Бе́рка 1 ’бярозавы лес, гай, зараснік’ (Яшкін). Няяснае слова. Магчыма, скарачэнне слоў тыпу беразня́к, беразу́га, беразу́ха, беразя́ка, беразня́. Ці ёсць сувязь з бе́рка 2?
Бе́рка 2 ’бярозавы сок’ (Касп.), берка, бірка ’бярозавы квас’ (Малчанава, Мат. культ.). Рус. дыял. бе́рька, бе́рика ’тс’. Цёмнае слова. Трубачоў (Эт. сл., 1, 201) думае пра сувязь з bьrati berǫ ’браць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)