Скамлі́ца ‘лаўка’ (Нас.), фальк. скаміца ‘тс’ (барыс., Нар. сл.), скамʼі́ца ‘тс’ (Ян.), скамені́ца ‘лаўка’ (Нар. Гом.), скаме́йка ‘лаўка, услон’ (Бяльк.). Укр. скамни́ця ‘лаўка, услон’, рус. скамья́, скаме́йка, дыял. скамля́ ‘лаўка, услон’. Запазычанне ў старажытнарускую мову з с.-грэч. σκαμνί(ον), мн. л. σκαμνία ад σκάμνον, якое з лац. scamnum ‘лаўка’ ад scabō, ‑ere ‘церці, стругаць’ (Праабражэнскі, 2, 293; Фасмер, 3, 632; ЕСУМ, 5, 264).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)