адамкну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., што.

1. Адчыніць што‑н. замкнёнае. Адамкнуць дзверы. // Зрабіць незамкнёным, адкрыць. [Гаўрусь Каляда] адамкнуў вялізны замок, выняў абадок са скабы, і скрыпучая палавіна гуменных варот адчынілася. Брыль.

2. Зняць прымкнутае. Адамкнуць штык (ад вінтоўкі).

3. перан. Зрабіць вядомым тое, што раней скрывалася, утойвалася; раскрыць. Дагадваецца войт, што Папас і ёсць той ключ, якім можна адамкнуць месца туляння дзеда Талаша. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Перарэз ’вялікая бочка’ (Гарэц.), ’частка двудоннай бочкі, перарэзанай на дзве палавіны, чан’ (Нас., Касп.; чавус., Мат. Маг.), перэрэз ’бочка сярэдніх памераў, звужаная ўверсе, для квасу, засолкі гуркоў’ (усх.-палес., З нар. сл.), пірарэ́з ’засек, месца для ссыпкі зерня’, пірярэ́жчык ’засек у свірне’ (Бяльк.). Укр. пере́різпалавіна перарэзанай упоперак бочкі’, палес. перере́з ’тс’; рус. дыял. перерез ’кадушка з перарэзанай напалам бочкі, цэбар; вялікі чан’. Усходнеславянскае. Да пера- і рэзаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пла́ха, ‑і, ДМ пласе, ж.

1. Палавіна расколатага ўздоўж бервяна; плашка. Партызаны валілі асіннік і ельнік, калолі яго на доўгія плахі. Грахоўскі.

2. Вялікая калода, на якой даўней адсякалі галаву прыгаворанаму да пакарання смерцю, а таксама памост, на якім адбывалася пакаранне. І за мяне кладзе пры ўсім народзе На плаху Сценька Разін галаву. Грахоўскі. Земан выпадкова Глянуў на падворак і замёр ад жаху: Там ужо камусьці рыхтавалі плаху. Бажко.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эквівале́нт, ‑у, М ‑нце, м.

Што‑н. раўназначнае, раўнацэннае, раўнасільнае чаму‑н., здольнае поўнасцю замяніць яго. Хімічны эквівалент. Механічны эквівалент цяпла. □ Даніну модзе на грэчаскія словы аддавалі некаторыя дзеячы праваслаўя шляхам замены сваіх славянскіх прозвішчаў грэчаскімі эквівалентамі. Жураўскі. Сорак, восемдзесят, сто дваццаць грамаў — чвэртка, палавіна, тры чвэрткі пайка, шэры наздраваты кавалак салдацкага хлеба быў такі фантастычна магутны эквівалент, што да зеніту яго, да поўнай вагі, цэны, здаецца, і не даходзілі. Брыль.

[Лац. aequivalens, aequivalentis — раўназначны, раўнацэнны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўдня́ 1, м.

Палавіна дня. Цэлага паўдня прайшло на ўсю гэту беганіну. Лобан. Яшчэ раз пакратаў [Зіновій Цімафеевіч] бочку, адступіў крокі на два назад, агледзеў усю гаспадарку, што вырасла тут за паўдня. Нядзведскі.

паўдня́ 2, н.

