Пана́трыць ’узяць за правіла рабіць што-н. дрэннае (пра чалавека, жывёлу)’ (Янк.), ’прызвычаіцца’ (Сцяшк. Сл.). Няясна. У якасці параўнаўчага матэрыялу можна прывесці толькі польск. дыял. ponatrzać ’паўтараць у гневе адно і тое ж’. Прымаючы пад увагу семантыку чэш. dotěrný ’надакучлівы, назойлівы’, якое з’яўляецца вытворным ад terti (церці) (Махэк₂, 658 і наст.), відаць, бел. і польск. словы магчыма звязаць з гэтым коранем.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прытаро́мны (прыторо́мный), прыторо́нный ’стромкі, круты (бераг)’ (лун., Шатал.; ЛА, 2), сюды ж перан. прытаро́мны ’страшны, жудасны’, прытаро́мна, прыстаро́мно ’жудасна, жахліва, страшна’ (Скарбы). Няясна. Магчыма, з *прытаропны, параўн. таро́пно ’страшна’ (Скарбы), гл.; параўн. рус. о́торопь ’жах’. Магчыма, адпавядае стараж.-рус. притранъ ’страшны, жахлівы’ (адносна апошняга гл. ESJSt, 12, 719: pritranьnъ), што звязваецца з церці (гл.). Гл. таксама Даніловіч, Бел. дыял. фраз., 200–201.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

праце́рці, пратру, пратрэш, пратрэ; пратром, пратраце; пр. працёр, ‑церла; заг. пратры; зак., што.

1. Тручы, зрабіць дзірку. Працерці паперу гумкай. Працерці падэшвы ботаў.

2. Выціраючы, зрабіць чыстым. Макар працёр спацелую шыбу далон[ню] і прыпаў да рамы. Дуброўскі. Сямён Львовіч зняў акуляры, працёр шкельцы крысом белага халата. Кавалёў.

3. Расціраючы, прапусціць праз рэшата, сіта і пад. Працерці ягады праз сіта.

4. Разм. Пракласці (дарогу, сцежку). Яшчэ не працерлі саньмі дарогі — замецена была вуліца ў Вязавічах. Калюга. Яны працерлі нагамі вузенькія доўгія сцежкі на лёдзе і коўзаліся. Колас.

5. Церці некаторы час. Працерці лён цэлы дзень.

•••

Працерці вочы — а) прачнуцца; б) апамятацца (ад чаго‑н. нечаканага).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скамлі́ца ‘лаўка’ (Нас.), фальк. скаміца ‘тс’ (барыс., Нар. сл.), скамʼі́ца ‘тс’ (Ян.), скамені́ца ‘лаўка’ (Нар. Гом.), скаме́йка ‘лаўка, услон’ (Бяльк.). Укр. скамни́ця ‘лаўка, услон’, рус. скамья́, скаме́йка, дыял. скамля́ ‘лаўка, услон’. Запазычанне ў старажытнарускую мову з с.-грэч. σκαμνί(ον), мн. л. σκαμνία ад σκάμνον, якое з лац. scamnum ‘лаўка’ ад scabō, ‑ereцерці, стругаць’ (Праабражэнскі, 2, 293; Фасмер, 3, 632; ЕСУМ, 5, 264).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Су́тарыца ’мітусня, бязладная бегатня’, су́тарыцца ’мітусіцца’, су́тарны ’мітуслівы’ (Ласт.). Параўн. укр. су́торатися, рус. су́ториться ’спрачацца’, польск. posątorzyć się ’паспрачацца’. Борысь (Etymologie, 582) адносіць сюды ж серб.-харв. sútor ’першы вечаровы змрок’ і рэканструюе прасл. *sǫtorъ (*sǫtora), вытворнае ад *ter‑ (гл. церці) з прыйменнай прыст. *sǫ‑, якой адпавядае прыдзеяслоўная прыст. *sъ‑ з першасным значэннем ’узаемнае трэнне, сутыкненне, спрэчка’, параўн. суты́ра (гл.). Гл. папярэдняе слова, таксама Фасмер, 3, 811.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сціра́ць ’мыць, праць; чысціць’ (ТСБМ, Нас., Сл. ПЗБ), ’выціраць, рабіць чыстым, сухім’ (ТС, Варл.). Параўн. укр. стира́ти ’выціраць, уціраць’, польск. ścierać ’тс’, чэш. stirati, славац. stierať ’тс’. Вытворнае ад церці (гл.), што адлюстроўвае спосаб прання або ачышчэння (Фасмер, 3, 761). Значэнне ’мыць (бялізну), праць’ з’яўляецца беларуска-рускай інавацыяй, бо ў стараж.-рус. сътирати асноўнае значэнне было ’малоць, размолваць’ (Новое в рус. этим., 219; Из истории рус. сл., 173–174).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тарэ́ц ’папярочны зрэз; бакавая старана’, ’кароткі брусок для машчэння вуліцы’ (ТСБМ), торц ’папярочны зрэз’, тарцава́ць ’стругаць дрэва ўпоперак слаёў’ (Ласт.). Укр. торе́ць ’тарэц’, рус. торе́ц, торц ’тс’. З італ. torso ’торс, тулава (як частка статуі)’. У такім выпадку італьянскае слова набыло ва ўсходнеславянскіх мовах суфікс ‑ец пад уплывам іншых слоў з гэтым суфіксам. Акрамя таго, дапускаецца сувязь слова з прасл. *tertiцерці’ (ЕСУМ, 5, 604; Фасмер, 4, 88).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Труя́1 ‘атрута’ (ТС). Утворана пры дапамозе прасл. суф. *‑ja ад першаснай формы дзеяслова *tru‑ti ‘труціць’, як руя́ ‘гайня’ ад *ru‑ti ‘раўсці’ (Махэк₂, 532). Параўн. труі́зна (гл.).

