Вершнік ’коннік, верхавы’ (Яруш.). Укр. ве́ршник ’чалавек, які едзе на кані’, паўн.-рус. ве́ршник ’коннік’. У бел. мове кніжнае, запазычанае, відаць, са ст.-рус. вершникъ ’коннік’ (з XVI ст.). У рус. гаворках роднаснымі з’яўляюцца ве́ршний, вершно́йверхні, коннік’, табол. ве́ршна ’спіна каня’ (СРНГ, 4, 176). Лексема ўзнікла ў выніку субстантывацыі прыметніка vьrxьnъ.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вярхо́вы ’размешчаны вышэй па цячэнню ракі’ (БРС), укр. верхови́й ’тс’, рус. верхово́й ’які знаходзіцца вышэй па рацэ; параўн. таксама верховье ’мясцовасць, якая ляжыць бліжэй да вяршыні ракі’, верховщик, верховец, верхота, верховщина ’жыхары, якія жывуць у верхнім цячэнні ракі’. Да верх (гл.). Утворана пры дапамозе суф. ‑ов‑ы (< прасл. vьrx‑ov‑ъверхні’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сту́піца ‘трубка, калодка ў коле’ (Бяльк.; круп., іўеў., брасл., Сл. ПЗБ; Дэмб. 2; мсцісл., З нар. сл.), сту́пка ‘тс’ (Мат. Гом.), сюды ж і ступі́ца ‘дэталь у жорнах, на якой трымаецца верхні камень’ (Скарбы). Рус. сту́пица ‘тс’. Да сту́па (гл.); да семантыкі параўн. значэнні сту́па ‘калода’, рус. сту́па ‘калода ў млыне’ і да т. п.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

скрэ́бці, скрабу́, скрабе́ш, скрабе́; скрабём, скрабяце́, скрабу́ць; скроб, скрэ́бла; скрабі́; скрэ́бены; незак.

1. каго-што і без дап. Драпаць чым-н. вострым на паверхні.

С. падлогу.

Мыш скрабе за шпалерамі.

2. каго-што. Счышчаючы, дзерці чым-н. вострым, цвёрдым.

С. скавараду пяском.

С. снег.

3. што. Чысціць, знімаць верхні слой (пра маладую гародніну, рыбу і пад.).

С. моркву.

С. рыбу.

4. звычайна безас., перан. Хваляваць, трывожыць.

Цэлы дзень скрабе на душы.

|| аднакр. скрабяну́ць, -бяну́, -бяне́ш, -бяне́; -бянём, -беняце́, -бяну́ць; -бяні́.

|| наз. скрабе́нне, -я, н. (да 2 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ве́рхніца ’верхняя кашуля’ (Юрч.). Рус. гом., кемер. ве́рхница ’верхняе адзенне, якое апранаецца паверх касцюма, сукенкі’, вяц., табол. доўгая шырокая мужчынская кашуля’, свярдл., перм. ’льняны сарафан з грубага палатна’, серб. вр̏хња, славац. vrchnica ’жаночая сукенка’; ’жаночая кашуля без рукавоў з даматканага льнянога палатна’. Паўночнаславянская ізалекса, утвораная пры дапамозе суф. ‑іц‑а (па ўзору спадні́ца). Да ве́рхні (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Руба́шка ’кашуля’, ’верхні слой чаго-небудзь’ (ТСБМ), ’менструацыя’ (ТС), руба́ха ’сарочка, кашуля’ (ТС), рубашно́ ’пагард. да рубашка’ (Клім.). Рус. руба́шка ’кашуля, сарочка’, руба́ха ’тс’. Лічыцца запазычаннем з рус. рубашка < рубаха < ст.-рус. рубъ ’кавалак, абрывак тканіны; дрэннае адзенне’ < прасл. *rǫbъ/*rǫba ’кавалак, адрэз тканіны’ (гл. руб). Параўн. аднак рубацёнка ’кашуліна’ (Юрч.), славен. дыял. robača ’сарочка’ (Зб. Логару, 92).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абало́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

1. Покрыва ў выглядзе шкарлупіны, скуркі (у пладах), тканіны або проста верхні слой чаго‑н. Ядзерка арэха захавана пад моцнай абалонкай. Зямны шар мае цвёрдую абалонку — зямную кару. Абалонка аэрастата. // Назва некаторых покрыўных тканак. Слізістая абалонка. Рагавая абалонка. Сеткавая абалонка. Радужная абалонка.

