раздражні́цца, ‑дражнюся, ‑дражнішся, ‑дражніцца; зак.

1. Падвергнуцца ўздзеянню раздражняльніка. Скура раздражнілася.

2. Прыйсці ў стан раздражнення (у 2 знач.).

3. Выклікаць, распаліць у сабе якое‑н. жаданне. Нам было мала птушанят з аднаго гнязда — не пад’ясі, толькі раздражнішся, — і мы велікадушна махнулі рукой на іх. Чыгрынаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шку́ра, -ы, мн. -ы, шкур, ж.

1. Скура з поўсцю, знешняе покрыва цела жывёл; скура з поўсцю, знятая з забітай жывёлы.

На жывым мядзведзі шкуры не купляй (прыказка). З аднаго вала дзвюх шкур не дзяруць (прыказка). Ласіная ш.

2. Пра подлага, нізкага чалавека, вымагальніка і шкурніка (разм., пагард.).

Быць у чыёй-н. шку́ры — быць у чыім-н. становішчы, звычайна дрэнным, незайздросным.

Воўк у авечай шкуры — пра злога, жорсткага чалавека, які прыкінуўся лагодным.

На сваёй шкуры зведаць, адчуць што-н. — зведаць што-н. дрэннае на сабе, на сваім вопыце.

Ратаваць сваю шкуру — ратаваць сябе, не думаючы пра іншых.

Шкуру (дзве шкуры, сем шкур і пад.) драць, лупіць з каго-н. — абіраць, жорстка эксплуатаваць каго-н.

Шкуру спусціць з каго-н. — моцна збіць, караючы, а таксама наогул жорстка абысціся з кім-н., пакараць каго-н.

|| памянш. шку́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж. (да 1 знач.).

|| прым. шку́рны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чу́чала, -а, мн. -ы, чу́чал, н.

1. Напханая чым-н. скура жывёлы ці птушкі, якая знешнім выглядам нагадвае жывую жывёлу ці птушку.

Ч. зубра.

Ч. вароны.

2. Фігура, падобная на чалавека, для адпуджвання птушак у садзе, агародзе; пудзіла.

Агароднае ч.

3. Пра неахайнага, бруднага, дрэнна апранутага чалавека (разм., пагард.).

Што ў цябе за выгляд? Не чалавек, а ч.!

4. Ужыв. як лаянкавае слова (разм.).

Ч. ты гарохавае.

|| прым. чу́чальны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пэ́лех ’пушок, поўсць’ (дзярж., Жыв. сл.), тлях ’вантробы (?)’: зьелі ваўкі сабаку й пэляхоў ні асталося (нясвіж., Жд. 2); хутчэй за ўсё, ’скура, поўсць’, параўн. укр. пелех ’касмыль валасоў, шэрсці; стары дзед’, польск. pelechy ’бярлога, непрыбраны ложак’, pelesz ’логава, гняздо’, чэш. pelech, peles ’логава дзікіх звяроў; непрыбраны ложак’, славац. pelech, peles ’тс’, ст.-луж. peles ’бярлога, логава, пячора’, серб.-харв. пе̏леш ’чуб, касмыль’, балг. пѐлеш ’мякіш вуха; звісаючыя ўпрыгожанні на галаве’, пелеше ’вырасты скуры пад барадой у казы’. Прасл. *реleхь, *pelešъ параўноўваюць з лац. peilisскура, скура жывёлы, поўсць’, грэч. В. скл. мн. л. πέλλας ’скуры’ і звязваюць з польск. pieluszki, што выводзіцца з *pelena, plena, гл. пёляна (Брукнер, 408; Младэнаў, 417; БЕР, 5, 140); паводле Махэка₂ (442), няяснага паходжання; Скок (2, 639) аб’ядноўвае серб.-харв. пе̏леш ’чуб, касмыль’ з харв. peles ’ручка казана’ (гл. пелюсць) і пад., што сумнеўна, параўн. Борысь, SFPS, 23, 103–109; Банькоўскі (2, 550) рэканструюе экспрэсіўнас *pelexa/*pele‑ga, звязанае з польск. pielegować ’нянчыць (дзіця)’, г. зн. ’спавіваць у пялюшкі’ (гл. пялегаваць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паабла́зіць, ‑зіць; зак.

