Мяне́ — род. склон займ. я (Гарэц., ТСБМ). Укр. мене, ст.-рус. мене (рус. меня з XV ст., у якім ‑я ўзнікла пад уплывам р. скл. адз. л. асноў на ‑о — Сабалеўскі, Лекции, 186; Праабражэнскі (1, 524) бачыць кантамінацыю ст.-рус. мене і старой формы В. скл. мя < прасл. mę‑), славен. mène, серб.-харв. ме́не, макед., балг. мене, ст.-слав. мене. Прасл. mene, якому адпавядаюць ст.-прус. mennei, літ. manę̃s, ст.-інд. máma, авест. mana, ст.-перс. mām. І.‑е. *me (Міклашыч, 188; Бернекер, 2, 36; Голуб-Копечны, 227; Фасмер, 2, 599; Скок, 2, 405–406).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)