прасі́ць, прашу́, про́сіш, про́сіць; незак.

1. каго (што), чаго, аб кім-чым і з інф. Звяртацца да каго-н. з просьбай аб чым-н.

П. дапамогі. П. літасці.

2. каго (што), за каго (што), аб кім (чым). Клапаціцца аб кім-н., заступацца за каго-н.

П. за таварыша.

3. каго (што). Запрашаць, зваць.

П. гасцей за стол.

4. што. Назначаць цану (разм.).

Колькі просіш за хату? (якая цана?).

5. што і без дап. Жабраваць (уст.).

П. міласціну.

|| зак. папрасі́ць, -рашу́, -ро́сіш, -ро́сіць (да 1—3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

прасі́ць несов.

1. в разн. знач. проси́ть; (разрешения взять что-л. — ещё) спра́шивать; (настоятельно — ещё) моли́ть, умоля́ть;

п. дапамо́гі — проси́ть по́мощи;

дзіця́ про́сіць е́сці — ребёнок про́сит есть;

прашу́ паглядзе́ць на гэ́тую карці́ну — прошу́ посмотре́ть на э́ту карти́ну;

п. крэды́ту — проси́ть креди́та;

п. за ся́бра — проси́ть за дру́га;

тут про́сяць не куры́ць — здесь про́сят не кури́ть;

п. лі́тасці — моли́ть (умоля́ть) о поща́де;

п. дазво́лу ўвайсці́ — проси́ть (спра́шивать) разреше́ния войти́;

2. (назначать цену) проси́ть, спра́шивать, запра́шивать;

3. приглаша́ть, проси́ть, звать;

п. гасце́й да стала́ — приглаша́ть (проси́ть, звать) госте́й к столу́;

п. прабачэ́ння (выбачэ́ння) — проси́ть проще́ния (извине́ния);

п. рукі́ — проси́ть руки́;

прашу́ (вас), про́сім (вас) — прошу́ (вас), про́сим (вас); пожа́луйте;

п. ла́скі — проси́ть по́мощи (ми́лости);

про́сам п.о́чень проси́ть, умоля́ть;

п. рату́нку — взыва́ть о по́мощи;

бо́гам прашу́ — ра́ди бо́га;

бо́ты ка́шы про́сяць — сапоги́ ка́ши про́сят;

е́сці не про́сіць — есть не про́сит

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (актуальны правапіс)

прасі́ць, прашу, просіш, просіць; незак.

1. каго-чаго, аб кім-чым і з інф. Звяртацца з просьбай да каго‑н., дабівацца чаго‑н. у каго‑н. Прасіць дапамогі. Прасіць прабачэння. □ Сёння людзі падраздзялення .. просяць аб прысваенні іхняй заставе імені «Васемнаццаці паўшых герояў». Брыль. — Паночку... паночку міленькі, не чапай мяне! — прасіла-маліла дзяўчына. Бядуля. // Прапаноўваць што‑н. рабіць. Прасіць, каб захоўвалі цішыню. Прашу заняць свае месцы.

2. што. Назначаць цану. Прасіць пяць тысяч за хату.

3. за каго-што. Разм. Клапаціцца аб кім‑н., заступацца за каго‑н. Прасіць за таварыша.

4. каго і без дап. Запрашаць, зваць. — Хлеб ды соль вам, — сказаў .. [Пракоп]. — Просім за стол, — адказаў бацька. Сабаленка. — Тады паглядзім зблізку, што гэта за народ, — сказаў гаспадар і загадаў слузе: прасі! Маўр.

5. што і без дап. Разм. Жабраваць. Калі старац аднойчы спыніўся пад акном, пачаў спяваць і прасіць міласціну, гаспадыня сказала рыжаму: «Вынесі яму чаго-небудзь». Кудраўцаў.

•••

Богам прашу — вельмі моцна прашу.

Есці не просіць — пра тое, што набыта, прыгатавана ў запас.

Есці просяць (боты, чаравікі і пад.) — пра дзіравы, паношаны абутак.

Міласці просім — ветлівае запрашэнне зрабіць што‑н.

Прасіць бізуна — сваімі ўчынкамі, паводзінамі заслугоўваць кары.

Прасіць ласкіпрасіць чыёй‑н. дапамогі або міласці.

Прашу прабачэння — прабач(це).

Просам прасіць — вельмі шчыра і настойліва прасіць, маліць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прасі́ць btten* vt (аб чым um A), erschen vt (аб чым um A);

прасі́ць дазво́лу um Erlubnis btten*;

прасі́ць прабачэ́ння um Entschldigung btten*, sich entschldigen;

прасі́ць пара́ды inen Rat erbtten*, um Rat frgen;

прасі́ць сло́ва ums Wort btten*, sich zu Wort mlden;

прасі́ць да стала́ zu Tisch btten*;

прасі́ць каго за каго für j-n ein gtes Wort bei j-m inlegen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)

Прасі́ць ’звяртацца з просьбай, дабівацца чаго-небудзь, назначаць цану’, ’заступацца за каго-небудзь’, ’запрашаць, клікаць’, ’жабраваць’ (ТСБМ). Рус. проси́ть, укр. проси́ти, ст.-рус., ст.-слав. просити, ітэратыў прашати, польск. prosić, в.-луж. prosyć, н.-луж. přosyś, чэш. prositi, славац. prosiťпрасіць’, серб.-харв. про̀сити ’выпрошваць; сватаць’, славен. prósitiпрасіць’, балг. про́ся ’выпрошваць; сватаць’. Прасл. *prositi. Роднасныя: літ. prašýti, prašau ’патрабаваць, прасіць’, лат. prasít, prasu ’тс’, лац. precor, ‑ārīпрасіць’, procus ’жаніх’, гоц. fraćhnan ’пытанне’, ст.-в.-ням. fraga ’пытанне’, fragen, fragon ’пытаць’, ст.-інд. praçnás ’пытанне’, авеcц. frasa‑ ’пытанне’ і г. д. (Траўтман, 216; Мюленбах-Эндзелін З, 377; Вальдэ-Гофман 2, 346 і наст.; Уленбек, 173; Фасмер, 3, 378). Сюды прасі́льнік ’чалавек, які запрашае на вяселле’ (Сцяшк. Сл.), мн. л. просылныкі ’тс’ (Сл. Брэс.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прасіць, прасіцца, выпрошваць, упрошваць, маліць, маліцца, вымольваць, умольваць, умаляць, кланяцца, хадайнічаць; кленчыць, клянчыць, шапкаваць (разм.); благаць (абл.) □ звяртацца з просьбай, кланяцца ў ногі, цалаваць рукі і ногі, абіваць парогі, біць чалом

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

папрасі́ць гл. прасіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

мі́ласціна, -ы, ж.

Ахвяраванне жабраку, беднаму.

Прасіць міласціну.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

напрамі́лы,

У выразе: напрамілы бог — што ёсць сілы клікаць, крычаць, прасіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

моли́ть несов. малі́ць, прасі́ць;

моли́ть о поща́де прасі́ць лі́тасці;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (актуальны правапіс)