Брэ́каць ’грэбаваць’ (КЭС). Параўн. рус. бре́зговать, дыял. бре́гать, бре́говать, смал. бре́кать. Усё гэта, магчыма, нейкія варыянты да слав. *brězg‑ ’грэбаваць’ (аб гэтай групе слоў гл. Фасмер, 1, 211). Не выключаецца, аднак, зусім, што тут былі нейкія метатэзы, таму можна думаць пра сувязь з дзеясловам тыпу бел. грэ́баваць, укр. гре́бувати, гре́бати ’тс’ (метатэза грэбацьбрэгаць?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бу́нкер. Рус. бу́нкер, укр. бу́нкер і г. д. Першакрыніцай з’яўляецца англ. (coal‑) bunker ’вугальны бункер’. Але для еўрапейскіх моў трэба думаць пра ням. пасрэдніцтва (ням. Bunker ужо вядомае ў XIX ст., гл. Клюге, 111). Так БЕР, 1, 90; Рудніцкі, 256; MESz, 1, 389. Непасрэднае запазычанне з англ. (так Шанскі, 1, Б, 227) давесці цяжка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Боўдзіла1 ’жэрдка, якой заганяюць рыбу ў сетку’ (З жыцця). Не вельмі ясны шлях утварэння гэтага слова. Няясна нават, ад якой асновы можна вывесці гэту назву. Паколькі ‑іла ўказвае на аддзеяслоўнае паходжанне слова, а адпаведнага дзеяслова няма, то, можа, трэба думаць пра зыходнае *боўціла (да боўт ’рыбалоўная прылада’, гл.). Але і ў гэтым выпадку марфалогія слова астаецца няяснай. Можна, праўда, думаць пра нейкі зыходны дзеяслоў тыпу *боўдзець, *баўдзець, *баўдзіць, які меў бы гукапераймальны характар. Параўн. рус. дыял. балди́ть гультайнічаць; часта паўтараць адно і тое ж’. Але параўн. і ўкр. бовдур ’комін; густы дым, хмара; жэрдка ў рыбаловаў (!); дурань’. Параўн. яшчэ літ. дзеяслоў báldyti ’стукаць’ (інтэнсіўная форма ад bélsti ’тс’, гл. Фрэнкель, 39). Версія пра зыходнае *боўціла, здаецца, падтрымліваецца словам бо́ўціла ’лаянкавае слова’. Параўн. баўдзі́ла.

Бо́ўдзіла2 ’дурань’. Гл. баўдзі́ла.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ду́ма1 ’дума, думка’, ду́маць, таксама дума́ ’думка’ (Нас., Касп., Шат.). Лексемы *duma, *dumati вядомы амаль ва ўсіх слав. мовах (акрамя чэш. і славац., дзе dumati, dumať запазычаны з польск.). Семантыка іх розная (’думаць’, ’памятаць’, ’гаварыць’, ’меркаваць’ і г. д.); падрабязны агляд форм, значэння гл. у Трубачова, Эт. сл., 5, 154–156. Найбольш абгрунтаванай этымалагічнай версіяй (агляд версій у Трубачова, там жа) з’яўляецца дапушчэнне сувязі *duma, *dumati з *dъmǫ, *dǫti ’дуць’ (адсюль і шматлікасць семантыкі адпаведных слоў у слав. мовах). Параўн. яшчэ Мартынаў, Лекс. взаим., 82–84. Ад *dumati ўтвораны бел. ду́мка, укр. ду́мка.

Ду́ма2 ’ганарыстасць, пыха’ (Нас.). Запазычанне з польск. duma ’тс’, якое звычайна лічыцца герм. па паходжанню. Гл. Слаўскі, 1, 179; Брукнер, 103. Параўн. і ду́мны ’горды, ганарысты’ (гл.). Гл. яшчэ Трубачоў, Эт. сл., 5, 154–156.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Праману́ць1 ’баднуць, укалоць рагамі’ (ваўк., Сл. ПЗБ). З літ. praniauti ’пракалоць’ (Грынавяцкене, там жа).

