка1 ’невялікая кадзь, кадушка’ (ТСБМ, Бяльк., Нас., Сцяшк.). Слаба зафіксавана ў гаворках, што, улічваючы іншыя назвы для гэтай рэаліі, можа ўказваць на запазычанне. Слова вядома ў некаторых слав. мовах, аднак шырока засведчана толькі ў рус. мове. Магчыма, стар. утварэнне суфіксам ‑ъka ад kadь (гл. кадзь).

Кадка́2 ’тупы канец яйка’ (Нас.). Можна параўнаць з рус. (зах.-бран.) кадкадно ў бутэльцы’, што пашырае геаграфію слова і, відавочна, сведчыць аб пераносным ужыванні слова кадка (гл.) на ўсх.-бел. тэрыторыі для абазначэння падобных да маленькай бочкі прадметаў. Больш шырока такія другасныя назвы вядомы гаворкам рус. мовы: параўн. рус. арл. кадка ’адтуліна ў сцяне печы для абпальвання цэглы; праз яе накладваюць цэглу’; ярасл. ’патоўшчаны канец ручкі цэпа, у якім замацоўваецца раменьчык’, цвяр., наўг., алан. і інш. ’драўлянае дзяржанне цэпа з патоўшчаным верхнім канцом’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перасы́паць, пірасы́паць ’перабудаваць старую драўляную будыніну, у якой гнілое бярвенне замяняецца новым’ (Некр.; Варл.; бялын., Янк. Мат.; Мат. Гом.), ’рамантаваць агароджу’ (навагр., Жыв. сл.), драг. пырысэ́патэ (хату, хлыва́) ’паднавіць будынак’ (Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.), перасыпа́нка ’рамантаваная хата з падноўленымі вянкамі’ (навагр., Сцяшк. Сл.). Укр. бойк. переси́пати (піч, хату) ’перабудаваць, пераставіць’, зах.-валын. пирисе́пате ’збіраць нанова рассыпаныя клёпкі ці ўстаўляць новае дно’; рус. кастр., арл., наўг. пересыпа́ть ’разбіраць і зноў складваць, перабудоўваць (аб будынках)’, польск. przesypać ’тс’, славац. presýpať perie ’памяняць пер’е ў падушках’. Да пера- і cы́паць (гл.). Утварылася ў выніку семантычнага пераносу: першапачаткова слова ўжывалася толькі ў адносінах да сыпучых цел, пазней — у адносінах да драўлянага посуду і начыння: перабіраліся клёпкі, старыя замяняліся новымі, зноў набіваліся абручы, і, параніце, назва дзеяння, звязанага з гэтым рамонтам, перайшла на рамонт будынкаў, агароджы і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Садэ́нне ’нутро (сын бацьку ўсё садэньне пірывярнуў сваім былаўством)’ (Бяльк.). Ізаляванае слова. Цвёрдасць ‑д‑ указвае на запазычанне, хутчэй за ўсё з польскай мовы, але ў польскай эквівалента няма. Відаць, рэгіянальнае ўтварэнне ад кораня ден‑, які ў ст.-польск. denna, denna niemoc ’артрыт, хвароба суставаў’ і, далей, у чэш. dna ’падагра’, ст.-рус. дна ’тс’, балг. дыял. дънек ’кішкі’, дъняк ’сляпая кішка’, якія ўзыходзяць да прасл. *dъnoдно’, якое ўжывалася таксама ў значэнні ’ніжняя частка цела’, параўн. польск. дыял. dno ’матка’, укр., дна ’тс’; па хворай частцы цела была названая і хвароба. Параўн. Зубаты, Studie I, 922; Фасмер, 1, 517; Слаўскі, 1, 149; Махэк₂, 121; БЕР, 1, 457. Такім чынам, беларускае слова можна рэканструяваць як са‑денн‑je з суф. зборнасці ‑ьje, прыстаўка са‑ тыповая для магілёўскіх і гомельскіх гаворак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

То́пкі1 ’балоцісты, гразкі, багністы; пра сыпучы грунт’ (ТСБМ, Сцяшк.), ’ужываецца са словамі луг, сенажаць, балота, бераг (вадаёма), дно (вадаёма); такі, у якім не загразнеш’ (Янк. 2), ’гразкі, багністы’ (ТС), ’цвёрды (дзе не загразнеш)’ (узд., Сл. ПЗБ), то́пкій ’гразкі (бераг і пад.)’ (Бяльк.), ст.-бел. топкий ’гразкі, багністы’ (КГС). Вытворнае ад тапі́ць1, гл.

То́пкі2 ’тлусты, які дае многа тлушчу пры тапленні’ (Скарбы; стаўб., З нар. сл.), ’плаўкі’ (ТС), ’плаўкі, цвёрды’ (Ласт., Байк. і Некр.). Ад тапі́ць2, гл.

То́пкі3 ’здатны хутка загарацца’ (Нас.). Ад тапі́ць3, гл.

То́пкі4 ’тапачкі’ (Мат. Гом.). Параўн. рус. смален. то́пки ’абцасы’ (выспяткі?): ножными топками топтали немлстівно (з помніка 1745 г., Барысава, Лекс. Смолен. края, 142), звязанае з то́пкаць ’штурхаць, біць’ (Мат. Гом.), укр. палес. то́пкати, та́пкати ’таптаць’, што да топаць, гл. Параўн. топці, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

патапі́ць 1, ‑таплю, ‑топіш, ‑топіць; зак.

1. каго-што. Апусціць у ваду, на дно. Я стаяла на гары, прымяралася, як зручней скаціцца на лёд, які даўно пагалеў, пасінеў, патапіў сасмактаныя беражкі свае ў вадзе. Лось. // Знішчыць, апусціўшы пад ваду, на дно. Патапіць караблі. □ Тата расказваў, як фашысцкі бамбардзіроўшчык патапіў іх сейнер. Шыловіч. // перан. Нагаворамі, паклёпам загубіць, падвесці каго‑н. Як ні хацеў патапіць яго Каршукоў, а ён [Макар] выжыў і вярнуўся да сваёй хаты. Асіпенка. // перан.; што. Загубіць, зрабіць малапрыкметным сярод мноства чаго‑н. Патапіць жывую справу ў размовах.

2. каго. Утапіць, пазбавіць жыцця, сілаю апусціўшы ў ваду ўсіх, многіх. [Загорскі:] — Полацкіх усіх [раскольнікаў] жыўцом у Дзвіне патапілі, з дзецьмі маленькімі... Караткевіч. [Антанюк:] — Многа людзей на абарону лагера паслаць мы не маглі. Па-першае, нельга абяссільваць атрад.. Па-другое, не кожны партызан з ходу, уначы, упэўнена і без рызыкі мог пераплыць Дняпро. Не хапала яшчэ патапіць людзей. Шамякін.

3. перан.; што. Заглушыць, прыглушыць (пачуцці, думкі), пазбавіцца ад чаго‑н. [Мірон:] Ці перажываў? Ого, яшчэ як! Але праз год-два змірыўся. Як кажуць, патапіў гора... ды не ў пітве, а ў працы. Хадкевіч. Народы няволі Патопяць свой сум, Адзіны уславяць саюз. Глебка.

•••

Патапіць у крыві — жорстка расправіцца з кім‑, чым‑н.

патапі́ць 2, ‑таплю, ‑топіш, ‑топіць; зак., што.

1. Растапіць, ператапіць усё, многае. Патапіць усё сала на тлушч. Патапіць воск.

2. і без дап. Тапіць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)