Зваць ’клікаць’. Рус. звать, укр. зва́ти, польск. zwać ’назваць’, палаб. züvĕ ’ён кліча’, чэш. zvati, славац. zvať, славен. zváti, серб.-харв. зва̏ти, балг. зова. Ст.-слав. зъвати ’клікаць, называць’. Ст.-рус. звати ’тс’. Ст.-бел. звати ’тс’ (Скарына). Прасл. zъvati роднаснае літ. žavė́ti ’зачараваць’, лат. zavêt ’замаўляць’, ст.-інд. hávatē ’кліча’, авест. zavaiti ’тс’, якія адлюстроўваюць і.-е. *gʼhau̯‑, *gʼhau̯ǝ‑ ’клікаць’. Покарны, 1, 413; Траўтман, 367; Фасмер, 2, 85; Шанскі, 2, З, 75–76; Махэк₂, 720; Голуб-Копечны, 440; Скок, 3, 666; БЕР, 1, 651.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зґа́ґа, за́га, за́ґа ’пякотка’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. перм., ярасл., сарат., астрах. изга́га, пск. згага ’тс’, наўг. згага ’рвота’ укр. зга́га ’смага’, ’жаданне’. Пякотка’, польск., н.-луж. zgaga, славац. zhaha, zaha, славен. (i)zgȃga, серб.-харв. zgȁga, балг. (и)зга̀га, макед. дыял. згага ’пякотка’. Ц.-слав. изгага ’пякотка’ (Міклашыч, Lex palaeosl.). Ст.-рус. изгага (1534 г). Бязафіксны назоўнік ад дзеяслова jьz‑gēg‑ti з аблаутам: jьz‑gog‑a > jьzgaga > згага. Дзеяслоўны корань прадстаўлены ў шэрагу слоў жгаць, жэгаць, гл. жага. Фасмер, 2, 121, Скок. 653.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стры́баць ‘скакаць’ (Ласт.), стрыбуля́ць ‘ісці падскокваючы’ (хойн., Шатал.); сюды ж стрыбо́кскок, скачок’, стры́баўка, стры́бля ‘страказа’ (Ласт.), стрыбутне́йшы ‘здаравейшы, мацнейшы’ (Ян.). Параўн. укр. стриба́ти ‘скакаць’, стрибо́к ‘скачок’. Прасл. дыял. *stribati ‘скакаць’, роднаснае літ. stribuliúoti ‘падскокваць, скакаць’ (ЕСУМ, 5, 439), якое Лаўчутэ (Балтизмы, 132) лічыць крыніцай запазычання аднаго з дзеясловаў. Параўн. таксама літ. stripuliúoti, strãpaliuoti ‘тс’, звязаныя з strapulnė́ti ‘стукаць нагамі’ (Куркіна, Этимология–1974, 52), што дазваляе ў аснове названых слоў бачыць гукаперайманне, параўн. стропаць, тро́паць ‘стукаць нагамі’ (гл.), дры́паць ‘часта пераступаць нагамі’ (Скарбы) і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Іша́к. Рус. иша́к, укр. іша́к, серб.-харв. ешек. Слова цюркскага паходжання. У беларускай праз рускую (на магчымасць гэтага ўказвае Крукоўскі, Уплыў, 73). У рускай адзначана з XVII ст., у форме ишечькъ — з 1567 г. Звычайна лічаць запазычаннем з тур., азерб. äşäk, тат. işäk ’асёл’ (Радлаў, Опыт, 1, 905–906, 1552; Фасмер, 2, 146). Па фанетычных і экстралінгвістычных прычынах Дзмітрыеў (Тюрк. эл., 24) называе Каўказ як больш верагодную тэрыторыю запазычання. Гл. яшчэ Шанскі, 2, I, 140. У серб.-харв. мове з турэцкага (Скок, 1, 495).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Су́ржык старое ’мука з сумесі розных культур’ (валож., ЛА, 4; Малч.). Укр. су́ржик, су́ржиця, рус. су́ржанка, су́ржик, польск. дыял. sążyca, sąrżyca ’жыта (сеянае) напалову з пшаніцай’, чэш. souržice, sourež, славац. suržica ’сумесь пшаніцы і жыта або аўса і ячменю’, серб.-харв. су̀ражица, су̀ржица, славен. sọ́ršica, балг. су́ръжица ’тс’. Прасл. *sǫržica < *sǫrъžь, ад *sǫ‑ ’су-’ і *rъžь ’жыта’, гл. рож (Фасмер, 3, 806; Праабражэнскі, 2, 211; Філін, Образ., 113; Брукнер, 482; Махэк₂, 513; Скок, 3, 116; ЕСУМ, 5, 479). Гл. спецыяльна Борысь (Prefiks., 122–123), дзе прыводзяцца і іншыя суфіксальныя варыянты слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пуга́р ’чарка, келішак’ (Шн. 2), пугарчык ’тс’ (Шн. 3, Цых.), ст.-бел. пугарь (1635), ст.