Пі́рма: даць пірма ’даць выспятка’ (лаг., віл., Сл. ПЗБ). Відаць, балтызм. Параўн. літ. spyrimas ’брыканне’, spirti ’брыкнуць’, ’пхнуць, піхнуць, штурхнуць нагой’. Букявічуце (Bałto-słow. zw. jęz., 81, 68–69), выходзячы з тлумачэння фразы даць пірма як ’аддаць перавагу’, звязвае слова пірма з літ. pirma ’раней, спачатку’, ’спераду’, ’па-першае’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)