◎ Птушане́ц ’ластавень лекавы, Antitoxicum officinale Pobed.’ (Байк. і Некр., Кіс.), пташанёц ’тс’ (маг., Кіс.). Укр. пташинёць ’сырадэля, Omithopus L.’ Дэрыват ад птушыны, пташыны < пту́шка, пташка з суф. ‑ец. Семантычная матывацыя, відаць, тлумачыцца падабенствам кветак ці лістоў да частак цела (хваставога апярэння) птушкі, параўн. ластавёнь (гл.). Параўн. ЕСУМ, 4, 624.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)