Тое, што і поўдзень ​2. Ужо хутка паўдня, а зямля яшчэ зусім не нагрэлася. Ваданосаў. Было паўдня. Хутка з поля прыйшла маці Андрэя Паўліна Сямёнаўна, рослая жанчына, гадоў пяцідзесяці пяці. Дуброўскі. Пад паўдня назаўтра ўехаў палявод з кавалём у Вязавічы. Калюга.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Напоў ’папалам’ (Гарэц., Др.). З прыназоўнікавага спалучэння *na роlъ, гл. поў ’палова, палавіна’, параўн. рус. напол ’папалам, напалавіну’, польск. napoi ’тс’, в.-, н.-луж. napoi ’тс’, славен. napoi ’тс’ і пад. (Фасмер, 3, 43; Шустар-Шэўц, 13, 988). Пераход л > ў звычайна не характэрны для канца слоў, параўн. вол, кол і пад., хутчэй за ўсё ў выніку частага ўжывання ў складаных словах і ўстойлівых выразах тыпу паўтара (Карскі, 1, 318), гл. таксама напаў-, параўн., аднак, напал, напол (гл.), магчыма, з напали капалам, напалавіну’ (ст.-бел. наполи ’тс’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Супо́льны ’агульны, сумесны’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Шат., Гарэц., Др.-Падб., Касп., Варл., Бяльк.), сюды ж супо́льна ’разам, сумесна’ (ТСБМ, Ласт., Касп., Бяльк., Варл., Гарэц., ЛА, 5), супо́льнік ’паплечнік, аднадумец; саўдзельнік, хаўруснік’, су́польнікі ’суседзі’ (Сл. ПЗБ), ст.-бел. супольныи ’агульны, сумесны’ (Сташайтэне, Абстр. лекс., 135). Укр. спі́льний, польск. spólny ’супольны’, чэш. společný, славац. spoločny ’тс’. Прасл. *sǫpolьnъjь (Трубачоў, Проспект, 80), што да прасл. *sъ polu, дзе *polъпалавіна, палова’; старая аснова на ‑u; гл. таксама Шустар-Шэўц, 1343; Махэк₂, 570; Борысь, 569; ЕСУМ, 5, 374.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паўсло́ва, ‑а, н.

Палавіна слова, няпоўнае слова. Тут Павел Іванавіч і паўслова не сказаў, бо пэўна ведаў: высадзі Якава, дык пехатою пойдзе, а ўсё роўна пабывае на шахтбудзе. Кулакоўскі. // Мала, некалькі слоў. З паўслова Гарбулёва, выцягнутага нібы абцугамі, .. [Саламон] стараўся ўлаўліваць галоўны сэнс розных спраў. Бядуля.

•••

З паўслова — адразу, з першых слоў (зразумець, засвоіць і пад.).

На паўслова — для кароткай размовы, паведамлення (выклікаць, папрасіць і пад.).

На паўслове — не дагаварыўшы пачатага (змоўкнуць, спыніцца і пад.) або не даслухаўшы субяседніка (перапыніць, перабіць і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заня́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад заняць.

2. у знач. прым. Які займаецца чым‑н. у даны момант; несвабодны. Дні са тры Макар быў вельмі заняты на рабоце, і мне прыйшлося хадзіць на раку аднаму. Ляўданскі. Мама і тата вельмі занятыя, з работы позна прыходзяць. Юрэвіч.

3. у знач. прым. У якім знаходзіцца хто‑, што‑н., на якім размясціўся хто‑н.; несвабодны. Умацавацца на занятых пазіцыях. □ Школьны зал заняты — ёлку рыхтуюць. Якімовіч. Амаль палавіна рачной плыні.. была занята плытамі. Лынькоў. // Напоўнены, непарожні. Заняты кошык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

другі́, -а́я, -о́е.

1. гл. два.

2. Не такі, інакшы, непадобны да гэтага або ранейшага.

Зусім д. голас.

3. Паўторны.

Д. прыезд.

4. Ужыв. пры супрацьстаўленні.

Аднаму чалавеку весела, а другому сумна.

Адзін большы, д. меншы.

5. Не галоўны па значэнні, другарадны.

На другіх ролях.

6. Які замяняе першага, сапраўднага.

У яго цяпер д. бацька.

7. Не гэты, іншы.

Другім разам прыходзьце.

8. займ. неазнач. Які-н. іншы.

Д. дзякаваў бы, а ты не задаволены.

9. Які атрымліваецца пры дзяленні на два.

Другая частка.

10. у знач. наз. друга́я, -о́й, ж. Другая частка чаго-н.; палавіна.

Адна другая.

11. у знач. наз. друго́е, -о́га, н. Страва, якая падаецца пасля першай.

На другое падалі мачанку.

12. у знач. наз. другі́, -о́га, м., мн. -і́я, -і́х. Хтосьці іншы, не сам.

Сам не гам і другому не дам (прымаўка).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)