Вершнік ’коннік, верхавы’ (Яруш.). Укр. ве́ршник ’чалавек, які едзе на кані’, паўн.-рус. ве́ршник ’коннік’. У бел. мове кніжнае, запазычанае, відаць, са ст.-рус. вершникъ ’коннік’ (з XVI ст.). У рус. гаворках роднаснымі з’яўляюцца ве́ршний, вершно́й ’верхні, коннік’, табол. ве́ршна ’спіна каня’ (СРНГ, 4, 176). Лексема ўзнікла ў выніку субстантывацыі прыметніка vьrxьnъ.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)