Засётак ’загародка (па абодва бакі ёўні)’ (Мат. Гом.). Слова, відаць, звязана з асець (гл.); ё (як і ў асётны, Нас.) можа быць другасным. Мяркулава (Этимология, 1980, 87–89) звязвае з рус. пячорск. осетоваться ’пасяліцца’ (тады, магчыма, і з посетить) і адабрае супастаўленне асець з лат. sēta ’агароджа, сялянскі двор’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Во́ддаль (БРС, КТС, Гарэц.; КЭС, лаг.). З водаль (гл.) у выніку яго пераасэнсавання як слова з прыстаўкай од‑, вод‑ (Шуба, Прыслоўе, 113). У варыянце воддаля (Жд., 2, КТС) прыстаўка заканамерная (од (от) + род. скл. даль; параўн. рус. о́тдали, укр. ві́ддалі), але канчатак, відаць, з род. скл. м. р.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вы́пуклы (БРС). Рус. вы́пуклый, укр. ви́пуклий, польск. wypukły, чэш., славац. vypuklý. Дэрыват ад вы́пукнуць ’уздуцца, набракнуць’ (Махэк₂, 498; Шанскі, 1, В, 230), якое ў сваю чаргу з’яўляецца вытворным ад пук, пукаць(ца) (Мацэнаўэр, LF, 15, 172; Фасмер, 1, 370); у розных славянскіх мовах з’яўляецца, відаць, самастойным утварэннем (Брукнер, 639).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Буркалы ’вочы’ (КЭС). Відаць, запазычанне з рус. бу́ркалы ’выпучаныя вочы’. Параўн. рус. бу́ркалки ’мыльныя бурбалкі’; гл. яшчэ Бернекер, 102; Праабражэнскі, 1, 54; Фасмер, 1, 245. Не пераконвае Шанскі, 1, Б, 232: рус. бу́ркалы < бу́ркать ’кідаць’ (буркать взгляд — кидать взор). Хутчэй проста ад рус. дыял. бу́ркать ’глядзець’ (бу́ркать глазами).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ванька ’мода, звычка’ (КСТ). Відаць, частка нейкага фразеалагічнага выразу. Улічваючы, што слова ванька мела калісьці агульнае значэнне ’(ліхі) рамізнік’ (Даль, 1, 164), можна меркаваць пераход ’ваньку ламаць’ > ’моднічаць’, адкуль ’ванька’ > ’мода, звычка’. Параўн. шырокае ўжыванне ванька ў розных экспрэсіўных значэннях у рускай мове (гл. СРНГ, 4, 38–39).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Калені́ца ’попельны (паташны) завод, дзе перапальваецца (гартуецца) попел для канатнага завода’ (крыч., Меер, 1786). Відаць, рэгіянальнае ўтварэнне; адносна структуры параўн. укр. закарп. калениця ’посуд, у якім прыстаўляюць гліну для мазання’, параўн. калання ’пэцканне’, каляти ’пэцкаць, брудзіць’, рус. фальк. каленецкая страла ’гартаваная страла’. Да каліць ’паліць’, ’гартаваць’ гл. каліцца ’гартавацца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Птушане́ц ’ластавень лекавы, Antitoxicum officinale Pobed.’ (Байк. і Некр., Кіс.), пташанёц ’тс’ (маг., Кіс.). Укр. пташинёць ’сырадэля, Omithopus L.’ Дэрыват ад птушыны, пташыны < пту́шка, пташка з суф. ‑ец. Семантычная матывацыя, відаць, тлумачыцца падабенствам кветак ці лістоў да частак цела (хваставога апярэння) птушкі, параўн. ластавёнь (гл.). Параўн. ЕСУМ, 4, 624.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пухло́ 1 ’дрыгва, багністае месца’ (ТС). Відаць, ад пухаць ’брадзіць; пускаць бурбалкі, пузырыцца’, параўн. палес. уздыхавіна ’дрыгва’.
Пухло́ 2 ’пухір у рыбы’ (бяроз., ЛА, 1). Да пу́хаць ’пыхкаць, пшыкаць; лопацца’, аднак не выключана сувязь з пусты, параўн. пу́сла ’паветраны пузыр у рыбы’ (гл.) і славен. puhel ’пусты, парожні’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пі́рма: даць пірма ’даць выспятка’ (лаг., віл., Сл. ПЗБ). Відаць, балтызм. Параўн. літ. spyrimas ’брыканне’, spirti ’брыкнуць’, ’пхнуць, піхнуць, штурхнуць нагой’. Букявічуце (Bałto-słow. zw. jęz., 81, 68–69), выходзячы з тлумачэння фразы даць пірма як ’аддаць перавагу’, звязвае слова пірма з літ. pirma ’раней, спачатку’, ’спераду’, ’па-першае’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Страма́к 1 ‘прылада ў выглядзе чатырохграннага шуфеля з доўгай ручкай для капання торфу’ (Скарбы, Сцяшк. Сл.). Дэрыват ад стромы (гл. стромкі) з суф. ‑ак.
Страма́к 2 ‘высокі, нязграбны чалавек’ (Цых.). Відаць, іранічна пераасэнсаванае польск. дыял. sztramak ‘фарсун, моднік’, што з ням. stramm ‘нахабны, дзёрзкі’ (гл. Курцова, Polszczyzna, 496).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)