чу́чала, -а, мн. -ы, чу́чал, н.
1. Напханая чым-н. скура жывёлы ці птушкі, якая знешнім выглядам нагадвае жывую жывёлу ці птушку.
Ч. зубра.
Ч. вароны.
2. Фігура, падобная на чалавека, для адпуджвання птушак у садзе, агародзе; пудзіла.
Агароднае ч.
3. Пра неахайнага, бруднага, дрэнна апранутага чалавека (разм., пагард.).
Што ў цябе за выгляд? Не чалавек, а ч.!
4. Ужыв. як лаянкавае слова (разм.).
Ч. ты гарохавае.
|| прым. чу́чальны, -ая, -ае (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)