Байра́м ’магаметанскае свята — Новы год’ (ужо ст.-бел.; Нас. гіст., Гіст. лекс., 140; Булыка, Запазыч.), рус. байра́м (ст.-рус. баграмъ, багримъ, байрамъ), укр. байра́м. Запазычанне з цюрк. моў. Параўн. тур. bayram ’тс’ і г. д. Фасмер, 1, 108; Локач, 16; параўн. таксама Шанскі, 1, Б, 13.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бака́с (БРС, Сцяшк. МГ, Маш., Інстр. II). Рус. бека́с, укр. бе́кас (Грынч.). Першакрыніца — франц. bécasse (ад bec дзюба’). Фасмер, 1, 146, параўн. Шанскі, 1, Б, 83. Бел. форма адлюстроўвае польскае пасрэдніцтва (іначай было б бяка́с). Укр. націск таксама сведчыць аб запазычанні праз польскую мову. Параўн. бэ́кас.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
За́ўтрік ’снеданне’ (Бяльк.). З рус. завтрак ’тс’, якое разглядаецца як другаснае значэнне слова, што першасна азначала ’тое, што будзе пасля раніцы (утра)’. Шанскі, 2, З, 22. Завтрак са ст.-рус. заутрокъ, завтрокъ ад заутра (гл. заўтра). Фасмер, 2, 73; Булахоўскі, Вибр. пр., 3, 357; Лекс. Палесся, 91.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ка́мбала ’марская рыба з сямейства Pleuronectidae’ (ТСБМ), чачэр., камбала́ ’блізарукі чалавек’ (Мат. Гом.). З рус. ка́мбала, якое запазычана з фін. kampala, kampela, kampelo ’тс’ у канцы XVII ст. (Фасмер, 2, 173). Параўн. таксама рус. курск., смал. ка́мбал ’аднавокі, касавокі чалавек’, пск., кубан. ка́мбала́ ’тс’, смал. ’блізарукі’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рукапа́шны ’які ажыццяўляецца без зброі або халоднай зброяй (пра бой, сутычку)’, рукапа́шная ’бой, сутычка без прымянення зброі або з халоднай зброяй’ (ТСБМ), рукапа́шны ’ручной работы, самаробны’, руко́паш ’уручную’ (ТС). Ц.-слав. і стараж.-рус. рукопашь. Ад *rǫka (гл. рука) і *paxati (гл. пахаць) (Фасмер, 3, 220, 515).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Салаве́ць ’рабіцца мутным, невыразным (пра вока)’, ’рабіцца, вялым, санлівым ад зморанасці, ап’янення’ (ТСБМ). З рус. солове́ть, якое ад соло́вый, солово́й ’жаўтавата-шэры, мутны’ (Праабражэнскі, 1, 664; 2, 353 і наст.). Для рус. дзеяслова Праабражэнскі (там жа) і Фасмер (3, 712) дапускаюць кантамінацыю з осоветь (гл. савець).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сандара́к ’духмяная смала, якую здабываюць з кары хваёвага дрэва сямейства кіпарысавых; выкарыстоўваецца для вырабу лакаў’ (ТСБМ). З рус. сандара́к ’тс’, кніжнага запазычання з франц. sandaraque або ням. Sandarak < лац. sandaraca, грэч. σανδαράκη ад ст.-інд. candrarāga‑ ’які мае бляск луны’ (гл. Мацэнаўэр, 303; Фасмер, 3, 556).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сардані́кс ’каштоўны камень з малочна-белымі і бура-чырвонымі палоскамі; разнавіднасць агату’ (ТСБМ). З ц.-слав. сардониксъ, сардоникии, якое з грэч. σαρδόνοξ ’тс’, г. зн. ’камень з Сард, у Лідыі’ (Мацэнаўэр, 304; Фасмер, 3, 605). У сучаснай беларускай мове, відаць, з рус. сардоникс, параўн. Крукоўскі, Уплыў, 73.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Свіро́ўка ‘рыбалоўная трохсценная сетка’ (палес., Крыв.; Браім, Рыбалоўства, 45). Няясна. Відавочна, можна супаставіць з рус. арх. свира́ть ‘звязваць разам сеці’, сви́рываться ‘звівацца разам ад хвалявання (аб стаўных сетках)’, якія далей Сабалеўскі (РФВ, 14, 299) звязвае з рус. свора, сворка, гл. шворка, вор 2 і Фасмер, 3, 583.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Скнепа ‘скнара, жмінда’ (Шымк. Собр.). Няясна; магчыма, да кніпаць ‘вязаць’ (гл.), што лічыцца балтызмам (Лаўчутэ, Балтизмы, 68), або роднаснае ўкр. скні́ти ‘ныдзець, мучыцца’, якое звязана з склець, гл. (ЕСУМ, 5, 276). Менш верагодная сувязь з рус. скни́па ‘вош’ (< с.-грэч. σκνίπα ‘камар, блыха’, гл. Фасмер, 3, 643).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)