паду́маць, -аю, -аеш, -ае; зак.

1. гл. думаць.

2. Правесці некаторы час, думаючы пра што-н.

Не спяшайся з вывадам, добра падумай.

3. 2 ас. адз. і мн. л.

паду́маеш, паду́майце. Ужыв. як пабочн. сл. або як рэпліка для выражэння насмешкі, недавер’я і пад. (разм.).

Падумаеш, такі знаток знайшоўся.

Падумайце, ён яшчэ і грубіяніць мне.

І не падумаю (і не падумаеш, і не падумаў і пад.; разм.) —

1) у спалучэнні з інф. абазначае адмаўленне, нязгоду, нежаданне.

Падбухторваў мяне на дрэннае, а я і не падумаў ісці на такое.

І не падумаю прасіць прабачэння;

2) без інф. выражае катэгарычны адказ. —

Адпусціш мяне ў горад? — І не падумаю.

Падумаць! і падумаць толькі! (разм.) — выражэнне здзіўлення.

Падумаць толькі: што мы выцерпелі!

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

блішча́ць, ‑шчу, ‑шчыш, ‑шчыць; ‑шчым, ‑шчыце; незак.

1. Свяціцца роўным слабым святлом. Воўчым вокам акно ў цемры ночы блішчыць. Колас. // Адсвечваць роўным, слабым светам (пра гладкую, роўную або нацёртую, начышчаную паверхню). Здалёк матава-срэбным люстрам у цёмна-кучаравых, мазаічных рамках блішчыць рака. Нікановіч. Блішчаць на сонцы наваксаваныя боты. Колас.

2. Свяціцца, часта ад якога‑н. пачуцця (пра вочы). Па-асабліваму.. блішчаць яго [хворага] вочы. Бядуля. Чорныя вочы Цыганка шчасліва блішчалі, смуглявы твар яго ўвесь свяціўся радасцю. Шчарбатаў.

•••

Блішчаць вачамі — маўкліва прасіць, выказваць просьбу, жаданне позіркам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ла́нда ’пляткарка’ (стол., Нар. лекс.), зах.-укр. ландо, ландига ’бадзяга, гультай’, ландати, ландувати, рус. разан. ландовать ’бадзяцца без занятку, швэндацца’, паўд.-польск. landzie, lędzit, lamdzić, lamdać ’жабракаваць, прасіць’, чэш. landai (se) ’бадзяцца’, ст.-чэш. lanžovati ’жабракаваць’, серб.-харв. ландарати, ландати, ландрати ’бадзяцца’, ’сноўдацца’, ландав ’пляткар; той, у каго доўгі язык’. Відавочна, у бел. мове — запазычанне з польск. праз укр. мову. З дыял. ням. landem, lendern с.-в.-ням. lendern ’бадзяцца’ (Мацэнаўэр, Cizí sl., 237; Бернекер, 686; Слаўскі, 4, 46–47). Роднаснае да літ. landyti ’лазіць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Каланты́рыць ’выпрошваць, клянчыць’ (Бяльк., Нас.), калантырыцца ’тс’. Рус. смал. колотырить ’тс’, арл., бран., смал., арханг. колотырник ’чалавек, які выпрошвае, клянчыць’. Магчыма, сумесная бел.-рус. інавацыя, генетычна да колотить ’калаціць’, параўн. валаг., вяц. колотитьсяпрасіць’, алан. ’жабраваць’. Развіццё семантыкі не вельмі яснае, магчыма, калаціцца ’трэсціся’ > ’скнарнічаць’ > ’таргавацца > выпрошваць, жабраваць’. Утворана з экспрэсіўным суфіксам; Праабражэнскі (1, 337–338) меркаваў адносна рус. колотырить, што слова ўтворана ад колотыра колотить, семантыку якога праясняе «денежки сколачивать», колотить копейки. Такі варыянт тлумачэння, асабліва з боку семантыкі, не вельмі пераконвае. Адносна ўтварэння параўн. яшчэ калантыр.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лі́тасць ж.

