Бе́рка1 ’бярозавы лес, гай, зараснік’ (Яшкін). Няяснае слова. Магчыма, скарачэнне слоў тыпу беразня́к, беразу́га, беразу́ха, беразя́ка, беразня́. Ці ёсць сувязь з бе́рка2?

Бе́рка2 ’бярозавы сок’ (Касп.), берка, бірка ’бярозавы квас’ (Малчанава, Мат. культ.). Рус. дыял. бе́рька, бе́рика ’тс’. Цёмнае слова. Трубачоў (Эт. сл., 1, 201) думае пра сувязь з bьrati berǫ ’браць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Брыско́тлівы ’золкі’ (Сцяц.). Можа, да слав. *brězg‑ ’кіснуць, быць горкім, пакрывацца цвіллю і да т. п.’ (рус. бре́згать, укр. збре́зкнути ’скіснуць’, польск. brzazg ’непрыемны смак’, чэш. břesk; аб гэтай групе слоў гл. Бернекер, 85; Праабражэнскі, 1, 44; Фасмер, 1, 211). Але можна думаць і пра сувязь з брызку́ль ’халодны дожджык’, бры́зак ’самы дробны дождж’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Брэ́каць ’грэбаваць’ (КЭС). Параўн. рус. бре́зговать, дыял. бре́гать, бре́говать, смал. бре́кать. Усё гэта, магчыма, нейкія варыянты да слав. *brězg‑ ’грэбаваць’ (аб гэтай групе слоў гл. Фасмер, 1, 211). Не выключаецца, аднак, зусім, што тут былі нейкія метатэзы, таму можна думаць пра сувязь з дзеясловам тыпу бел. грэ́баваць, укр. гре́бувати, гре́бати ’тс’ (метатэза грэбацьбрэгаць?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Га́нуш ’аніс’ (Нас.), га́нус, гэ́нус (Касп.), га́нусаўка, ганушо́ўка ’анісавая гарэлка’, га́нусавы, ганушо́вы ’анісавы’ (Нас.). Першакрыніцай усіх гэтых слоў з’яўляецца грэч. назва ἄνισον. Дэталі гісторыі паасобных форм у слав. мовах (у тым ліку бел.) не вельмі ясныя. Гл. ані́с (Эт. сл. бел. мовы, 1, 115). Ст.-бел. аныжъ, ганишъ ’аніс’ < польск. (гл. Булыка, Запазыч., 26).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Жвары́га, жворы́га ’надакучлівы чалавек’ (іван., Нар. лекс., 195). Суфікс ‑ыга быццам бы ўказвае на аснову жвар‑, аднак яна выразна не суадносіцца з іншымі словамі. Калі дапускаць суаднясенне з жв‑ у шэрагу слоў, маючых значэнне балбатання, надакучлівай размовы (жвіндзіць, жвянькаць), застаецца няясным ‑n‑ і цвёрдасць ‑в‑. Не выключана іншае тлумачэнне кораня (параўн. жывы, жабрак). Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Не́смак ’непрыемны смак у роце’ (Сл. ПЗБ), ’нясмачная страва’ (Сцяшк. Сл., Жд. 2), не́смач ’тс’ (слон., Жыв. сл., ТС), не́смаш ’тс’ (Сцяц.), укр. не́смак ’непрыемны смак; нясмачная страва’, польск. niesmak ’адсутнасць апетыту; непрыемны смак; безгустоўшчына; прыкрасць, непрыемнасць’. Да смак, смашны (гл.); частка названых слоў з канцавымі ‑к і ‑ч, відаць, запазычана з польскай мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Педаго́гіка ’навука аб метадах навучання і выхавання’ (ТСБМ). Узыходзіць да ст.-грэч. ή παιδαγωγική (τέχνη) ’мастацтва выхавання, навучання’ < παιδαγωγικός ’які адносіцца да выхавання ці навучання’ < παιδαγωγός ’выхавацель, настаўнік’, а апошняе ўтворана з слоў παίς (παιδός) ’дзіця’ і ἄγειν (ἄγω) ’вяду’ < ’той, хто вядзе хлопчыкаў’. Параўн. ст.-бел. педакгокгия ’выхаванне’ (1663 г.), педакгокгь ’педагог’ (1598 г.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Смы́жыць ‘цягнуць; цягацца па свеце, мыкацца’ (Ласт.), ‘гатаваць ежу’ (Жд. 3), ‘курыць’ (Яўс.). Калі прыняць за зыходнае значэнне ‘курыць’, то, хутчэй за ўсё, суадносіцца з прасл. *smyzъ (гл. наступнае слова), што працягвае і.-е. *smū‑gʼ‑/*smeu‑gʼ ‘туман, дым’ (гл. ЭССЯ, 8, 46). Нельга выключыць таксама ўплыў гукапераймальных слоў тыпу цмыг, цмыгаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тага- (таго‑) — ненаціскны элемент складаных слоў тагабо́чны ’які жыве на тым баку’, тагаго́дні ’мінулагодні’, тагаро́чны ’тс’ (Нас.), тагасве́тны ’незямны, пасмяротны’, тагача́сны ’які існаваў у мінулым’ (ТСБМ), тагоча́сны ’тадышні’ (Ласт., Бяльк.). Да той (гл.), на базе спалучэнняў з таго боку, з таго свету, з таго року і пад., параўн. таго‑часу ’зараз жа’ (Нас.). Гл. таго.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Та́мацька, та́мацькі ’там’ (Нас., Бяльк., Сл. ПЗБ; бых., Яшк. Мясц.; Яўс.). Да там, тамака (гл.); Карскі (2–3, 69) дапускае паходжанне “ласкальнага” мяккага ц як з т, параўн. та́матка (рагач., Мат.), так і з ч, параўн. та́мачка (Мат. Гом.), пры гэтым геаграфія слоў схіляе да прыняцця апошняга (зона т. зв. цокання ў паўночна-ўсходняй Беларусі).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)