Відо́мец 1 ’Parnassia L.’ (БРС), відомец балотны ’Parnassia palustris L.’ (гродз., Кіс.). Не мае адпаведнікаў у іншых слав. мовах. Відавочна, паходзіць ад відомы ’відны, бачны, светлы, прыкметы’ < viděti > vidom‑ъ і суф. ‑ьcь. Параўн. яшчэ рус. белозор, укр. білозор, рус. белоцвет, белоцветка, матывацыя наймення якіх падобна да называння відо́мец.

Відомец 2 ’Angelica silvestris’ (маг., гом., Кіс.). Узнікла ў выніку пераносу значэння паводле колеру кветкі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Калапе́нька, калапенькі ’расліна дрыжнік. Brizą media’ (міёр., Жыв. сл.). Рэгіянальнае ўтварэнне ад калапні ’каноплі’, параўн. на той жа тэрыторыі адзначаную Аненкавым назву палявыя канапелькі ’тс’, укр. нар. конопель, конопелька, конопій, рус. зах., смал., сарат. конопель ’тс’. Матывацыя пераносу назвы празрыстая, паколькі насенне дрыжніку падобнае да насення мужчынскіх экземпляраў канапель. Беларуская інавацыя з’яўляецца відавочнай, іншыя фіксацыі сведчаць або аб экспансіі лексемы, або ўказваюць на тыпалагічную з’яву.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Калотка ’клін, які ўстаўляецца ў рукаў’ (маст., Сл. паўн.-зах.). Фармальная сувязь з калодка (< калода 1) як быццам відавочная, аднак матывацыя няясная. Магчыма, неабходна, мяркуючы па форме слова, суадносіць з калоць ’шчапаць’ і ўзнаўляць значэнне ’клін’ (калотка ’тое, чым колюць’), аднак гэта вельмі няпэўна. У сувязі з апошнім супастаўленнем звяртае на сябе ўвагу польск. klótka ’паленца, трэска’, якое Карловіч, 2, 337, адносіў да kłódka (< kłoda).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Макры́ца 1 ’невялікая, ракападобная жывёліна, якая жыве ў сырых месцах, Oniscus muvavivius Cuv.’ (Касп., Сержп. Грам.; ветк., жлоб., Мат. Гом.), макру́ш ’тс’ (гарад., Нар. лекс.), макру́ха ’тс’ (Нас., Бяльк.), луж. мокрэц ’тс’ (Шатал.). Да мокры (гл.). Аб суфіксе ‑іца гл. Сцяцко, Афікс. наз., 111.

Макры́ца 2 чырвоная ’вочны цвет палявы, Anagallis arvensis L.’ (гродз., Кіс.). Укр. мокрець ’тс’. Да мокры (гл.). Матывацыя: расліна любіць мокрыя лужкі, даліны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Макрэц 1 ’мокры лішай на нагах у коней і буйной рагатай жывёлы’ (ТСБМ, ТС, Янк. 2, Мат. Гом.). Да мокры (гл.). Параўн. таксама маклі́цы (гл.). Аб суф. ‑эц гл. Сцяцко (Афікс. наз., 100–102). Сюды ж макры́ца ’тс’ (Крыў., Са сл. Дзіс.).

Макрэц, мокрэц ’гладун, Herniaria glabra L.’ (пін., петрык., стол., Бейл.), ’макрыца Stellaria media’ (ТС). Да мокры (гл.). Матывацыя: расліна расце на нізкіх мокрых месцах.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Махна́тка, махне́тка, махны́тка, махны́ка ’галавешка’ (стаўб., Жыв. сл.; хоцім., Янк. 2; Сцяшк. Сл., Мат. Маг.; Мікуц.; паўд.-усх., КЭС), ’маленькая галавешка’ (Бяльк., Растарг., Мат. Гом.), ’худы, хілы чалавек’ (Юрч., Нас.), махні́ткіня ’вялікая галавешка’ (слаўг., Нар. словатв.), смал. мохны́тка ’галавешка ў печы’, махни́тка ’тс’. Да махна́ты (гл.). Аб суфіксе ‑(ат)ка гл. Сцяцко, Афікс. наз., 149. Матывацыя: абгарэлае палена — галавешка — выглядае махнатым дзякуючы попелу ў выглядзе лісточкаў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Муча́н ’талакнянка звычайная, Arctostaphylos Adans uva-ursi Spreng.’ (мін., Кіс.; Жд. 1, Шат., Касп., мін., Сл. ПЗБ), барыс. муча́рнік, мыча́рнік, ганц., мін., гродз. му́ча́льні́к, мучэльнік, муча́нік, муча́ннік (Сл. ПЗБ), мучы́ннік, муча́ннік, муча́нніца, мучані́чнік, му́чэнік, чачэр. мачані́шнік ’тс’ (мін., маг., Кіс.; ТС, Жыв. сл.), жытк. му́чанік ’зараснік талакнянкі’ (Яшк.). Да мука́ (гл.). Матывацыя: плады расліны маюць васкавы налёт. Аналагічна назва талакнянка < талакно ’аўсяная мука’ (Махэк, Jména, 177).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лаба́к 1 ’закот; трохвугольны схіл страхі над папярочнай сцяной’ (Нар. сл., светлаг., ДАБМ, к. 230). Рэгіянальнае ўтварэнне ад лоб з (гл.) і суф. ‑ак < ‑akъ (Сцяцко, Афікс. наз., 146). Гл. таксама лабякі.

Лаба́к 2 ’пярэдняе вясло’ (Мат. Гом.). Да лобі (гл.). Матывацыя: ’тое, што наперадзе’, параўн. лабавое шкло. Аналагічна ў іншых ’мовах, напр.: вепс. регатела (ад perą ’задні, дальні; карма, задок’ і тела ’вясло’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Смарга́нец, смаргане́ц ‘расліна Holcus L.’ (Байк. і Некр., Кіс.), ‘метлюжок, Poa pratensis L.’ (Кіс.). Няясна, магчыма, да смо́ргаць ‘ірваць’ (гл.), параўн. смарга́ць ‘тузаць’, смарга́ны ‘пацёрты’ (Байк. і Некр.), аднак матывацыя застаецца няяснай. Відаць, звязана нейкім чынам з сморг ‘гарачая пара, прыпар’ (гл.), смарго́вы (гл. наступнае слова), што суадносяць слова з іншай назвай расліны — пажарніца (гл.), параўн. смарганец росце на погорэлом полі (лельч., Арх. ГУ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Іва́нчык 1 ’конік лугавы, Saxicola rubetra’ (Бел. нав. тэрм., 12, 32), іва́ньчык ’салавей’ (Мат. Гом.). Рус. дыял. ива́нчик калуж. ’птушка-рыбалоў’, дан. ’сінічка’, укр. ивано́к ’зімародак’ (Грынч.). Утворана ад уласнага імя Іван з памянш. суф. ‑чык, на які накладваецца гукапераймальны элемент (Антропаў, дыс.).

Іва́нчык 2 ’страўнік свінні, напханы мясам і правялены’ (Вешт., 379). Утварэнне з суф. ‑чык ад уласнага імя Іван. Семантычная матывацыя застаецца няяснай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)