Ве́рхніца ’верхняя кашуля’ (Юрч.). Рус. гом., кемер. ве́рхница ’верхняе адзенне, якое апранаецца паверх касцюма, сукенкі’, вяц., табол. доўгая шырокая мужчынская кашуля’, свярдл., перм. ’льняны сарафан з грубага палатна’, серб. вр̏хња, славац. vrchnica ’жаночая сукенка’; ’жаночая кашуля без рукавоў з даматканага льнянога палатна’. Паўночнаславянская ізалекса, утвораная пры дапамозе суф. ‑іц‑а (па ўзору спадні́ца). Да ве́рхні (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)