Твары́ць1 ’ствараць’, ’дзеяць, рабіць, здзяйсняць’, ’чыніць, вырабляць’ (ТСБМ, Ласт., Некр. і Байк.), ’вычвараць, непакоіць, здзіўляць; чыніць’ (Нас., Сл. ПЗБ, Ян.), ’тварыць, ствараць’ (Сержп. Прымхі), творы́ць ’вытвараць’ (ТС), творы́ті ’тварыць, складаць’ (Вруб.), ст.-бел. твори́ти, творы́ти ’тварыць, рабіць, чыніць’ (XV ст., КТС). Укр. твори́ти, рус. твори́ть, польск. tworzyć, н.-луж. tworiś, в.-луж. tworić, чэш. tvořit, славац. tvoriť, славен. tvoriti, серб.-харв. тво̀рити, балг. творя́, макед. твори, ст.-слав. творити ’тс’. З прасл. *tvoriti ’тварыць’, суадноснае з *tvorъ ’твор’, якое звязана з *tvarъ ’твор, стварэнне’ (з іншым вакалізмам). Прасл. *tvoriti роднаснае да літ. tvérti ’абгароджваць; перавязваць; хапаць; фарміраваць, ствараць’, turė́ti ’трымаць; мець’, ãptvaras ’агароджа’, tvártas ’хлеў’, лат. tver̂t ’хапаць, лавіць’, tvarsît ’тс’, turêt ’трымаць’, прус. turīt ’мець’, грэч. σορός ’пахавальная урна; труна’ на падставе і.-е. *tu̯er‑ ’хапаць; абгароджваць’ (Фасмер, 2, 34; ЕСУМ, 5, 533; Чарных, 2, 231; Брукнер, 587; Махэк₂, 662–663; Шустар-Шэўц, 1565). Мяркуецца, што на базе канкрэтных значэнняў ’схапіць, трымаць, браць’ праз ’акружаць, акаляць, агароджваць’ развіліся абстрактныя значэнні ’кшталтаваць, афармляць, фармаваць’ і ’тварыць, ствараць’ (Борысь, 656). Параўн. твэ́рыць, гл.

Твары́ць2 ’захаваць, ахінаць вулей на зіму’ (петрык., Яшк. Мясц.), твары́ць ву́лей ’рыхтаваць вулей пад рой’ (Стан., Некр.), творы́ць ’класці ў вулей прынаду для пчол’ (ПСл), творы́ць борць ’апырскваць сярэдзіну борці спецыяльным растворам’ (Маш.), тво́рыць ’пырскаць, крапіць вулей прымацкай для прываблівання пчол’, ’прыбіраць (у хаце)’ (ТС). Параўн. польск. tworzyćрабіць, працаваць каля пчол (у лесе)’. Да папярэдняга (гл.), спецыялізацыя семантыкі на аснове значэння ’акружаць, абгортваць, агароджваць’ з далейшым развіццём ’дбаць, даглядаць’.

Твары́ць3 ’думаць, уяўляць’: я тварыла што месяц усходзіць, аж то мой татэчка па дворэ ходзіць (барыс., Кольб.). Да тварыць1, параўн. польск. tworzyć ’прыдумваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сі́ліць ‘прымушаць’ (Нас., Кас.), ‘адольваць, натужвацца’ (Сцяшк. Сл.), сі́ліцца ‘тужыцца, напружвацца’ (Сл. ПЗБ), сюды ж сі́лець ‘дужаць’ (Ян.), ст.-бел. силити ‘прымушаць’: питье жь закону не силѧть (Альтбаўэр). Вытворнае ад сі́ла (гл.), параўн. сілава́ць ‘сілком прымушаць рабіць’ (Ласт., Ян., ТС).

Сілі́ць1 ‘падмацоўваць сілы ежай’, сілі́цца ‘падмацоўвацца ежай’ (Нас., Шымк. Собр.). Да сі́ла (гл.).

Сілі́ць2 ‘душыць’, сі́ліцца ‘душыцца’, ‘вешацца’ (ТС). Да сіло́ ‘пятля’ (гл.), параўн. укр. сили́ти ‘завязваць вузлом’; развіццё семантыкі таксама пад уплывам сіла (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тахці́ць1 ’гаціць, пракладваць дарогу праз балоцістае месца’ (ТСБМ), ’валіць, піхаць, усоўваць’ (Сержп. Прымхі), ’даваць не надавацца, пхаць як у прорву’ (слонім., Жыв. сл.), тахце́ць ’тс’: тахці як у прорву (Сержп. Прык.). Утворана ад гукапераймальнай асновы па тыпу тарахаць, тарахцець (гл. тарах). Да тахаць, гл.

Тахці́ць2 ’шчасціць, шанцуе’: тахціць кожная справа яму (Ласт.). Відаць, да папярэдняга слова ў пераносным ужыванні, параўн. бо што ні рабіць, та ўсе на паноў тахціць (Сержп.), г. зн. ’валіцца, ідзе на карысць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыціна́ць ’спыняць’, ’перасякаць (дарогу)’ (Нас.), ’прыпыняць’ (Байк. і Некр.), ’ціснуць (аб цеснай вопратцы, абутку)’ (Нас.), прыця́ць ’заціснуць, прыціснуць; затаіць, захаваць’, ’рабіць рэзкія папрокі, дакаранні’ (Нас.). Сюды ж прыціна́цца ’знаходзіць прыстанішча, прытулак’; ’абапірацца; прысесці для адпачынку’ (Гарэц.), рус. смал. притина́ться ’жыць у нечым доме, выпадкова прыбіўшыся’. Да цяць (гл.); разнастайнасць значэнняў пры першапачатковым ’абразаць, падразаць’ тлумачыцца далейшым развіццём семантыкі ў бок ’абмежаваць (у руху)’, ’асадзіць’, ’сціснуць’ і пад.; параўн. Гарачава, ОЛА, Исследов., 1994–1996, 210–216; ЕСУМ, 4, 584.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пушны́1, пушо́н ’з прымессю мякіны, вотруб’я’ (ТСБМ, Ян., Малч.): кыли хлѣбушка пушонъ — могу выпылаць (маг., Шн.), пу́шны (пушный) ’тс’ (Нас.), сюды ж пушно́, пухно́ ’мякіна’ (Нас.). Ад пух ’адыходы пры веянні, мякіна’, параўн. пу́хны (гл.).

