скок гл. скакаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ско́к

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ско́к ско́кі
Р. ско́ку ско́каў
Д. ско́ку ско́кам
В. ско́к ско́кі
Т. ско́кам ско́камі
М. ско́ку ско́ках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ско́к

выклічнік

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

скок

1. (скакание) скок, род. ско́ку м.;

2. в знач. сказ., разг. скок;

скок че́рез кана́ву скок це́раз кана́ву.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ско́к I (род. ско́ку) м.

1. (езда вскачь) скок;

ця́жкі с. каня́ — тяжёлый скок ло́шади;

2. разг. скачо́к, прыжо́к;

у два ~кі апыну́ўся ля акна́ — в два прыжка́ (скачка́) очути́лся у окна́

ско́к II в знач. сказ., разг. скок, прыг;

с. це́раз кана́вускок (прыг) че́рез кана́ву

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

скок 1, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. скакаць (у 7 знач.). Цяжкі скок каня. // у знач. прысл. ско́кам. Разм. Скачкамі; наўскач. Пасля размовы са сваім земляком, Яўхім кінуўся скокам з шастом да вады. Ракітны. // Разм. Скачок. У два скокі апынуцца ля акна. □ Здавалася, што .. [Апанас] вось-вось чакаў з кустоў скоку якога-небудзь ворага. Пестрак.

2. Тое, што і скокі. Нават стары Позняк, і той гатоў быў ўскочыць з лаўкі і закруціцца ў шалёным скоку з Янінаю. Мурашка.

•••

На жабін скок — вельмі мала.

На скаку; на ўсім (поўным) скаку — у час руху наўскач. Шмат было тады ў стэпе дзікіх коней, і не кожны батыр мог на скаку накінуць на шыю важаку табуна аркан. Даніленка.

То бокам то скокам гл. бокам.

скок 2, выкл. у знач. вык.

Разм. Ужываецца паводле знач. дзеясл. скакаць — скокнуць. Конь спужаўся, а я — скок на яго ды наўскапыта ў лес! Колас. А жабка як квакне — ды скок у ставок... Грамыка. [Пятро:] — Успомніў пра ружжо і — скок назад у хату, а госць [воўк] тут і выкінуў свой манеўр. Ракітны.

•••

Скок-паскок (нар.-паэт.) — скача, паскоквае, паскакаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скок — дзеянне паводле дзеяслова скакаць (гл.) (ТСБМ, Нас., Ласт., Байк. і Некр.), дыял. таксама скік (гл.), скок, ско́кі ‘танцы’ (ТСБМ, Ласт., Гарэц., Касп., Сержп. Прымхі, Сл. ПЗБ), таксама і скакі, гл. Укр. скок, скік, рус. скок, бранск. ‘скокі, танцы’, ст.-рус. скокъ ‘скакун’, польск., в.-луж., н.-луж. skok, чэш., славац. skokскок’, серб.-харв. ско̑кскок; вадапад’, славен. skòkскок’, балг. скокскок; вадапад’, макед. скокскок’. Прасл. *skokъ, якое мае паралелі ў літ. šókti ‘скакаць; танцаваць’, лат. sâkt ‘пачынаць’, ст.-в.-ням. giscëhan ‘здарацца’ і інш.; гл. Фасмер, 3, 645 з літ-рай. Борысь (552) параўноўвае яшчэ з літ. kuokìnė ‘вячоркі са скокамі’ < kuokas (старое) ‘скок; скокі’, skúoc ‘гоп!’ і ўзводзіць да і.-е. *(s)kōk‑ ‘хутка рухацца ўгару’ ад і.-е. *kāk‑/ḱāk‑; гл. яшчэ БЕР (6, 766- 767), дзе мяркуецца пра і.-е. корань *(s)kek‑. Гл. скочыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

скок-паско́к

выклічнік

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

скака́ць, скачу́, ска́чаш, ска́ча; скачы́; незак.

1. Рабіць скачкі, хутка рухацца, падскокваючы.

Дзеці скачуць на лузе.

Заяц скача па канюшыне.

С. на адной назе.

2. Адскокваць убок або ўверх, стукаючы аб што-н. цвёрдае.

Мячык скача па тратуары.

3. Міжвольна дрыжаць, трэсціся (пра часткі цела, твару; разм.).

Калені скакалі ад страху.

На шыі скача жылка.

4. Ехаць наўскач.

С. на кані праз выган.

5. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Рэзка змяняцца (разм.).

Гутарка скакала з адной тэмы на другую.

Тэмпература ў дзіцяці скача.

Цэны скачуць.

6. Танцаваць (разм.).

С. польку.

7. Часта мяняць месца работы, вучобы (разм.).

С. з аднаго завода на другі.

Скакаць пад чыю дудку (неадабр.) — падпарадкоўвацца чужой волі.

|| аднакр. скакану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́ (да 1, 2 і 5 знач.; разм.), ско́кнуць, -ну, -неш, -не; -ні (да 1, 2, 5 і 7 знач.) і ско́чыць, -чу, -чыш, -чыць (да 1 і 5 знач.).

|| наз. скака́нне, -я, н. і скок, -у, м. (да 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ско́кі

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Ско́кі
Р. Ско́к
Ско́каў
Д. Ско́кам
В. Ско́кі
Т. Ско́камі
М. Ско́ках

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)