Наплюжыць ’наплюхаць, напаскудзіць’ (ТС). Магчыма, звязана з плюгавы ’брудны, агідны’ (гл.), чэш. plihati ’валачыць, пэцкаць у гразі’, славац. pľuhať ’тс’ (гл. Махэк₂, 462) або ўтворана ад плюгаць, варыянт да плюхаць ’ліць’ з азванчэннем зычнага ў інтэрвакальным становішчы. Параўн. таксама пясважыць ’моцна ліць’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пачэ́сны ’ганаровы, які карыстаецца пашанай’, ’які робіць гонар каму-н.’ (ТСБМ; КЭС, лаг.; Нас.). Укр. поче́сний, поче́стний, рус. поче́стно́й, польск. poczesny, н.-луж. pocny, в.-луж. počestny, чэш., славац. počesthú, серб.-харв. по̏часни. Варыянт (магчыма, праславянскі) да прасл. čьstьnъjь < čьstь > чэсць, чэсны (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Аскле́ць ’азябнуць’. Утворана з цыркумфіксам o‑ + ě‑ti ад кораня скл (варыянт шкл‑о < stьkl‑) са значэннем, суадносным з шэрагам іншых слоў, што азначаюць ’азябнуць’ праз указанне на ператварэнне ў цвёрды, ломкі стан: адубець, акачанець, апруцянець і г. д. Параўн. азглець (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трумце́ць ‘дрынкаць, бразгатаць, ляскатаць’ (Шат.), ‘пра паколаты гаршчок, збан, калі па іх стукаюць, правяраючы, ці цэлыя’ (Сцяц. Сл.); відаць, у пераносным сэнсе ‘дранцвець, нямець’: ногі трумцяць, як бы адлятаюць (іўеў., Сл. ПЗБ), ‘бурчэць, выказваць незадавальненне’ (Рэг. сл. Віц.). Фанетычны варыянт да трымцець, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Істру́б ’зруб’ (Нас., Касп., Юрч., Мат. Гом.; Растаргуеў, Бранск.), изрубъ (Шн., 2, 382). У рускіх гаворках з тым жа значэннем истру́б, изру́б, исру́б. У рускай пісьменнасці иструбъ ’зруб’ адзначана з XVII ст. Варыянт з устаўным ‑т‑ і пратэтычным і‑. Гл. зруб, рубіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ві́ня ’белая намаразь, якой пакрываюцца дрэвы зімой, іней’ (Мат. Гродз., Сцяшк. МГ). Фанетычны варыянт літаратурнай формы іней, в‑ прыстаўное, першапачаткова, відаць, было віняй м. р., як і навагр. ві́няй (З нар. сл.). Пасля страты канцавога ‑й слова віня перайшло ў разрад імёнаў ж. р.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Глыбо́кі ’глыбокі’ (БРС), укр. глибо́кий, рус. дыял. глыбо́кий, чэш. дыял. hlyboký, балг. дыял. глибо́к і г. д. Прасл. дыял. *glybokъ. Гэта вельмі архаічная форма, варыянт да *glǫbokъ ’тс’ (параўн. грэч. γλύφω, лац. glūbō). Гл. Фасмер, 1, 417–418; Трубачоў, Эт. сл., 6, 160. Параўн. глабіна́.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лез́кі ’лесвіца’ (Сцяшк.). Утворана ад формы ⁺лезы, аналагічнай да лазы ’тс’ (гл.). Аднак для форм з ‑к‑ у гаворках ёсць варыянт (і з глухім у аснове) леска ’тс’ (Шат., Ян.; уздз., Жд. 2; ц.-пал., Нар. сл.; браг., Нар. словатв.). Да лезці (< прасл. lesti).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тылю́к ‘цяля’, перан. ‘малое дзіця’ (драг., Сл. ПЗБ). Заходнепалескі словаўтваральны варыянт з суф. ‑юк ад тыля́ ‘цяля’ (кам., Сл. ПЗБ). Да цяля, цялё (гл.), параўн. телу́х ‘падзыўное слова для маладой каровы’ (Растарг.), цялю́х‑цялю́х ‘тс’ (Мова Сен.), ст.-бел. теля, целя ‘цяля’, телецъ ‘бык’ (ГСБМ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ты́рхаць ‘штурхаць’, тыркну́ць, тыркану́ць ‘штурхануць’, тырка́ньнік, тырка́ньніца ‘той, хто штурхае’, тырка́ньне ‘штурханне’, тыркану́тый ‘той, якога штурхнулі’ (Юрч. Вытв., Юрч. СНЛ). Параўн. рус. пск. тыркону́ть ‘з сілай піхнуць’. Арэальны фанетычны варыянт да турхаць (гл.) з пераходам у > ы, магчыма, экспрэсіўнага характару, параўн. штыркаць, штуркаць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)