Пу́шны2 ’пульхны, мяккі; смачны’ (Бяльк., ТС), пушны́ ’тс’: пушныя бліны (ашм., пухав., Сл. ПЗБ), пуша́ны ’тс’ (віл., там жа), pušány ’мяккі, дзіркаваты; угноены, апрацаваны’: пушаная зімля (Варл.), сюды ж пушно́ ’пульхнае дзіця’ (Бяльк.). Да пушы́ць ’надуваць, рабіць пульхным, пышным’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пыш ’прысак’: колькі пышу! (слонім., Нар. лекс.), рус. пыш ’тс’, сюды, відаць, і пыш, пышь ’мякіна ад грэчкі, канапель’; параўн. таксама славен. piš ’бура, навальніца, дождж з ветрам’. Прасл. *pyšъ утворана ад *pychati ’дуць, узлятаць ад подыху’, што пацвярджае і славен. piš ’подых, дыханне’, а таксама рус. пышать ’дыхаць, рабіць уздыхі і выдыхі’, гл. Фурлан–Вязла». З, 43; Фасмер, 3, 422; іншыя фанетычныя варыянты ў рус. арл. пыс ’прысак, попел’, ярасл. пыск ’лёгкі налёт на вуглях’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́длабка ’планка, якая прыбіваецца пад з’езджаны полаз у санях’ (Мат. Гом.), подпапка ’тс’ (Сцяц.). Відаць, таго ж паходжання, што і падлу́бак ’планка на полаз’, каранёвая частка якіх выступае таксама ў надставіш ’вузкая планка, што набіваецца на капылы паверх вязоў’, надулубкі ’вязок ў санях’, падубець ’памаразень’, што ідэнтыфікуецца з ‑сіьІЬ‑, гл. даўбаць ’дзяўбаць, рабіць выемку’ (Цыхун, SOr, 39, 281), параўн. таксама надаўб, падпанкі. Сцяцко выводзіць подпапка ад падлапіць ’даць латку’ (Сцяцко, СНЛ, 183). Хутчэй за ўсё — народнаэтымалагічнае асэнсаванне, гл. лапіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пры́скакам, пры́скыкам, прі́скъкъм, прі́кыкымірабіць час ад часу, урыўкамі’ (Нас., Байк. і Некр., Юрч., Мат. Маг., Стан.; кругл., лёзн., горк., клім., ЛА, 5), пры́скыкым ’паспешна, спяшаючыся; асобнымі хвілінамі’ (Бяльк.), прыска́кам, прыско́кам, прыско́кым ’прыхваткамі, урыўкамі’ (міёр., брасл., ігн., паст., сен., талач., Сл. ПЗБ, Жыв. НС; ЛА, 5). Укр. при́скаком ’урыўкамі, прыхваткамі’, рус. смал. при́ско́ком ’час ад часу, калі-нікалі’. Да прыскакаць < скакаць. Першапачаткова Тв. скл. ад прыскок. Параўн. наскокам.

Прыска́кам ’падскокваючы’; перан. ’ахвотна’ (даўг., Сл. ПЗБ). Гл. папярэдняе слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Наста́лак (пасталоў ’сякера для кляпання кос’ (драг., Жыв. сл., Клім.). Ад настиліць ’наварыць сталлю’ (Бяльк.), настилюваты ’пакрываць сталлю’ (драг., Жыв. сл.), настальваць ’наводзіць што-небудзь жалезнае сталлю’ (Нас.), да сталь (гл.); настиліць ’набіць’ (Бяльк.) узнікла на базе папярэдняга значэння, параўн. настиліць зубы ’ўдарыць па зубах’ (Грыг.), настиліваць ’перан. рабіць ударамі сіне-барвовыя знакі’: пакалываць, насталиць кому носъ, вочы (Нас.), з далейшым развіццём семантыкі параўн. насталіць нос ’паставіць у няёмкае становішча’, насталіць (каго-небудзь) ’падгаварыць, сагітаваць’ (Растарг.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мазе́па1 ’плакса, размазня’ (Янк. 3.; нараўл., Мат. Гом.), мазёпа ’капрызніца’ (ТС). Утворана ад мазаць (гл.) пры дапамозе суфікса з экспрэсіяй асуджэння ‑еп‑а (Сцяцко, Афікс. наз., 39). Сюды ж мазэпка, мазэпчык ’мурза, хлопчык або дзяўчынка з брудным тварам’ (Нас.), мазэпа ’неахайны, нязграбны’, ’страшыдла’ (Нас., Чач.), а таксама мазепа ’непрыгожая, шыракатварая, з вялікімі рысамі твару жанчына’ (Растарг.) і мазэпа ’хара, морда’ (Мал.).

Мазе́па2, мазэпа (зневаж.) ’разява, разявака’ (стаўбц., Жыв. сл., карэліц., З нар. сл.) — да мазацьрабіць промахі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)