1. (великодушие) ми́лость; милосе́рдие ср.;

2. (проявление сострадания, жалости, прощения) поща́да;

прасі́ць ~сці — проси́ть поща́ды;

мець л. — быть милосе́рдным, щади́ть;

не мець ~сці — не знать поща́ды, быть безжа́лостным;

зда́цца на л. — (каго) сда́ться на ми́лость (кого);

не дава́ць ~сці — не дава́ть поща́ды

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ла́ска 1, ‑і, ДМ ласцы, ж.

1. Выражэнне любві, пяшчоты. Матчына ласка. □ Асенні вечар ля акон... І твае словы, жэсты, ласка Запамінаюцца бы казка Дзіцячых, бесклапотных дзён. Лойка. // Мяккасць, пяшчота, лагоднасць. — Яшчэ сядзіш, дачушка? — ад слоў бацькі, як і заўсёды, вее стрыманай ласкай і клопатам. Васілевіч. Сонца пракладае Шлях красе маёвай, Атуляе хаты Ласкай і цяплом. Журба.

2. Спачувальныя, прыхільныя адносіны, прыветлівае абыходжанне. Стары не выказаў ніякага здзіўлення з прычыны нечаканай начальніцкай ласкі. Самуйлёнак.

3. Міласць, паблажка, спагада. Не будуць сіроты Ласкі панскай прасіць!.. Танк. Байцы, забыўшы слова — страх, у смерці ласкі не прасілі. Хадыка.

•••

Без чужой ласкі — самастойна, без чужой дапамогі (зрабіць, абысціся і г. д.).

Быць у ласцы гл. быць.

Дзякуй за ласку гл. дзякуй.

Добрая ласка чыя — як пажадае хто‑н. І гэта іх [дзяцей] добрая ласка: захочуць праведаць старую маці — прыедуць... Ракітны.

З вялікай ласкі чыёй — дзякуючы каму‑н.

З ласкі чыёй — па чыйму‑н. дазволу, загаду і пад.

З ласкі на пацеху — так сабе, нізавошта; так уздумалася, так раптоўна захацелася.

Зрабі(це) ласку гл. зрабіць.

З якой (гэта) ласкі? — навошта? чаму?

Калі ласка — ветлівы зварот, ветлівая просьба, ветлівае пабуджэнне. Віця пачырванеў ад няёмкасць і далікатна прапанаваў: — Дык, калі ласка, праходзьце далей... Якімовіч.

Ласку прыняць гл. прыняць.

Мець ласку гл. мець.

На ласку — а) на добрую волю каго‑, чаго‑н.; б) ветлівы зварот. [Салдат:] — Скажы, на ласку, ці з сяла ніхто Не ўратаваўся? Танк.

Не ў ласцы — не ў гуморы, не ў настроі. — Паненка наша нешта не ў ласцы сёння, — укалола сястру Тэкля. Гартны.

Ні гневу ні ласкі гл. гнеў.

Праз ласку чыю — па чыёй‑н. віне, праз каго‑н.

Прасіць ласкі гл. прасіць.

Трапіць у ласку гл. трапіць.

Убіцца ў ласку гл. убіцца.

Як ваша (твая, яго) ласка — як вы (ты, ён) захочаце (захоча), пажадаеце (пажадае).

ла́ска 2, ‑і, ДМ ласцы; Р мн. ласак; ж.

Невялікая драпежная жывёліна сямейства куніцавых з тонкім гібкім целам. Дзед расказваў пра ласак, маленькіх вёрткіх звяркоў, якія вельмі любяць бегаць па конях, заплятаючы ў каўтуны ім грывы. Рылько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мі́ласць, ‑і, ж.

1. Добрыя, велікадушныя адносіны. Дзякуй вам за хлеб, за кашу і за міласць вашу. З нар.

