узурпа́тар, ‑а, м.

Той, хто незаконна захапіў у свае рукі ўладу або прысвоіў сабе чужое права, паўнамоцтва. Слова Міцкевіча было заўсёды блізкае для тых, хто змагаўся і не скараў ганебна галавы перад узурпатарам. Лойка. // Прыгнятальнік. Рабочыя і салдаты паўсталі супраць гнёту ўзурпатараў. «Полымя».

[Лац. usurpator.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Жу́жалка1 ’жабянятка’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. с.-урал. жужа́лка, свярдл., арханг., гом., перм., новасіб. жужелка ’жук, насякомае’. Відаць, звязана з памянш. *жужалка, жужаль1. Параўн. рус. арханг. жу́желица ’яшчарка’. Гэта назва дробнай істоты ўваходзіць, відаць, у кола тых істот, якія называліся першасна зборным жужаль1 паводле Махэка₂, 729.

Жу́жалка2 ’чарнявая жанчына’ (Жд.). Параўн. рус. паўд.-сіб. жу́желица ’чарнявая дзяўчына’. Семантычны перанос ад першапачатковага памянш. жужалка ’чорнае насякомае’ (< жужаль1) на асобу.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Капшчы́зна, капшчы́на ’грашовы пабор з тых асоб, якія сыцілі мёд, варылі піва, рабілі гарэлку, трымалі корчмы’ (Гарб., Бел. арх., АВАК). Цытата з апошняй крыніцы, магчыма, сведчыць аб унутранай форме слова: «Капщизна одинакова по всему великому князьству Литовскому маеть быти брана, то есть: отъ меду копа грошей, от пива копа грошей… (XIV, 19, 1555) (гл. Гілевіч, Вопросы лит. и языка, 1968, 161). Тады капшчызна, капшчына ад капа (гл.). Гл. таксама сінанімічнае чопавае (Булахаў, Працы VIII, 119).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мінарэт ’вежа мячэці’ (ТСБМ). У літар. бел. мову прыйшло з польск. minaret або з рус. минарет, якія (праз ням. Minarett ці франц. minaret) прыйшлі з тур. minare < араб. mināra ’мінарэт’, — першапачаткова manāra ’месца, дзе гарыць агонь або ёсць святло, маяк’ (Фасмер, 2, 623). Аднак ёсць тур. minaret ’месца на вежы, з якога муэдзін ззывае на малітву’. Відавочна, лексема магла б быць вядомай у бел. гаворках тых населеных пунктаў, дзе пражывалі бел. татары.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абстрагава́цца, ‑гуюся, ‑гуешся, ‑гуецца; зак. і незак.

Кніжн.

1. ад чаго. У думках адарвацца (адрывацца) ад тых ці іншых уласцівасцей ці сувязей з’яў, прадметаў з мэтай выдзеліць найбольш істотныя і заканамерныя іх прыкметы. Абстрагавацца ад заканамернасцей індывідуальнага развіцця.

2. толькі незак. Зал. да абстрагаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

злі́тны, ‑ая, ‑ае.

Які зліўся ў адно цэлае; адзіны, непадзельны. Злітнае напісанне. □ Умеў .. [Карп] на сходзе ў злітным тлуме распазнаць, адчуць і вылучыць галасы тых, каму найбольш цяжкі быў стары лад жыцця. Дуброўскі. Разам падаліся да калоны ўсе, зліліся, перамяшаліся і сталі гаманлівай злітнай масай. Шынклер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нааддзіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Ададраць нейкую колькасць чаго‑н. Пасля пахавання, увечары, вярнуўшыся з папялішча школы, мы зноў сядзелі ўдвух з дзядзькам Яўменам на яго дворышчы на тых дошках, што нааддзіралі былі з платоў і на якіх збіраліся надоечы класціся спаць. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

несправядлі́вы, ‑ая, ‑ае.

Які адступаецца ад справядлівасці, парушае справядлівасць. Заўсёды ў расказах дзеда перамагала праўда над крыўдай, справядлівы чалавек над несправядлівым. Паслядовіч. // Які супярэчыць справядлівасці, не адпавядае патрабаванням справядлівасці. Несправядлівы лад. □ Свой лёс жалеза праклінае І тых, што выкулі з яго Вайны несправядлівай джала. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паклёпнік, ‑а, м.

Той, хто паклёпнічае, распаўсюджвае паклёп. [Мароз:] — Мы сурова пакараем як паклёпніка, так і таго, хто памагаў яму. Лобан. Валодзя Полаз на поўны голас філасофстваваў аб подласці людзей, якія пішуць ананімныя пісьмы, і аб нікчэмнасці тых, хто падтрымлівае паклёпнікаў нават у думках. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэгламентава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак. і незак., што.

Падпарадкаваць (падпарадкоўваць) дакладна ўстаноўленым правілам, абмежаванням. Рэгламентаваць абавязкі. □ Гэты распарадак цяпер нікому не быў патрэбен, вісеў, усімі забыты, і толькі зрэдку, выпадкова трапіўшы каму-небудзь на вочы, абуджаў успаміны аб тых, чыё жыццё ён некалі рэгламентаваў. Шашкоў.

[Фр. réglementer.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)