Палірава́ць ’апрацоўваць паверхню чаго-н., каб надаць ёй люстрана-гладкі выгляд’ (ТСБМ). Ст.-бел. полеровати ’тс’ (XVI ст.) < польск. polerować < ням. polieren ’тс’ (Булыка, Запазыч., 251). Для сучаснага бел. паліраваць магчыма і рус. пасрэдніцтва. Рус. полирова́ть < ням. polieren з франц. polir, лац. polīre ’тс’ (гл. Фасмер, 3, 309).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Памфле́т ’мастацка-публіцыстычны твор сатырычнага (часам палемічнага) характару’ (ТСБМ). З рус. памфле́т (Крукоўскі, Уплыў, 78). У рус. мове запазычана праз ням. Pamphlet < англ. pamphlet ад ст.-франц. pamphilet ’тс’: лац. Pamphilus — назва камедыі XII ст., якая ўзыходзіць да грэч. уласнага імя Πάμφιλος (Фасмер, 3, 195 з літ-рай).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пасыха́ць ’сохнуць параўнальна невялікі час’ (Шат.). Укр. посиха́ти ’высыхаць, засыхаць’, рус. посыха́ть ’засыхаць’. Да сохнуць (гл.). Семантыка бел. дзеяслова адрознівацца ад укр. і рус. дзякуючы прэфіксу ‑pa, які ў іх мае значэнне поўнай закончанасці дзеі безадносна да яе працягласці, а ў бел. дзея працягвалася ў невялікім прамежку часу.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пескава́тка ’пясчанае поле’ (паст., ЛА, 2), ’зямля з пясчаным грунтам’ (ваўк., Сл. рэг. лекс.). Укр. (зах.) пісковатиця, рус. песковатка ’пясчаная зямля, дарога’. Ад прасл. паўн. *peskovatь (параўн. бел. пескаваты, укр. пісковатгш, піскуватий, паўд.-рус. пескаватый, польск. piaskowaty, н.-луж. peskowaty ’пясчаны’), якое з *peskovb‑jь < *рёяъкъ > пясок (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пра́да ’мяшэй зялёны, Setaria viridis (L.) P. B.’ (маг., Кіс.). Рус. пряда ’від проса’, укр. пряда ’расліна Setaria viridis’. Паводле Фасмера (3, 393, з літ-рай), ад праду, прасці. Расліна названа так па падабенству з калаўротам (рус. пряяка). Іншыя версіі лічаць сумнеўнымі ў фанетычных адносінах. Параўн. прану ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прада́ць ’аддаць за пэўную плату’, ’здрадзіць’ (ТСБМ), прода́ць ’тс’ (ТС). Рус. прода́ть, укр. прада́ти, ст.-рус. продати, польск. sprzedać, але старое przedajny ’прадажны’, чэш. prodati, славац. predat, серб.-харв. про́дати, славен. prodáti, балг. прода́м ’прадаць’. Відаць, ужо прасл. *prodati (Трубачоў, Проспект, 721). З *pro‑ (гл. пра-) і *dati ’даць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прасці́ць ’прабачыць’ (Сл. ПЗБ). Аўтары слоўніка (там жа) узводзяць да рус. прости́ть ’тс’ < прасл. *prostiti, параўн. укр. прости́ти, ст.-рус. простити ’прабачыць’, ’вылячыць’, серб.-харв. про̀стити, славен. prostíti, чэш. prostiti ’звольніць’. Да *prostъ (гл. просты), г. зн. ’зрабіць вольным ад чаго-небудзь’; гл. Фасмер, 3, 380. Параўн. прошча.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пры́гарады мн. л. ’загарадкі’ (пух., Сл. ПЗБ). Бяссуфікснае ўтварэнне ад *прыгарадзі́ць, дыялектнага дэрывацыйнага карэляту агарадзі́ць, абгарадзі́ць, гл. агаро́д; параўн. стараж.-рус. приграда ’агароджа; агароджванне, засцярога’, приградъ ’знешняя агароджа’ (Сразн.), рус. дыял. при́город ’адроджанае месца ў полі для жывёлы, пастаўнік’. Параўн. таксама ст.-слав. приградъ ’памяшканне перад уваходам у келлю’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́пнік ’купена, Polygonatum officinalis All.’ (маг., Кіс.), рус. пу́пник ’тс’; іншая назва грыжнік (там жа) сведчыць пра сувязь з пуп ’жывот, хвароба жывата’, параўн. рус. пуповник, пу́пная трава ’лекавыя зёлкі’ (“пуповна трава нужна для брюха”, СРНГ), польск. pępownik (з 1472, пра розныя расліны, да pęp, гл. Банькоўскі, 2, 539).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пы́ці-пы́ці — падзыўныя словы для курэй (ашм., Стан.), параўн. рус. пыть‑пыть, пытя‑пыти — падзыўныя словы для індычак. Магчыма, у выніку перараскладання ціп(ы)‑ціп(ы), падзыўныя для курэй (гл.), параўн. рус. баська‑баська < кабась‑ кабась (ад кабан), гл. Германовіч, Междом., 74. Сюды ж пыцька (pyťka) ’курыца’ (Арх. Федар.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)