-укр. погарь (XVI ст.), на думку Булыкі (Лекс. запазыч., 101), перанята са старапольскай, аднак не выключаны і іншыя шляхі запазычання, параўн. славац., венг. pohar ’келіх, чаша’ і сцвярджэнне Банькоўскага, што ў польскай мове“to regionalne lwowskie słowo rozpowszechnili poeci romantyczni” (Банькоўскі, 2, 963). Разам са славен. pehar ’кубак’, серб.-харв. nexäp, behar, рум. pähar лічыцца “балканскім словам нямецкага паходжання”: ст.-в.-ням. *pehhäri/ behhäri < с.-лац. biccańum (апошняе засведчана ў глосах і мае няясную матывацыю, гл. Скок, 1, 133).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́тца ’прывязка ў цэпа’ (ашм., Сл. ПЗБ), путцо ’тс’ (ДАБМ, камет’., 829), пущо ’тс’ (смарг., Сцяшк. Сл.), пу́цца ’тс’ (Бяльк.), пу́тца ’гафтачка’ (Ян.), пу́цца ’пяцелька’ (ветк., Мат. Гом.), ’вешалка (у паліто)’ (Мат. Гом.), параўн. рус. пу́тце, путцо, пу́ца, пуцо ’прывязка ў цэпа; раменьчык на нагах лоўчых птушак’, польск. pętca, pęca ’раменьчык на ножках лоўчага сокала’, ст.-польск. pęczca ’тс’ (XVI ст.), ст.-чэш. putce ’гайданкі’, н.-луж. pyśco ’тс’, харв. puce, мн. л. рыса ’перавязка на ногі авечак, кароў; пяцелька’ (памянш. аjxputo ’пута’, Скок, 3, 65). Гл. пута.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́згавіны ’першы скаромны дзень пасля Вялікага Посту’ (Др.-Падб.), ро́згаўкі ’тс’ (ТС), разгаве́нне ’тс’ (ТСБМ). Да разгавецца ’паесці першы раз пасля Посту’, якое з роз‑/раз‑ са значэннем ’ажыццяўленне дзеяння ў адваротным напрамку’ і гаве́ць ’пасціць і хадзіць у царкву, рыхтуючыся да споведзі’, якое са ст.-слав. говѣти ’быць набожным, богабаязным’, роднаснага лац. favēre, faveō ’ставіцца з прыхільнасцю, мець ласку’, умбр. fonēr ’прыемна абдуваць’, ст.-ісл. (< *gawiðō) ’шанаваць, быць набожным’ < і.-е. *ghau̯‑ē̯iō (Бернекер, 1, 338; Фасмер, 1, 432–434; Махэк₂, 181; Голуб-Ліер, 197; Младэнаў, 104; Скок, 1, 597).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пра́нуць (пря́куць) ’стукнуць, ударыць’ (Нас.), пря́даць ’бегаць’ (Растарг.). Рус. пря́нуть, воспря́нуть, дзеяслоў зак. тр. да пря́дать ’скакаць, варушыць’, укр. пря́нути ’кінуць’, серб.-харв. пре̏дати ’баяцца’, пре̏нуты се ’ўстаць, ажыць’, ’ускочыць спрасонку’, славен. oprésti, prédem ’валіцца з ног’. Прасл. *prędati — ітэратыў ад *pręsti (гл. прасць) (Скок, 3, 33). Роднасныя ст.-ісл. spretta, spratt ’прабівацца (узыходзіць), лопацца’, англ. sprint ’бегчы на кароткую дыстанцыю, веславаць з усяе сілы’, с.-в.-ням. sprenzen ’ірваць, пырскаць’ (Фасмер, 3, 394. з літ-рай; Борысь, Зб. Відоескаму, 51–54). Параўн. таксама з іншым вакалізмам пруд, прудкі. Гл. яшчэ напрануць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыло́ж (прыло́ш) ’абложная зямля’ (іван., ДАБМ). Фанематычны карэлят з рэгулярным чаргаваннем зычнага асновы (магчыма, пад уплывам абло́жны) да незафіксаванага *прыло́г, якое працягвае прасл. *prilogъ < *priložiti < *ložiti, гл. таксама лажы́ць. Рус. дыял. прило́га ’прырэзаны зямельны ўчастак’, стараж.-рус. прило́гъ ’дадатак’ (Сразн., XI ст.), польск. przylóg, przyłóg, przełóg ’цаліна’, славен. prilog, priloga, серб.-харв. прилог, балг. прилог ’дадатак, дабаўка’, ст.-слав. прилогъ ’прыбаўка, прыбаўленне, дадатак’. Гл. таксама Скок, 2, 282; БЕР, 5, 719. Звяртае на сябе ўвагу семантычнае супадзенне з рум. pêrlóg ’аблог’, запазычанае ў сваю чаргу з балг. прелог ’тс’ (БЕР, 6, 94).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)