Варзе́каць ’размазваць што-небудзь густое’ (Бяльк.). Параўн. рус. варза́катьрабіць што-небудзь наспех, сяк-так; пагана, неахайна пісаць’, ва́рза́ть ’пэцкаць’. Словы няяснага паходжання (як часта наогул экспрэсіўныя). Шахматаў (ИОРЯС, 7, 2, 333) меркаваў пра сувязь з рус. во́рзать ’паспешліва хлябаць’. Ільінскі (ИОРЯС, 16, 4, 20) параўноўвае з рус. вара́згать ’тс’. Але ўсё гэта не робіць паходжанне слова ясным. Параўн. Фасмер, 1, 275. Але параўн. таксама і ўкр. варзя́кати, верзя́кати ’балбатаць, вярзці’ (да семантыкі параўн. рус. вара́кать ’дрэнна рабіць, пэцкаць; балбатаць абы-што, вярзці’) — бясспрэчнае ўтварэнне ад верзти́ ’вярзці’ (да *vьrz‑ ’плесці’). Да іран. сувязей рус. слоў гл. Абаеў, Этимология, 1966, 246.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Весяліцьрабіць вясёлым, забаўляць, выклікаць весялосць’, сюды ж весяліцца ’рабіцца вясёлым’ (КТС, БРС, Касп.), укр. веселити(ся), рус. веселить(ся), ст.-рус. веселити (з XII ст.), польск. weselić (выходзіць з ужывання) ’весяліць, цешыць, радаваць’, weselić się ’весела праводзіць час, радавацца’ (ужывае А. Міцкевіч), в.-луж. wjeselić so ’радавацца’, чэш. veseliti se ’быць вясёлым, весяліцца’, славац. veseliť sa ’забаўляцца, радавацца, весяліцца’, славен. vesélitiрабіць задавальненне, весяліць, радаваць, захапляць, быць мілым’, veselíti se ’радавацца, весяліцца, забаўляцца’, серб.-харв. весѐлити(се) ’тс’, макед. весели(се) ’весяліць’, балг. веселя(се), ст.-слав. веселити ’тс’. Праславянскі дзеяслоў, які выражае стан, утвораны ад veselъ (гл. вясёлы) і суф. ‑iti.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жвялі́ць ’бяззуба, комкаючы есці’ (мсцісл., Юрч. Сін., 80), жвяль, жвель ’выклічнік пра павольную яду’ (мсцісл., Нар. лекс., 175). В.-луж. zwalić ’гаварыць глупства’, славен. žveljáti ’есці марудна, перажоўваючы; нешта рабіць марудна’, серб.-харв. жва̀лити ’зацягваць цуглі; слінявіць, трымаючы ў губах (напр., люльку)’, балг. дыял. жваля ’перажоўваць’, жви́лим ’церці; піць’. Параўн. літ. žvelgseti ’многа гаварыць’ (Шырвід), лат. zvalkšét ’балбатаць, рабіць гук (пра падзенне прадмета і інш.)’ (Мюленбах-Эндзелін). У корані адлюстроўваецца, відаць, тое ж *žьv‑, што і ў жаваць (гл.), але адбывалася і кантамінацыя з гукапераймальным *žv‑ (параўн. жвякаць), прычым аснова ўтвараецца з рознымі галоснымі (a‑, ‑ě‑, ‑i‑) і зычным ‑l‑ (дэтэрмінатывам?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́ркацца ’корпацца, капацца ў чым-небудзь’, ’рабіць марудна’, ’марудна збірацца’ (ТСБМ, Нас., Байк. і Некр., Шат., Касп., Бяльк.), ’ухаджацца (па гаспадарцы)’ (Ян.), ’варушыцца’ (петрык., Мат. Гом.); сюды ж по́ркла, парка́ч ’няўмелы, гультай’ (міёр., З нар. сл.). Гл. порацца, поркаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

полномо́чный

1. паўнамо́цны;

полномо́чный мини́стр паўнамо́цны міні́стр;

полномо́чный посо́л паўнамо́цны пасо́л (амбаса́дар);

полномо́чный представи́тель паўнамо́цны прадстаўні́к;

2. (уполномоченный) упаўнава́жаны;

я не полномо́чен э́то де́лать я не ўпаўнава́жаны гэ́та рабі́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пры́хапкам, пры́хапком, пры́хопком, пры́хапкамі, пры́хапкамы, прі́хапкамі, прыхопкамірабіць што-небудзь у вольную часіну, урыўкамі, прыхваткамі’ (бых., Янк. 3.; Мат. Гом.; ашм., Стан.; Сл. ПЗБ, ТС, ЛА, 5), укр. приха́пком, при́хапцем, при́хапці ’ўрыўкамі’; ’спехам’, Тв. скл. назоўніка *прыхапак < прыхапіць < хапіць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пустапаро́жні разм. ’неабгрунтаваны, беспадстаўны, нікчэмны’ (ТСБМ). На базе фразеалагізма пераліваць з пустога ў парожняе, г. зн. рабіць бескарысную справу; параўн. іншыя падвойныя “сінанімічныя” ўтварэнні тыпу нагалабо́ску ’на босую ногу’ — паводле ўстойлівага спалучэння го́лы і бо́сы, г. зн. зусім бедны, і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пле́шчыць1рабіць плоскім, тонкім, плюшчыць’ (Нас.).. Да плоскі (гл.). Сюды ж плешчанік ’ляпёшкі з прэснага цеста, пасыпанне макам’ (тураў., Малч.), якія, відаць, былі плоскія. Параўн. таксама пляскач2, пляскуха (гл.).

Пле́шчыць2 ’пляскаць у далоні’ (лід., Сл. ПЗБ). Да пляск.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мопс, мопса, мопсік ’парода пакаёвых сабачак’, ’кірпаносы’, ’які задзірае нос’ (Нас., ТСБМ). Праз польск. мову з н.-ням. Mops (с.-в.-ням. muff ’грымаса, морда’) < гал. moppen, mopperen ’бурчаць’, ’рабіць незадаволеную грымасу’, англ. mop ’скрывіць рот’ (Фасмер, 2, 651; Васэрцыер, 155).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Матаха́цца, мотоха́тысь ’поркацца’ (Клім.). Укр. мотуша́ти ’рухаць, шавяліць’, рус. перм. мото́ха ’дарэмная трата часу’, тул. мотоши́ться ’шавяліцца’, тамб. мату́шиться, наўг., цвяр., разан. матуси́ться, моту́ситься, мату́ситься ’паволі, не хочучы рабіць што-небудзь’, матусить ’хадзіць туды-сюды’. Глухі варыянт да мадзёхацца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)