Ма́зя ’размазня, плаксун’ (пін., Нар. лекс., драг. КЭС), укр. мазя́ (н. р.), Р. скл. мазя́ти ’бруднае, неакуратнае дзіцё’. Бел.-укр. ізалекса, утвораная ад ма́заць (гл.) і суф. ‑я (параўн. соня). Гл. ма́за2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Млась ’млосць’ (паст., Сл. ПЗБ). Да млосць (гл.). Карэннае ‑а‑ замест ‑о‑, як у ст.-бел. чланъ, чланки пры польск. człon(ek) (Карскі, 1, 137). Аб мене ‑сʼць > -сь гл. Карскі, 1, 356.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Баланнё ’маладыя пасадкі дрэў’ (Сцяшк. МГ). Бясспрэчна, таго ж паходжання, што і бало́нне, балона (гл.). У зах.-бел. гаворках устанавілася адно з шматлікіх значэнняў (да таго ж не асноўнае) гэтага слав. геаграфічнага тэрміна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ла́жаны, лажаныя пчолы ’пчолы з выбраным мёдам’ (Нас.), ст.-бел. лажоный (1529 г.), ст.-рус. лаженый (XII ст.) ’вынуты’ (г. зн. ’вулей, у які ўжо лазілі’) (Фасмер, 2, 448). Да лазіць2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Верш (Нас., БРС, КТС, Гарэц.), ст.-бел. вершъ, виршъ (з XVI ст.). Паходзіць са ст.-польск. wiersz, wirsz ’верш’ < лац. versus (Булыка, Запазыч., 61), а не з лац. непасрэдна, як сцвярджае Насовіч (49).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вецвійка ’галінка’ (КТС, І. Гурскі). Дэмінутыўнае новаўтварэнне ад вецце (гл.); ‑в‑ з’явілася ў выніку распадабнення ‑ц‑, відавочна, пад уплывам рус. ветвь; параўн. бел. вецціка ’галінкі’ (Нас.), таксама смал. зборн. ветвейко ’вецце, галіны дрэў’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Акадэ́мія (БРС), ст.-бел. академия (пач. XVII ст.) (Булыка, Запазыч.) праз польск. akademija або непасрэдна з лац. academia (Фасмер, 1, 65; Шанскі, 1, А, 56–57). Крукоўскі (Уплыў, 78) лічыць гэта слова русізмам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Апавяда́нне (літар. тэрмін). Укр. оповідання, польск. opowiadanie. З польскай; замацавалася на пач. XX ст. (Гіст. мовы, 2, 147). Ст.-бел. оповеданье (з XVI ст. — Гіст. мовы, 1, 240) ’аб’ява’ ад дзеяслова апавядаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Апавяда́ць. Ст.-бел. з пач. XVII ст.: оповѣдати (Карскі, 1, 440–441; Александрыя); укр. оповіда́ти, польск. opowiadać, н.-луж. wopowědaś. Пашырэнне ў мовах, якія сутыкаліся з польск., сведчыць аб верагоднасці запазычання з польск.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дабраду́шны ’дабрадушны’ (БРС). Рус. доброду́шный, укр. доброду́шний. У рус. мове гэта словаўтваральная калька з грэч. εὔψυχος. Гл. Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 146. Бел. і ўкр. словы, мабыць, з’яўляюцца запазычаннем з рус. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)