2. перан. Форма вонкавага выяўлення якога‑н. унутранага зместу. Пад знешняй фантастычнай абалонкай падання мы бачым яе [легенды] рэальную аснову. Івашын.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Перакла́д, парэ́клад, перэ́клад, пэрэкла́д, перакра́дзь ’кладзь, верхняя апора страхі “на сохах”’; ’салома на вільчыку пад кароткімі жэрдкамі-козламі’ (палес., Нар. сл.), перэ́клад, пырыкла́д, пэрэ́клад ’падоўжная бэлька’ (зах.-палес., ЛА, 4), пірыкла́дзіна ’падоўжная бэлька на сохах’ (мсцісл., тамсама), перэклад ’тс’, ’два палены пад кладкай дроў у печы’ (ТС), перакла́ды ’жэрдкі, якія кладуцца па перыметру саней пры перавозцы сена, саломы’ (ганц., Сл. ПЗБ), перакла́дзіна ’намарзень’ (лаг., Шатал.), ’жэрдка, якой замацоўвалі лён у сушні’ (пух., Сл. ПЗБ), ’лёстка ў драбінах’ (жлоб., ЛА, 4), ’шапка ў вакне’ (бераст., там жа), перакла́дверхні вушак у дзвярах’, (лун., лельч., Нар. сл.), перакладзіна ’паўпрыца ў адтуліне верхняга каменя жорнаў’ (гом., ЛА, 4). Укр. перакла́д ’перакладзіна; некалькі пален, падкладзеных у печы пад дровамі’, польск. przekladzina ’перакладзіна ў коміне, на якой віселі і вэндзіліся шынкі і каўбасы’, славац. preklad ’перамычка; верхні вушак у дзвярах, вокнах’. Паўночнаславянскае аддзеяслоўнае ўтварэнне *per‑kladъ < *per‑klasti. Да пера- і кла́сці (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

капа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; незак., што.

1. Размякчаць, рыхліць верхні слой глебы, аддзяляючы і падымаючы (лапатай, матыкай і пад.).

К. агарод.

2. Выкідваючы, выбіраючы зямлю, рабіць паглыбленне.

К. яму.

3. Выкопваць, даставаць што-н. з зямлі.

К. бульбу.

Капаць яму — рыхтаваць пагібель, тварыць зло каму-н.

|| зак. вы́капаць, -аю, -аеш, -ае; -аны (да 2 і 3 знач.).

|| аднакр. капну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́ (да 1 знач.) і капяну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -пеняце́, -ну́ць; -ні́ (да 1 знач.; разм.).

|| наз. капа́нне, -я, н. і ко́пка, -і, ДМ -пцы, ж.

|| прым. капа́льны, -ая, -ае (спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

На́даўб ’папярэчны брус, што злучае палазы ў санях, накладаецца на капылы’ (смарг., Шатал.), на́даубня ’тс’ (маст., Шатал.), на́доўбня ’тс’ (ТС), на́доўбень ’тс’ (ТС), надаўбні, на́далабы, надалабкі ’намарзні’ (Сл. ПЗБ), на́дабкі, на́дубкі, на́дулубкі ’вязкі ў санях’ (маларыт., Нар. сл.), «каланка ’доўгая планка, што накладваецца на капылы паралельна полазу (паверх вязаў)’ (Сцяц.), рус. надолбаверхні прадольны брус у возе’. Усё да даўбиць (гл.), зыходныя формы надаўбиць, надолубиць, на́длубаць (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)