Капка́н, капка́ны ’паляўнічая пастка’, ’кайданы’ (Нас., ТСБМ, Сцяшк.) < рус. капкан, запазычанага з цюрк. kapkan, kapɣan ’пастка, пятля’ < цюрк. qap‑ ’хапаць’ (Фасмер, 2, 186; Шанскі, 2 (К), 56; ЕСУМ, 2, 373).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)