Праману́ць2 ’панадзіцца, узяць за моду’ (слонім., Нар. словатв.), прамяніць ’прывыкаць’ (Грынавяцкене і інш., LKK, 16. 186), прамацацца ’панадзіцца’ (шальч., Сл. ПЗБ). прамакаць ’тс’ (астрав., Сл. ПЗБ). З літ. pra(si)manyti ’выдумаць, надумаць’ < manytiдумаць, меркаваць, мець намер’: гл. Лаўчутэ, Балтизмы, 71.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сэ́ндзіць ’абгаворваць, пляткарыць’ (Барад.), ’займацца балбатнёй, плявузгаць’ (Юрч. Вытв.), вытворны наз. сэ́нда ’чалавек, які заўсёды гаворыць многа небыліц’ (глус., Янк. Мат.). Запазычана са старога польск. sędzić, сучаснае sądzić ’меркаваць, думаць, сцвярджаць; выносіць прысуд; крытыкаваць’, сюды ж больш новае запазычанне сэ́ндзя ’суддзя’, ’хто можа крытычна разважаць, быць сведкам’, ’хто абгаворвае, перасуджвае’ (Сл. ПЗБ), з польск. sędzia ’суддзя’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

апа́дкі, ‑аў; адз. ападак, ‑дка, м.

1. толькі мн. Атмасферная вільгаць, якая выпадае на зямлю ў выглядзе дажджу, снегу і пад. «Дзень без ападкаў», — грыміць перадача, А дзень той з раніцы слёзна плача. Лужанін. [Наталька:] — Павінен.. [чалавек] думаць аб тым, як лепш прыстасавацца да сонца і да тых жа атмасферных ападкаў. Кулакоўскі.

2. Тое, што і апад. У Булыгавым садзе Лейба ўжо наводзіць свой парадак — выкошвае палын, падбірае і зносіць у кучу ападкі. Бажко.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Казю́лькі1 ’козлы для пілавання дроў’ (Бяльк.). Рус. пск., асташ., цвяр. козюльки ’тс’; гэта ж структура з тыповым для семемы ’козлы’ развіццём значэнняў сустракаецца і ў іншых рус. гаворках. Лінгвагеаграфічна — утварэнне ў гаворках усходу Беларусі і роднасных ім рус.; усх.-слав. статуса, відаць, няма. Утворана суфіксальным спосабам ад каза1 (хоць гэта не адзіны варыянт тлумачэння, параўн. інш. роднасныя назвы), матывацыя зразумелая — наяўнасць зааморфнай прыкметы.

Казю́лькі2 ’падстаўкі з бервяна з ножкамі пад пасцельны насціл’ (Касп.). У рус. гаворках Літвы казюльки ’тс’ статус няясны. Паколькі ножкі ў падстаўцы збіваюцца крыж-накрыж, можна думаць, што тут рэалізацыя тэрміна козлы, параўн. папярэдняе слова. Менш верагодна думаць, што назва датычыцца бервяна і тут назіраецца субстытуцыя тэрмінаў са значэннямі ’перакладзіна’, ’падстаўка’, як гэта ў выпадках тыпу каза (гл.). Да разглядаемага слова адносіцца, відаць, і адзначанае ДАБМ казю́лькі ’падстаўкі пад стог’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бакале́я (БРС). Рус. бакале́я, укр. бакалі́я (з XVIII ст.), бака́лія, бака́ла. Першапачатковае значэнне было ’сушаныя паўднёвыя фрукты і да т. п.’ Запазычанне з тур.-араб. baḳḳāl ’гандляр харчовымі прадуктамі, дробным таварам’. Цімчанка, 51; Локач, 16; Фасмер, 1, 109. Зыходзячы з укр. націску, можна думаць пра пасрэдніцтва польскай мовы (наўрад ці прамое запазычанне з тур.-араб., параўн. Краўчук, ВЯ, 1968, 4, 125).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ку́рчыцца ’сціскацца ўсім целам’ (ТСБМ, Шат., З нар. сл.). Укр. корчитися, рус. корчиться ’тс’, ст.-слав. кърчити, серб.-харв. кр̏чити се, славен. kŕčiti se ’тс’, польск. kurczyć się, чэш. krčiti sě, славац. kŕčiť ’тс’. У польскай мове r > ur, таму трэба думаць, што бел. курчыцца ўзнікла пад уплывам польск. kurczyć się. Індаеўрапейскіх і балтыйскіх паралелей няма (гл. Слаўскі, 3, 396–397).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)