2. Ахвяраванне, дар. [Аксіння:] — Ды кожнаму кланяйся ды прасі, як тае міласці, каб хаця невялічкую якую работу табе далі. Лынькоў. [Шугай:] — Бальшавікі, таварыш Каліна, не чакаюць міласцей ад прыроды. Яны заваёўваюць перамогу. Асіпенка.

•••

Ваша, твая (яго, яе, іх) міласць (уст. і іран.) — ужываецца як пачцівы зварот і пры ўпамінанні трэцяй асобы.

Змяніць гнеў на міласць гл. змяніць.

Міласці просім гл. прасіць.

На міласць бога (спадзявацца) — не рабіць ніякіх захадаў для паспяховага ажыццяўлення чаго‑н.

Па міласці каго — а) дзякуючы каму‑н.; б) перан. па чыёй‑н. віне.

Скажы на міласць гл. сказаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

по́ўзаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Тое, што і паўзці (у 1–3 знач.), з той розніцай, што поўзаць абазначае рух, які паўтараецца і адбываецца ў розны час і ў розных напрамках. Хлопцы зноў пачалі поўзаць па зямлі, прыглядацца да кожнага кусціка. Курто. [Гунава] назіраў за чырвонымі, дробнымі жучкамі, што поўзалі па шурпатай кары каштана. Самуйлёнак. / у перан. ужыв. Ніводнай жывой істоты на полі, калі не лічыць адзінага трактара, што поўзаў удалечыні, на схіле ўзгорка. Шамякін.

2. перан. Разм. Уніжацца, нізкапаклоннічаць перад кім‑н. [Багуцкі:] — Не прычакаць ім, гадам, каб мы поўзалі перад імі! Лынькоў.

•••

Поўзаць на каленях перад кімпрасіць, маліць каго‑н. аб чым‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кла́няцца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.

каму-чаму і без дап.

1. Рабіць паклоны ў знак прывітання, павагі, удзячнасці. Кланяцца роднай зямлі. □ Старыя палешукі, сустракаючыся, пачціва кланяліся. Колас.

2. У пісьме або цераз каго‑н. перадаваць прывітанне, выражаць павагу. — Даслоўна, кажу, так і напішы: маёр Пітолін нізка кланяецца табе, бацька, за маё выхаванне. Грамовіч.

3. перан.; каму. Разм. Звяртацца з просьбай, уніжана прасіць аб чым‑н.; пакланяцца. — Давай, Настулька, будзем жыць так, без запісу ў воласці, без шлюбу ў царкве, бо далей я не пайду кланяцца рознаму чорту. Чарот.

•••

Кланяцца ў ногі каму — тое, што і кланяцца (у 3 знач.).

Кланяцца ў пояс — нізка кланяцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

е́нчыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; незак.

1. Жаласна стагнаць, крычаць ад болю. [Старая] ці то зламала, ці то вывіхнула нагу ў калене — не разабраць, але стогне і енчыць так, што сэрца разрываецца. Васілевіч. Енчылі непрыбраныя раненыя. Мележ. // Гаварыць з енкам, скардзячыся. — Братачка, паміраць збіраемся, — дрыжачым голасам енчыла жонка старога Хвядоса Пастарунка. Кавалёў. // Абзывацца крыкам, гукамі, падобнымі да енкаў. Журчала рака, і над ёй чалавечым голасам енчыла кнігаўка. Пташнікаў. Заблытаўшыся ў снезе, вецер енчыць. Сумётамі дарогу замяло. Макаль.

2. перан. Разм. Назойліва, надакучліва прасіць аб чым‑н.; ныць. Рыпелі вазы, папіскваў гармонік, жаласліва енчыў жабрак, выстаўляючы перад сабой аголеныя абрубкі рук. Мікуліч. Многія [мяцежнікі] падалі на калені, енчылі і прасілі літасці. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)