варыя́нт
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
варыя́нт |
варыя́нты |
| Р. |
варыя́нта |
варыя́нтаў |
| Д. |
варыя́нту |
варыя́нтам |
| В. |
варыя́нт |
варыя́нты |
| Т. |
варыя́нтам |
варыя́нтамі |
| М. |
варыя́нце |
варыя́нтах |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
варыя́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.
1. Відазмяненне, разнавіднасць.
Праект у двух варыянтах.
Дэбютны в. (у шахматах).
2. Розначытанне ў тэксце.
Выданне твораў Мележа з варыянтамі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
варыя́нт м. вариа́нт; (текста — ещё) разночте́ние ср.
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
варыя́нт, ‑а, М ‑нце, м.
Разнавіднасць чаго‑н. Варыянты рашэння задачы. // Адна з некалькіх рэдакцыі якога‑н. твора або яго часткі. Лемяшэвіч недзе чытаў раней гэту ўсходнюю легенду, праўда, крыху ў іншым варыянце і, пачуўшы яе з вуснаў Данілы Платонавіча, сам асэнсаваў інакш, чым раней. Шамякін. // У шахматах — адна з магчымых камбінацыя хадоў. Закрыты варыянт абароны.
[Ад лац. varians, variantis — які змяняецца.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Варыя́нт. Рус. вариа́нт, укр. варіа́нт. Мабыць, запазычанне з рус. мовы, дзе з франц. variant. Падрабязней гл. Шанскі, 1, В, 20.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
найме́нш, прысл.
Менш за ўсё.
Н. выгадны варыянт.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
вариа́нт варыя́нт, -та м.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
чыставі́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м. (разм.).
Чыставы рукапіс, чыставы варыянт чаго-н.
Перапісаць у ч.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
акцентологи́ческий акцэнталагі́чны;
акцентологи́ческий вариа́нт акцэнталагі́чны варыя́нт;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
відазме́на, ‑ы, ж.
Разнавіднасць, варыянт чаго‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)