Труя́2 ‘пацяруха’ (ТС, Альп.). Узыходзіць да прасл. *trouti ‘пераціраць, есці’, у якім ‑ou‑ перад зычным развілося ў ‑ū‑ ў аснове *tru‑ (ст.-слав. трути ‘пераціраць, есці’, рус. дыял. трутитьцерці’), да якой далучаўся суф. *‑j‑a. Параўн. труха́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стара́цца ‘рупіцца, імкнуцца’, ‘прыкладаць намаганні, шчыраваць’ (ТСБМ, Ласт., Байк. і Некр., Федар. 4, Ян., Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС, ЛА, 3), старе́цца ‘рупіцца, клапаціцца’ (Нас.), стара́нны, стара́тлівы, старэ́нны ‘клапатлівы; хуткі ў рабоце’ (ЛА, 3), ст.-бел. старати сѧ ‘тс’, старѣють сѧ ‘стараюцца’ (Карскі 2-3, 388). Параўн. укр. стара́тися, рус. стара́ться, польск. starać się, в.-луж. starać so, н.-луж. staraś se, чэш. starati se, славац. starať sa, серб.-харв. ста̏рати се, славен. stȃrati se, балг. стара́я се ‘старацца’. Прасл. *starati sę ‘мучыцца з чым-небудзь, імкнуцца да чаго-небудзь, старацца’, якое да і.-е. *(s)ter(ə)‑/*(s)trě‑; гл. Борысь, 575. Роднаснае лат. starîgs ‘старанны’, літ. starìnti ‘цягнуць з цяжкасцю’, ст.-прус. stūrnawiskan ж. р. Тв. скл. адз. л. ‘сур’ёзнасць, важнасць’, англ.-сакс. stierne ‘сур’ёзны, строгі’, лац. sternāx ‘упарты, заўзяты’ (Фасмер, 3, 746 з літ-рай). Меркавалі таксама, што слова роднаснае стары, гл. (Скок, 3, 328; Брукнер, 513; Гуйер, LF, 50, 1923, 319–320, Шустар-Шэўц, 1354–1355). Махэк₂ (574) у якасці паралеляў прыводзіць яшчэ ням. stören, ст.-в.-ням. stōran ‘перашкаджаць’. Версію пра этымалагічную тоеснасць *starati (sę) з прасл. *terti (гл. церці), што грунтуецца на славен. tárati ‘мучыць’, ‘напружана працаваць’, terati ‘дапытваць, мучыць’ і пад., прапануе Куркіна (Этимология–1994–1996, 207), што патрабуе падмацавання матэрыялам іншых славянскіх моў. Гл. таксама Варбат, Зб. Вінаградаву₂, 77–82: спроба, грунтуючыся на бел. ста́рыць ‘садраць’, давесці паходжанне *starati sę ад *terti, гл. церці; параўн. таксама старкава́ны ‘стары, зморшчаны’ (Сцяшк. Сл.) ад та́ркаць, та́рыцьцерці на тарцы’, ‘штурхаць’ (там жа). Гл. агляд версій у Новое в рус. этим., 217.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тарля́цца ’хадзіць без справы’ (Сцяшк. Сл.). З польск. tarlać się ’валяцца’, роднаснага tarzać się ’куляцца, валяцца’, што да trzeć (Брукнер, 565), гл. церці. Меркаванне пра запазычанне з літ. terliótis ’пэцкацца; валтузіцца’ (Грынавяцкене, LKK, 22, 196), дзе асноўнае значэнне ’брудзіць, пэцкаць’, здаецца менш верагодным, паводле Смачынскага (672), першапачаткова ’распасцерці на зямлі’. Нельга выключыць і гукапераймальнае (імітатыўнае) паходжанне, параўн. серб.-харв. то̀рлати ’моцна крычаць; выстаўляцца, хваліцца’ (інакш, як узнікшае на базе турцызма то̀рлак, разглядаецца Скокам, 3, 484).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)