Кіў 1. Гукапераймальнае. Курыны гук (ЭШ, рук.). Параўн. укр. ків ’крык свінні’, ківикати ’кігікаць (пра чайку)’ (ЕСУМ, 2, 442). Гл. кігікаць.
Кіў 2 ’ківок’ (ТСБМ, Нар. лекс.), ’рух рукі ці воч’ (Бяльк., Ян.). Гл. ківаць.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Мэт 1 ’ахвочы да чаго-небудзь, аматар’ (стаўбц., Сл. бел. фраз.). Няясна. Магчыма, да мэта (гл.).
Мэт 2 ’дзікі крык’ у выразе (дзікім) мэтам крычаць (Крыў., Дзіс.; віц., Садоўскі, вусн. паведамл.). Да мат 1 (гл.).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Патэфо́н ’апарат для прайгравання пласцінак’ (ТСБМ). З франц. pathéphone, якое складаецца з pathe < з прозвішча Ch. Pathé, прамыслоўца, заснавальніка (у 1890 г.) фірмы, і ст.-грэч. φωνή ’голас, крык, мова’, — праз польск. і рус. мовы.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Перабэ́чыцца ’схіліцца на бок’, перабэчыць ’схіліць на бок, наставіць (напр., жывот)’ (Скарбы). Да пера- і бок (гл.), параўн. чаргаванне крок/крэч ’крык’ і пад., паралельнае да польск. дыял. znewu ’znowu’, depire ’dopiero’ (Клемянсевіч. Gr., 96).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
бу́ра, -ы, мн. -ы, бур, ж.
1. Вецер вялікай разбуральнай сілы, звычайна з дажджом або снегам.
Разгулялася б.
2. перан. Пра бурнае развіццё сацыяльных працэсаў у грамадстве.
Грымоты рэвалюцыйнай буры.
3. перан., чаго або якая. Пра бурнае выяўленне пачуццяў.
Б. воплескаў.
4. Шум, крык.
У хаце паднялася сапраўдная б.
○
Магнітная бура — моцныя ваганні магнітнага поля Зямлі, звязаныя з уварваннем у каляземную прастору касмічных часціц, што абумоўлена сонечнай актыўнасцю.
◊
Бура ў шклянцы вады (іран.) — гарачая спрэчка з-за дробязных прычын.
 Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс) 
грукані́на, ‑ы, ж.
Разм. Тое, што і грукат. А праз хвілін дзесяць, калі зноў усе чацвёра паўстанцаў стаялі далёка сярод густых кустоў і думалі аб тым, як заўтра абараніць .. некалькі дзесяткаў ні ў чым не вінных сялян, пачулася груканіна, трэск і чалавечы крык. Чарот.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
гугня́вы, ‑ая, ‑ае.
Які гаворыць або спявае ў нос. Прыгожая маладая дзяўчына не хацела ісці замуж за нелюбімага, ды можа яшчэ якога-небудзь гугнявага .. старога. Краўчанка. // Які мае непрыемнае насавое адценне (пра голас, гаворку). Натоўп людзей не слухаў гугнявага чытання, якое зрывалася на крык. Лынькоў.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
нарука́ўнікі, ‑аў; адз. нарукаўнік, ‑а, м.
1. Чахлы, якія надзяваюцца зверху рукавоў пінжака, сукенкі і пад. для аховы ад пылу, гразі і інш. Надзець нарукаўнікі. □ Абцягваючы на хаду свае нарукаўнікі, у пакой забег бухгалтар Крык. Васілёнак.
2. Уст. Манжэты, якія прышываліся да рукавоў сукенкі, кофты.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
ялі́на, ‑ы, ж.
Высокая елка. На ялінах, быццам свечкі на каляднай ёлцы, віселі шышкі-таўкачыкі і залаціліся на сонцы. Брыль. Старыя хвоі і яліны, Высока кінуўшы галіны, Глядзелі хораша, любоўна. Колас. І пад крык жураўліны, Што асеў на лясы, Сумавалі яліны, Сумавалі ласі. Іверс.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Раззя́піць ’шырока раскрыць рот’ (Касп.), ръззяпе́ніць ’шырока расчыніць (дзверы)’ (ушац., Нар. лекс.), раззя́піцца ’адкрыцца, расчыніцца’, ’разінуць рот’, ’узняць крык, сварку’ (Юрч. СНЛ), рус. дыял. раззепа́й ’крыкун, гарлапан’ (пск., цвяр.), раззепа́ться ’пачаць шмат пазяхаць’. Ад зяпа (гл.).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)