Мжэнь ’імжа’ (ветк., Мат. Гом.). Да імжы́ць (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 38.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мот ’той, хто неразумна матае грошы, маёмасць’ (ТСБМ), ’падманшчык’ (гор., Мат. Маг.). Да мата́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Му́дрыкі ’мудрагельства’ (ТСБМ, Юрч.), ’штукарства’ (глус., Янк. Мат.). Да му́дры1 (гл.) па ўзору хітрыкі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Наазе́м ’на зіму’: нааром наазем (Мат. Гом.). Хутчэй за ўсё са спалучэння на + о + зіме́.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кню́ха ’жывот’ (Нар. лекс.), ’тоўсты чалавек’ (Мат. Гом.). Магчыма, кантамінацыя кіндзюх і бруха (*кіндзюха > кнюха).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ко́ламазь ’мазь для калёс’ (Жыв. сл., ТС, Сл. паўн.-зах., Мат. Маг.). Гл. кола2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кох ’пра квактанне’ (Нар. лекс., Янк. I, Кліх, Мат. Гом., Мядзв.). Гукапераймальнае. Параўн. кохаль (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кралі́ца ’труска’ (Сцяшк. Сл., Ян., Мат. Гом.). Гл. кароль2. Магчыма, пад уплывам краля (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пашчы́на ’рошчына’ (ветк., Мат. Гом.). Утварылася ў выніку кантамінацыі лексем рошчына і пачын ⁺’пачатак хлеба’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пераво́дых ’перадышка’ (брагін., Мат. Гом.) — у выніку кантамінацыі лексем перады́х (там жа) і рус. о́тдых.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)