Патэфо́н ’апарат для прайгравання пласцінак’ (ТСБМ). З франц. pathéphone, якое складаецца з pathe < з прозвішча Ch. Pathé, прамыслоўца, заснавальніка (у 1890 г.) фірмы, і ст.-грэч. φωνή ’голас, крык, мова’, — праз польск. і рус. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)