Разм. Аблезці, даліняць, аблупіцца — пра ўсё, многае або пра ўсіх, многіх. Скура пааблазіла. Сцены пааблазілі. □ Трэба было ісці пехатою... Але [Завішнюк] яшчэ доўга сядзеў на шліхце бярвення, .. з якога пааблазіла кара. Пташнікаў. [Ганначка:] — А з маімі [каровамі] да выстаўкі далёка дыбаць. Як пааблазілі зімой, дык і цяпер яшчэ што бубны. Дайліда.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пяня́га ’кавалак скуры’ (Ян.); сюды ж пяняшкі (пеня́шки) ’заднікі ў ботах і чаравіках’ (Нас.). Апошняе, паводле Насовіча, памяншальнае ад пе́нязьскура ад падпяткаў у ботах і чаравіках’ (гл.) замест *пяня́жкі, што магло пры ўзнаўленні формы адз. л. даць утварэнне на ‑га.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сыраве́ц ’квас’ (Бяльк., Мат. Гом.), ’нямочаны ў вадзе лён’ (Сцяшк.). Параўн. укр., сиріве́ц ’хлебны квас’, дыял. ’сырамятная скура’, рус. дыял. сырове́ц ’белы, неўвараны квас’. Да вырыянтнай асновы *syrovъ/*surovъ ’сыры, неапрацаваны; свежы, мокры’ (гл. сыравы, суравы). З суф. ‑ец, параўн. сырэц.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вільчура ’даха з воўчай скуры’ (КТС). Укр. вільчу́pa і вівчу́ра ’тс’, рус. зах. вильчу́ра ’кажух з воўчых скур навыварат’, ленінгр. ’мужчынскі кажух’. Бел. лексема запазычана з польск. wilczura ’кажух з воўчых скур’; ’апрацаваная воўчая скура, якой накрываліся’ (Фасмер, 1, 315; Праабражэнскі, 1, 84).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

садра́цца, здзярацца; зак.

Разм.

1. Злупіцца, зняцца (пра кару, скуру і пад.). З павязкамі на пальцах садралася і скура. Паўлаў. // Адклеіцца і адваліцца ад якой‑н. паверхні. Афіша садралася.

2. Ад доўгага карыстання стаць непрыгодным (пра венік, мятлу і пад.). Венік зусім садраўся.

3. З’ехаць, зваліцца з насадкі. Мятла садралася з кійка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Луп!1 — гукаперайманне для трэскання, лопання сухой скуры’ (Кліх), ’хваць!’ (Нас.), луп вачыма ’сорамна’ (Нас.; мсцісл., Нар. лекс.). Ва ўсх.-слав. мовах гэта лексема служыць у асноўным для абазначэння гуку пры падзенні, удары. Прасл. lupъ!, якое існавала побач з дзеясловамі lupiti, lupati. Параўн. літ. lùp! — для перадачы водгулля цяжкіх крокаў, лопату крыламі, хцівай яды, lū́p! — для выражэння інтэнсіўнасці дзеяння (Смаль-Стоцкі, Приміт., 24, 40, 163; Слаўскі, 5, 316–317; БЕР, 3, 514).

Луп2 ’рабунак, грабеж’ (Гарб.), ’вялікі хабар’ (Нас.). Укр. луп ’рабоўнік’, ’ваенная здабыча’, ст.-польск., каш. łup ’рабаванне’, ’здабыча з палявання’, ’рабунак’, чэш., славац. lup ’тс’. Бел. і ўкр. лексемы, магчыма, запазычаны з польск. Апрача гэтага значэння ў слав. мовах (параўн. рус. луп (на руках) ’лушчэнне скуры на руках’, польск. łupскура вужакі пасля лінькі’, ’скура, якая лушчыцца’, чэш. lup ’тс’, славен. lȗp ’лушпіна (яблыка, рэпы)’, серб.-харв. чак. lȗpскура, лушпіна’. Прасл. lupъ ’здзіранне (кары, скуры)’прабаванне, грабеж’ > ’тое, што садрана’ ўтворана ад lupiti (Слаўскі, 5, 313–315 і 348; Махэк₂, 341; Скок, 2, 331; Бязлай, 2, 156–157).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)